Беларускае выдавецтва выпусціла каляндар, які нагадвае пра галоўныя каштоўнасці беларусаў

Учора, 6 лістапада, беларускае выдавецтва «Папуры» прадставіла настольны перакідны каляндар «Мой каштоўны 2026». Над ім працавалі псіхалагіня і блогерка Вера Сірата і дызайнерка Юлія Гайдук.

Учора, 6 лістапада, беларускае выдавецтва «Папуры» прадставіла настольны перакідны каляндар «Мой каштоўны 2026». Над ім працавалі псіхалагіня і блогерка Вера Сірата і дызайнерка Юлія Гайдук.

Аўтаркі сабралі ў календары тое, што лічаць галоўнымі беларускімі каштоўнасцямі: людзей, кнігі і народную мудрасць. На кожным аркушы – дата паводле народнага календара, дзень нараджэння або юбілеі вядомых беларусаў, а таксама цытаты і ўрыўкі з лепшых беларускіх кніг.

Перакідны каляндар. Фота: Wildberries.ru.

Каляндар мае павялічаны фармат, яркі дызайн і зручную падстаўку-трансформер без магнітаў. Ён упакаваны ў трывалую падарункавую скрыню і аформлены ў цёплых жоўта-аранжавых адценнях.

Кошт календара – 66,01 руб. Набыць яго можна ў кнігарнях і на маркетплэйсах, у тым ліку на Wildberries.

Дарэчы, 5 лістапада выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла новы каляндар з унікальнымі чорна-белымі фота Мінска, зробленымі Артурам Клінавым у 2002–2005 гадах. Выданне прымеркавана да 20-годдзя праекта «Горад СОНца». Кошт календара – 21 руб. Унутры – сетка на шэрым фоне, на беларускай і англійскай мовах.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Беларускае выдавецтва выпусціла каляндар з унікальнымі фота Мінска пачатку 2000-х. Як вам?
За день
поделиться