А ці ведалі вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?

А ці ведалі вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?
Блогерка Ксенія Іваноўская падзялілася ў сваім TikTok-акаўнце фактам, пра які мала хто ведае: аказалася, што на касах самаабслугоўвання некаторых гандлёвых сетак можна выбіраць беларускую мову. Ролік сабраў дзясяткі каментарыяў, дзе беларусы ў тым ліку дзеляцца назвамі крам з такой функцыяй.

Відэа пад назвай «Як прымусіць беларуса ўсміхацца» сабрала ўжо больш за 40 000 праглядаў. На ім дзяўчына здымае касу сеткі «Карона» і кажа, што, выбіраючы родную мову, рабіць куплі значна прыемней. Дарэчы, пасля аплаты з дынаміка нават гучыць «дзякуй»: «Калі я ўпершыню пачула ад касы беларускую мову, так усміхалася», – піша аўтарка роліка.

@kseniya.ivanovskaya

А вы знали? Я когда первый раз услышала от кассы белорусскую мову так улыбалась😁 #беларусь #этобеларусьдетка #минск #лайфхак

♬ оригинальный звук - Ксю, дай наводку | обзоры

У каментарыях беларусы здзіўляюцца, чаму назва тавару нават пасля выбару беларускай мовы ўсё роўна застаецца напісанай па-руску, і задаюцца пытаннем: «А ў чым тады сэнс?» А яшчэ дзеляцца тым, што такая функцыя, на жаль, ёсць далёка не ва ўсіх крамах.

«Так, шкада, што так не ва ўсіх крамах, і часам беларускі функцыянал няпоўны. А яшчэ непрыемна, што мова па змаўчанні руская – беларускую трэба самастойна выбіраць», – піша карыстальніца пад нікам Пані Настасься.

А некаторыя наогул адзначаюць, што пасля такога выбару ў крамах мова ўсё роўна змяняецца назад:

«Працаўнікі крамы пасля мяне заўсёды змянялі на рускую», – дзеліцца kiгrill_guru.

«У “Еўраоптах” і “Хітах”, на жаль, няма, а ў “Суседзях” адзін раз падышлі да мяне і спыталі, навошта я змяніў мову. Сказалі, што не трэба так рабіць, і змянілі назад», – піша observr.

Дарэчы, ёсць і добрыя навіны: каментатары дзеляцца назвамі іншых сетак, дзе таксама можна выбраць беларускую мову на касе. У гэты спіс увайшлі «Гіпа», «Грын» і «Суседзі».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Відэа: TikTok.

#Минск
поделиться