У анлайн-кінатэатры VODBLISK з’явіліся фільмы, якія вам дакладна варта паглядзець

У анлайн-кінатэатры VODBLISK з’явіліся фільмы, якія вам дакладна варта паглядзець
На платформе VODBLISK з’явіліся адразу дзве працы беларускай рэжысёркі Сашы Кулак. Расказваем, чаму іх трэба занесці ў свой спісачак фільмаў must-see.

На платформе VODBLISK з’явіліся адразу дзве працы беларускай рэжысёркі Сашы Кулак. Расказваем, чаму іх трэба занесці ў свой спісачак фільмаў must-see.

Фільмы рэжысёркі Сашы Кулак, якая родам з Віцебска, вядомыя ўжо далёка за межамі Беларусі: іх паказваюць на мностве міжнародных кінафестываляў, адкуль яны часта з’язджаюць, заваяваўшы ўзнагароды. Платформа анлайн-кінатэатра VODBLISK папоўнілася адразу дзвюма працамі рэжысёркі: «Хронікі ртуці» і «Саламанка».

Пра што фільмы

  • «Саламанка» – дакументальная стужка і адна з рэзанансных прац Сашы Кулак, зробленая ў суаўтарстве з Русланам Фядотавым. 40-хвілінны фільм небывалай прыгажосці апісвае побыт мексіканскага горада, дзе час нібы замёр 200 гадоў таму – з надыходам менанітаў, прыхільнікаў аднаго з самых строгіх напрамкаў пратэстантызму, чый уклад жыцця ў абшчыне не мяняецца стагоддзямі.
  • «Хронікі ртуці» – дакументальная стужка, якую Саша здымала ў суаўтарстве з Бэнам Гуэзам у ЗША ў 2016 годзе паралельна з прэзідэнцкімі выбарамі. У стужцы расказваецца пра штодзённае жыццё былой скрыпачкі і таленавітай пісьменніцы Кейт Вудс, яе брата Кэмпа і іх сябра Томі сярод руін закінутага каліфарнійскага шахцёрскага пасёлка, дзе раней здабывалі ртуць.

Як можна паглядзець?

Доступ да фільмаў можна набыць за 5$ на 30 дзён. 30 дзён будуць адлічвацца з моманту першага прагляду фільма. У гэты прамежак часу глядзець стужку можна любую колькасць разоў. Гледачы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, могуць бясплатна глядзець гэты фільм і ўсе іншыя з медыятэкі VODBLISK у 2023 годзе.

А што такое VODBLISK?

VODBLISK – анлайн-кінатэатр беларускага кіно, які стварыла каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне», каб гледачы мелі магчымасць адкрываць для сябе сучасныя незалежныя дакументальныя і ігравыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі.

Дарэчы, сёння, 13 лістапада, стартаваў 9-ы кінафестываль «Паўночнае ззянне», беларусы змогуць бясплатна глядзець анлайн усю міжнародную праграму.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться