Беларусы збіраюць подпісы пад петыцыяй, каб дадаць беларускую мову ў Instagram

Беларусы збіраюць подпісы пад петыцыяй, каб дадаць беларускую мову ў Instagram
На платформе Change.org ёсць петыцыя, пад якой збіраюць подпісы за дадаванне беларускай мовы ў Instagram. Падпісалі ўжо больш за 5000 чалавек!

На платформе Change.org ёсць петыцыя, пад якой збіраюць подпісы за дадаванне беларускай мовы ў Instagram. Падпісалі ўжо больш за 5000 чалавек!

Аўтар петыцыі Алесь Пінчук адзначае, што беларуская мова была вызначана роднай для 5 094 928 жыхароў Беларусі пры агульнай папуляцыі 9 413 446 чалавек, паводле перапісу насельніцтва Беларусі ў 2019 годзе.

На дадзены момант беларускай мовы ў аплікацыі няма, таму карыстальнікі вымушаны выбіраць няродную мову, што стварае няроўнасць паводле моўнай прыкметы.

Facebook і Instagram часта падтрымлівае людзей у барацьбе за дэмакратыю, за справядлівасць, за роўнасць правоў і магчымасцей – і дадаванне беларускай мовы было б выключнай апорай для дэмакратычна скіраванай часткі грамадства Беларусі.

Аўтар таксама дадае, што і ён сам, і шэраг ахвотнікаў гатовы дапамагчы ў перакладзе, «калі дадуць такую магчымасць».

Падпісаць петыцыю можна тут.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: change.org.

поделиться