У Будслаўскім касцёле знайшлі роспісы пад пластамі сажы і фарбы

У Будслаўскім касцёле знайшлі роспісы пад пластамі сажы і фарбы
У інстаграм-акаўнце Будслаўскага касцёла расказалі пра цікавую знаходку падчас рэканструкцыі.

У інстаграм-акаўнце Будслаўскага касцёла расказалі пра цікавую знаходку падчас рэканструкцыі.

31 кастрычніка ў Будслаўскім санктуарыі Маці Божай была знята страховачная канструкцыя, усталяваная пад купалам базілікі пасля пажару 2021 года. Яна праслужыла некалькі гадоў і сыграла важную ролю ў захаванні будынка.

Але самае цікавае – пад старымі пластамі сажы і фарбы, якія пакрывалі купал, былі выяўлены раней невядомыя жывапісы. Гэта адкрыццё стала вынікам работ, якія вёў касцёл у 2022 і 2023 гадах.

Цяпер, калі страхоўка знята, кожны жадаючы можа пабачыць гэтыя роспісы на ўнутраных сценах купала. Плануецца правядзенне далейшых работ, каб захаваць і даследаваць жывапіс, але для гэтага патрэбна фінансаванне, якога пакуль не хапае.

Будслаўскі касцёл з’яўляецца адной з трох малых базілік, размешчаных у нашай краіне (дзве іншыя – сабор Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне і сабор Ушэсця Дзевы Марыі ў Пінску).

Гэты тытул быў прысвоены касцёлу Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ у 1994 годзе. На канец 2019 года ва ўсім свеце налічвалася 1836 храмаў, якія носяць тытул малой базілікі.

Таксама тут захоўваецца адна з найбольш ушанаваных каталіцкіх святынь – цудатворны абраз Божай Маці.

А тут можна ўзгадаць гісторыю касцёла ад пажару ў 2022 годзе да завяршэння работ па аднаўленні.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Instagram.com.

#Беларусь #Минск
поделиться