Глядзіце, як беларусы рыхтуюцца да Burning Man: у пустыні з’явіцца кэмп з лазняй, дранікамі і фуд-тракам

Глядзіце, як беларусы рыхтуюцца да Burning Man: у пустыні з’явіцца кэмп з лазняй, дранікамі і фуд-тракам
Каманда беларусаў упершыню арганізуе ўласную пляцоўку на Burning Man у ЗША. Яна будзе называцца MARA, і ўжо цяпер вядома: там будуць традыцыйная лазня, жоўты школьны аўтобус-фуд-трак і шмат аўтэнтычных беларускіх элементаў.

Каманда беларусаў упершыню арганізуе ўласную пляцоўку на Burning Man у ЗША. Яна будзе называцца MARA, і ўжо цяпер вядома: там будуць традыцыйная лазня, жоўты школьны аўтобус-фуд-трак і шмат аўтэнтычных беларускіх элементаў.

Валерый Астрынскі падзяліўся ў Facebook навіной пра тое, як беларусы рыхтуюцца да аднаго з самых вядомых фестываляў у свеце – Burning Man. У гэтым годзе ўпершыню на ім з’явіцца беларуская пляцоўка пад назвай MARA.

Черные и красные палатки в пустыне.

Ужо сабралася 35 удзельнікаў – болей прыняць не ўдалося, бо пакуль выдзелілі толькі невялікі кавалак пустыні памерам 30 на 30 метраў. Але арганізатары спадзяюцца, што наступны год прынясе больш магчымасцей.

Беларуская каманда плануе стварыць сапраўдную атмасферу з нацыянальным каларытам. У лагеры будзе лазня, якую цяпер будуюць у Варшаве, і фуд-трак DRA-Car – ён з’явіцца з жоўтага амерыканскага школьнага аўтобуса, пераробленага ў Арызоне.

Большое красно-белый автобус рядом с палатками.

Як выглядае пляцоўка? Гэта намёты з беларускімі ўзорамі, сцягамі і постацямі ў традыцыйных строях. Дызайн аформлены ў чырвона-белых і чорна-белых адценнях. На здымках можна ўбачыць мастацкія геаметрычныя інсталяцыі, кампазіцыі з ровараў, доўгія лаўкі і атмасферны дэкор – усё выглядае сучасна, але натхнёна беларускай візуальнай культурай.

Автобусы и палатки в красно-белых и черных оттенках.

Па словах Валерыя, усё пачыналася яшчэ ў 2020 годзе з першых беларускіх івэнтаў на пляцоўцы ОК16. Пасля пераезда за мяжу беларусы вырашылі аднавіць сваю супольнасць і дух Burning Man: з каштоўнасцямі свабоды, адказнасці і эмпатыі.

Сачыць за падрыхтоўкай можна ў інстаграме кэмпа – арганізатары абяцаюць дзяліцца кантэнтам і натхненнем.

Burning Man – гэта вялікі фестываль у ЗША, які кожны год праходзіць у пустыні штата Невада. Туды з’язджаюцца каля 100 тысяч людзей з усяго свету, каб на тыдзень разам стварыць горад, дзе няма грошай, рэкламы і гандлю. Усе прывозяць нешта сваё: мастацтва, музыку, ежу, ідэі, а пасля фестывалю ўсё знікае – без смецця і слядоў.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Валерый Астрынскі.

 

Еще по этой теме:
«‎Если вы не готовы видеть пары, занимающиеся сексом в пустыне, – это не для вас». Минчанка уже пятый раз ездит на легендарный фестиваль Burning Man в США
Круто! Две беларуские художницы будут участвовать в Burning Man в этом году
поделиться