У чацвер, 9 студзеня, а 19-й гадзіне на відэасэрвісе VOKA упершыню пакажуць спектакль Купалаўскага тэатра «Людзі на балоце».
Што за спектаклі паказваюць на VOKA?
У VOKA ужо ішлі спектаклі Купалаўскага тэатра «Радзіва “Прудок”», «Дзве душы», «Зямля Эльзы». Сёння гледачам прапаноўваюць дзею «Людзі на балоце» (рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў) паводле рамана Івана Мележа.
Глядзець трансляцыю можна тут.
А калі наступны?
Наступны спектакль, які можна ўбачыць падчас анлайн-трансляцыі, – гэта «Вечар» ад рэжысёра Валерыя Раеўскага. Яго пакажуць 18 студзеня.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.