У выдавецтве «Янушкевіч» адкрылі папярэдні заказ на кнігу Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмар. Час ганьбы». Па творчасці Сапкоўскага ў 2001 годзе быў зняты польскі 13-серыйны тэлесерыял «Вядзьмар», а ў 2007-м варшаўская студыя CD Project выдала серыю камп’ютарных ролевых гульняў «Вядзьмар».
Пераклад з польскай мовы выкананы лаўрэаткай прэміі Карласа Шэрмана Кацярынай Маціеўскай.
Аформіць папярэднюю замову можна на Knihauka.com, кошт па перадзамове – 49,90 зл. Зрабіць замову на кнігі па такой цане можна да 25 лютага ўключна. Далей кошт складзе 59,90 зл.
Дасылаць кнігі поштай па папярэдняй замове пачнуць з 28 лютага. З гэтага ж дня кнігу можна будзе купіць у краме па поўнай цане.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.