Выдавецтва «Тэхналогія» адкрыла перадзамову на доўгачаканую дзіцячую кнігу беларускіх прыказак з малюнкамі «Лёгка сказаць». Глядзіце, якая файная, – будзе карысна не толькі дзеткам.
Каму спадабаецца кніга
- Тым, хто хоча ўзбагаціць сваё маўленне трапным слоўцам і дасціпным выразам.
- Дзецям, якія вучацца чытаць (зручны шрыфт і памер літар, кароткія сказы і яскравыя малюнкі, якія не дадуць стаміцца і засумаваць).
- Выпускнікам дзіцячых садкоў.
- Выхавацелям дзіцячых садкоў і настаўнікам малодшых класаў – усе прыказкі размеркаваны па тэмах, каб кнігай было зручна карыстацца ў навучанні.
Кошт па перадзамове – 12 руб., пасля старту продажу – 14 руб.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.