Беларус Віталь Алексяёнак заняў пасаду дырыжора ў Нямецкай оперы на Рэйне, адной з самай прэстыжных у Германіі. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

Віталь Алексяёнак – адзін з самых паспяховых маладых дырыжораў Еўропы, лаўрэат міжнародных конкурсаў, родам з беларускай Вілейкі. У 2020 годзе ен прымаў удзел у пратэстах, потым напісаў пра гэта кнігу на нямецкай мове. Падчас поўнамаштабнай вайны ладзіў выступы ва Украіне.
«У мяне будзе магчымасць дырыжыраваць шматлікімі выдатнымі тэатральнымі пастаноўкамі, працуючы з двума аркестрамі, Дзюсельдорфскім сімфанічным аркестрам і Дуйсбургскім філарманічным аркестрам, з усімі вялікімі артыстамі і ўсёй камандай», – паведаміў днямі Алексяёнак.

Фота: прыватны архіў Віталя Алексяёнка.