Ведаеце, як можна трапіць у Антверпен і атрымаць 2 тыс. еўра? А пачытайце

Ведаеце, як можна трапіць у Антверпен і атрымаць 2 тыс. еўра? А пачытайце
Рэзідэнцыя Hydromedia, якая накіравана на даследаванне экалагічнага крызісу, запрашае творцаў да распрацоўкі інавацыйных інструментаў, якія дапамогуць візуалізаваць і даступна расказаць пра экалагічны крызіс.

Што за праект: Hydromedia – гэта сумесны мастацкі праект Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Антверпене, Утрэхцкага ўніверсітэта мастацтваў і Дзяржаўнай вышэйшай школы гештальт-адукацыі ў Карлсруэ, які падтрымліваецца праграмай Еўрапейскага саюза «Крэатыўная Еўропа».

Hydromedia імкнецца пераасэнсаваць адносіны людзей з прыродай. Мастакі будуць працаваць разам з навукоўцамі і экаэксперт_камі, каб складаныя рэчы пра экалогию расказаць простай мовай мастацтва.

Усяго ў межах праекта адбудзецца тры рэзідэнцыі, для кожнай будзе выбрана па 4 творцы.

Рэзідэнцыя прапануе:

  • ганарар 2000 EUR;
  • вытворчы бюджэт 2000 EUR;
  • аплату выдаткаў на праезд;
  • пражыванне.

Для каго падыдзе: для творцаў, якія цяпер знаходзяцца ў Еўропе.

Калі: першая рэзідэнцыя пройдзе з 1 па 30 красавіка.

Заяўка: можна падаць тут. Дэдлайн – 24 лютага.

поделиться