Вось тут можна дапамагчы файнаму дзіцячаму праекту на беларускай мове

Вось тут можна дапамагчы файнаму дзіцячаму праекту на беларускай мове
Расказваем, як падтрымаць класны дзіцячы праект – беларускамоўны часопіс «Палосачка».

Расказваем, як падтрымаць класны дзіцячы праект – беларускамоўны часопіс «Палосачка».

Што за праект

Часопіс «Палосачка» – гэта беларускамоўны праект дзіцячага выдання «Паласатая газета», якое двойчы станавілася пераможцам міжнароднага конкурсу дзіцячых СМІ ў намінацыі «Лепшая дзіцячая газета для малодшых школьнікаў». Ідэя стварыць беларускамоўны часопіс з’явілася ў аўтараў некалькі гадоў таму, але спачатку з-за кавіда, а потым падзей у Беларусі і свеце запуск адкладалі.

На жаль, дзіцячых выданняў на беларускай мове становіцца ўсё менш, таму аўтары вырашылі больш не чакаць і запусціць праект часопіса ўжо зараз.

Як дапамагчы

Беларускамоўны часопіс «Палосачка» плануецца выдаваць на 24 старонках якаснай бумагі для сем’яў з дзецьмі ад 6 да 12 гадоў.

Для выпуску 1000 асобнікаў, частку з якіх плануецца адправіць у дзіцячыя бібліятэкі, неабходны папярэднія заказы. Ужо ёсць 205 ахвотнікаў, 12 з якіх – з замежжа.

Тут спасылка на заказы.

Аўтары ўдакладняюць, што, калі неабходную суму для выпуску першага тыражу сабраць не атрымаецца, грошы ўсім вернуцца на карты.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

 

поделиться