Беларускае выдавецтва абвясціла аб папярэднім заказе легендарнай трылогіі

Беларускае выдавецтва абвясціла аб папярэднім заказе легендарнай трылогіі
Выдавецтва «Янушкевіч» аб’явіла ў сваім інстаграм-акаўнце, што з 5 па 16 снежня ўключна можна аформіць папярэдні заказ на заключную кнігу трылогіі Джона Толкіна «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля».

Выдавецтва «Янушкевіч» аб’явіла ў сваім інстаграм-акаўнце, што з 5 па 16 снежня ўключна можна аформіць папярэдні заказ на заключную кнігу трылогіі Джона Толкіна «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля».

Каманда выдавецтва піша ў сваім інстаграме, што «гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твора ў жанры фэнтэзі». Перакладчык – Ігар Кулікоў.

Гэта фінальная частка знакамітай трылогіі Джона Рональда Руэла Толкіна, аднаго з самых вядомых пісьменнікаў у жанры фэнтэзі. У кнізе апісваюцца падзеі ў выдуманым свеце Міжзем’я, дзе маленькі хобіт Фродо і яго сябры змагаюцца супраць злога ўладара Саурона, каб знішчыць магічны Пярсцёнак Улады, які дае неабмежаваную сілу, але вядзе да згубы.

Дарэчы, на папярэдні заказ дзейнічае зніжаная цана: 74,90 зл. Аформіць можна на сайце knihauka.com у раздзеле Preorder і на Allegro.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Польша #Беларусь
Еще по этой теме:
Ура! Беларускае выдавецтва абвясціла аб старце продажаў фантастычнай сагі
поделиться