Беларусы запусцілі інтэрнэт-часопіс пра беларускае сучаснае мастацтва

Беларусы запусцілі інтэрнэт-часопіс пра беларускае сучаснае мастацтва
Даследчая платформа беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR запусціла інтэрнэт-часопіс, які распрацаваны як прастора для эсэ, інтэрв’ю, апытанняў, лекцый, маніфестаў, навін і іншых матэрыялаў па тэме беларускага візуальнага мастацтва.

Часопіс ад платформы KALEKTAR распрацаваны Максімам Тымінько, які ўбудаваў у новы рэсурс мноства прылад: сінхранізацыю з Індэксам, сістэму ўсплывальных вокнаў і нататак, падтрымку пошуку па тэгах, інструмент для аўтаматычнага перакладу, спісы згаданых у публікацыі імёнаў і інстытуцый. Таксама былі створаны інфармацыйныя старонкі аб платформе.

Часопіс як інструмент прысутнічаў і ў мінулай версіі партала беларускага сучаснага мастацтва (2015–2020), у рамках якога публікаваліся навіны, а таксама эсэ праектаў ZBOR і Факультатыў актывістскай крытыкі (ФАК).

На новым рэсурсе абяцаюць таксама апублікаваць усе мінулыя эсэ партала.

Новы рэсурс быў распрацаваны дзякуючы фінансаванню фонду Rönne Stiftung пры падтрымцы German Federal Foreign Office і Civil Society Cooperation.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться