Уладальнікі палаца Горватаў сумесна з мінскім экскурсаводам прыдумалі яшчэ адну магчымасць дапамагчы аднавіць палацава-паркавы комплекс у Нароўлі.
Каманда праекта піша ў інстаграме, што «з’явілася яшчэ адна файная і прыемная магчымасць падтрымаць Нараўлянскі палац і адначасова культурна правесці час».
15 снежня ў Мінску пройдуць экскурсіі па дворыках у цэнтры горада. Іх правядзе экскурсаводка Кацярына. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змогуць даведацца больш пра гісторыю роду Горватаў і іх дзейнасць, а таксама пра культурную спадчыну горада.
Час пачатку экскурсій: 11:00 і 13:00.
50% сродкаў ад удзелу будуць перададзены на аднаўленне Нараўлянскага палаца Горватаў. Запісацца можна тут.
А што гэта за палац?
Нараўлянскі палац – помнік архітэктуры ў стылі класіцызму XIX стагоддзя, які належаў багатым і шляхетным дваранам Горватам. На жаль, усё, што ацалела ад палацава-паркавага ансамбля, – гэта руіны палаца, пабудаванага на высокім беразе ракі Прыпяці. Цяпер яго актыўна аднаўляе каманда энтузіястаў.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.