Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у сваіх сацсетках абвясціў аб прыёме заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка».
Што за конкурс
Конкурс «Шуфлядка» для тых, хто толькі пачынае шлях у літаратуры, і для тых, хто стала піша, але не мае зараз магчымасці выдавацца.
Мэты:
- падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў;
- падтрымаць аўтараў, як маладых, так і тых, хто даўно і плённа піша;
- паспрыяць падтрымцы беларускага кнігавыдавецтва.
Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях:
- дзіцячая і падлеткавая літаратура;
- нон-фікшн і дакументальная проза;
- масавыя жанры – дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды.
Для каго
Ніякіх абмежаванняў па ўзросце, гендары, месцы пражывання аўтараў няма. Але рукапісы павінны быць пададзены на беларускай мове. (Можна падаць свой арыгінальны твор у перакладзе на беларускую).
Рэгламент тут. Збор заявак праз Google-форму тут.
Дэдлайн: 28 студзеня.
Па ўсіх пытаннях пісаць на shuflyadych@gmail.com.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.