Культурная ініцыятыва Create Culture Group запускае новы праект «КЛІПЕНЬ48», удзельнікі якогa змогуць зняць сапраўдны кліп для беларускіх музыкаў і атрымаць грашовую ўзнагароду.
Што за праект
«КЛІПЕНЬ48» – гэта чэлендж для відэааматараў, якія хочуць паспрабаваць зняць сапраўдны кліп для беларускіх музыкаў за 48 гадзін. А для беларускіх музыкаў гэта магчымасць атрымаць для сябе першае або чарговае музычнае відэа.
Сярод здымачных каманд журы абярэ трох пераможцаў, якія падзеляць грашовы прызавы фонд.
Як гэта будзе праходзіць
Музыкам, якія хочуць прыняць удзел, трэба даслаць свае трэкі, а прадакшн-камандам – зарэгістравацца. Ёсць унёсак за ўдзел – 50 еўра для ўсіх.
На пачатку чэленджа арганізатаркі рандомным метадам размяркуюць і скантактуюць паміж сабой музыкаў і прадакшн-каманды, а праз 48 гадзін будуць чакаць вынікаў.
Калі: старт чэленджу 21 ліпеня ў 14:00.
Дзе: анлайн (па ўсім свеце).
Як: даслаць заяўкі да 18 ліпеня.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.