Сёння, 15 сакавіка, у Варшаве адбудзецца інфармацыйная сесія MOST+. Удзел бясплатны.
Дзе: прастора «Пад жырандоляй», Варшава (ul. Hoża, 41, lok. 2).
Калі: 15 сакавіка, 17:30.
Што можно даведацца:
- як паспяхова скласці заяўку, каб атрымаць грант на прафесійную стажыроўку або на ўдзел у канферэнцыі;
- як знайсці замежных партнёраў ці атрымаць досвед працы ў буйной кампаніі ЕС
- і шмат іншага.
Каму падыходзіць: для ўдзелу трэба мець грамадзянства Беларусі, быць паўналетнім і мець працоўны досвед.
Удзел бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы.
Праект міжнародных стажыровак MOST+, які спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС, фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.