Каманда акаўнта «Мікразеляніна» працягвае развіваць экаідэі і беларускамоўны кантэнт, але ёй патрэбна дапамога.
Аўтары праекта (Сеня і Мікіта Бялевіч) расказваюць пра сартаванне смецця, экаальтэрнатывы і стварэнне супольнасцей у даступным і забаўляльным фармаце.
За год канал сабраў больш за 5000 падпісчыкаў і 100 тысяч лайкаў, а асобныя відэа набіраюць дзясяткі тысяч праглядаў.
@mikrazielanina Другая частка! 🫡#экалогія #экология #активизм #актывізм #белтыкток #беларускітыкток #беларускіцікток #белцікток #беларусь #belarus #пластик #recycle #переработка
♬ Paris - 3Hzwave
Гэты TikTok-канал стаў часткай праекта «Зялёны тэлефон», які дапамагае вырашаць экалагічныя праблемы ў Беларусі.
Аднак цяпер каманда распачала збор сродкаў, каб працягнуць выпускаць відэа. Грошы пойдуць на напісанне сцэнарыяў, здымку і мантаж кантэнту. А ў якасці падзякі аўтары прапануюць розныя бонусы – ад плэй-ліста з музыкай да персанальных парад па сартаванні смецця.
Дапамагчы можна на платформе «Гронка», бяспечнай унутры Беларусі.
@mikrazielanina Вось такія справы, сябры і сяброўкі. А спасылка ёсць у апісанні профіля 🙌🏻 #благотворительность #благотворительныйсбор #Экология #СохранимПрироду #gronka #зеленыйтелефон #инвестиции #помощьлюдям #эко #сборсредств
♬ оригинальный звук - Мікразеляніна 🌱
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.