На беларускую мову пераклалі яшчэ адзін класны фільм – глядзім?

На беларускую мову пераклалі яшчэ адзін класны фільм – глядзім?
Анлайн-кінатэатр VOKA пераклаў на беларускую мову яшчэ адзін фільм: стужку 2005 года Cinderella Man з Расэлам Кроў у галоўнай ролі.

Анлайн-кінатэатр VOKA пераклаў на беларускую мову яшчэ адзін фільм: стужку 2005 года Cinderella Man з Расэлам Кроў у галоўнай ролі.

Пра што фільм?

Асновай для фільма стала біяграфія вядомага спартсмена Джыма «Бульдога» Брэдака.

З-за траўмы мужчына вымушаны кінуць спорт, і цяпер ён бярэцца за любую працу, каб утрымліваць сваю сям’ю. Ён хоча вярнуцца на рынг, і аднойчы яму трапляецца такі шанц. Ён замяняе іншага баксёра і выходзіць на паядынак з прэтэндэнтам на тытул чэмпіёна свету. Усё гэта адбываецца на фоне Вялікай дэпрэсіі.

Карціне ўдалося паўдзельнічаць у фінальнай гонцы за «Оскар» 2006 года ў трох сур’ёзных намінацыях. Фільм «На імя “Папялушка”» можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» ў анлайн-кінатэатры VOKA.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: А1.

поделиться