Тут можна будзе бясплатна паглядзець фільм, які вылучаўся на «Оскар» ад Беларусі (але не ўсім)

Тут можна будзе бясплатна паглядзець фільм, які вылучаўся на «Оскар» ад Беларусі (але не ўсім)
У панедзелак, 1 мая, у анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Дар’і Жук «Крышталь», які вылучаўся на «Оскар» ад Беларусі, але даступны ён будзе только для гледачоў з Беларусі. Таксама на платформе можна будзе паглядзець і яшчэ тры кароткія метры рэжысёркі.

У панедзелак, 1 мая, у анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Дар’і Жук «Крышталь», які вылучаўся на «Оскар» ад Беларусі, але даступны ён будзе только для гледачоў з Беларусі. Таксама на платформе можна будзе паглядзець і яшчэ тры кароткія метры рэжысёркі.

Пра што фільм «Крышталь»?

Рэфлексіўная гісторыя дыджэйкі Велі, якая марыла з’ехаць з Мінска ў Чыкага на радзіму ўлюбёнага музычнага стылю. Па сюжэце праз абдрукоўку ў падробленай анкеце на амерыканскую візу маладая Веля апынаецца ў завадскім мястэчку Крыштальны. Там яна збіраецца любой цаной дамагчыся ажыццяўлення сваёй «амерыканскай мары».

Рэжысёрка Дар’я Жук у адным з інтэрв’ю адзначала, што яе фільм не проста пра 90-я, а канкрэтна пра 1996-ы, пра гістарычны момант для Беларусі, калі яна пачала рухацца па сцежцы дыктатуры.

Здымкі фільма праходзілі ў Беларусі. Над стужкай працавала міжнародная здымачная група, а галоўныя ролі выканалі Аліна Насібуліна, Іван Мулін і былая актрыса Купалаўскага тэатра Святлана Анікей.

«Крышталь» – першы беларускі фільм, афіцыйна намінаваны ад краіны на «Оскар», які трапіў у лонг-ліст прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшы фільм на замежнай мове ў 2018 годзе, але не прайшоў у шорт-ліст.

А што такое VODBLISK?

VODBLISK – анлайн-кінатэатр беларускага кіно, які стварыла каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне», каб гледачы мелі магчымасць адкрываць для сябе сучасныя незалежныя дакументальныя і ігравыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі. Пакуль што праект працуе ў бэта-рэжыме.

Фільм «Крышталь» будзе даступны толькі для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі (патрэбна рэгістрація на сайце). Яны змогуць глядзець фільм бясплатна, як і ўвесь рэпертуар медыятэкі VODBLISK у 2023 годзе.

У аўдыторыі з замежжа будзе магчымасць паглядзець любы з трох кароткаметражных фільмаў Дар’і Жук («Сапраўдная амерыканка», «Хапай турыстаў», «Паветра ўнутры яе») за 5$ альбо набыць іх танней усе разам за 9$.

Доступ да фільма захоўваецца 30 дзён з моманту першага прагляду, пры гэтым глядзець яго можна любую колькасць разоў.

Вы можаце падтрымаць данатам дзейнасць каманды кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра беларускага кіно VODBLISK.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться