Калі піць антыбіётык? А рабіць прышчэпку ад грыпу? Адкажа педыятр

Калі піць антыбіётык? А рабіць прышчэпку ад грыпу? Адкажа педыятр
Сустрэча з педыятрам Андрэем Вітушкам пройдзе ў чацвер, 28 лістапада. Ён раскажа бацькам, у якіх выпадках выкарыстоўваць антыбіётык, ці варта рабіць прышчэпкі і якія народныя метады лячэння на самой справе працуюць.

Хто такі Андрэй Вітушка?

Спікер сустрэчы Андрэй Вітушка – кандыдат медыцынскіх навук, беларускамоўны рэаніматолаг-неанатолаг, педыятр, папулярызатар навукі і доказнай медыцыны, а таксама вядучы тэлевізійнай перадачы.

Навошта прыходзіць на сустрэчу?

Доктар Андрэй Вітушка прапануе адказы на асноўныя пытанні, якія ўзнікаюць у бацькоў наконт здароўя дзяцей.

  • Як дзейнічаць, каб не хварэць, а захварэўшы, не нашкодзіць?
  • Якая магчымая прафілактыка захворванняў?
  • Якія народныя метады працуюць?
  • Ці рабіць прышчэпку ад грыпу?
  • Якія можна рабіць прышчэпкі, апроч агульнадаступных?
  • Антыбіётык: што гэта за звер і што ім лечаць?
  • Пры якіх праявах прастуды можна ці нельга ісці ў садок?

Дарэчы, калі ў вас ужо ёсць пытанні да доктара Вітушкі, зарэгіструйцеся на сустрэчу і пакіньце запыт у адпаведнай форме. Усе пытанні ад наведвальнікаў перададуць доктару напярэдадні мерапрыемства.

Я хачу прыйсці. Куды і калі?

Мерапрыемства пачнецца 28 лістапада ў 18:30 у актавай зале «Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра» (вул. Серафімовіча, 19). На ўваходзе трэба зрабіць ахвяраванне памерам ад 7 рублёў.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться