Такія навіны: на Нямізе ў будынку, якое вядома мінчанам як “Цэнтр моды”, адкрыецца велізарная рэстаранная “фабрыка” на 100 пасадачных месцаў. Яна так і будзе называцца – Fabriq.
Якім будзе рэстаран і калі ён адкрыецца?
На першым паверсе рэстарана будзе вінатэка – абяцаюць алкаголь па коштах як у крамах. Працаваць яна таксама будзе аўтаномна: можна купіць і аднесці дамоў.
На другім паверсе будзе сам рэстаран. Да другога паверха ўжо прыбудавалі тэрасу, з якой адкрываецца від на цэнтр горада. Паводле інфармацыі рэстараннай групы Golden Project, якая і запускае праект, Fabriq адкрыецца 20 чэрвеня.
Якія кухні будуць у рэстаране?
Папулярны гастранамічны кірунак, які тут прадставяць, – raw-bar, або “сыры” бар, са стравамі толькі са свежых, не апрацаваных тэрмічна морапрадуктаў. У неапалітанскай печы на дровах будуць гатаваць піцу і хлеб.
Яшчэ адна з фішак Fabriq – правядзенне шэф-тэйблаў, дзе асабіста шэф-повар будзе прэзентаваць гасцям аўтарскія вячэры. А яшчэ плануюць запрашаць кухароў з розных краін, каб яны змянялі адзін аднаго і ўзбагачалі меню.
Хто ўсё гэта прыдумаў?
Рэстаратар Сяргей Пушной і яго холдынг Golden Project. Яны развіваюць сетку Golden Coffee, рэстаран-караоке “Ангелы”, кафэ “Березка” і франшызу Gan Bei.
Пушной сказаў, што рэстаран разлічаны на сярэдні клас, “на якім, як вядома, трымаюцца і Амерыка, і Еўропа, і Беларусь”.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.