Вас тут запрашаюць «ажаніцца» на Каляды

Вас тут запрашаюць «ажаніцца» на Каляды
Фальклорны гурт «Варган» запрашае ўзяць удзел у «Жаніцьбе Цярэшкі».

Фальклорны гурт «Варган» запрашае ўзяць удзел у «Жаніцьбе Цярэшкі».

«Запрашаем вас прыняць удзел у абрадавай гульні “Жаніцьба Цярэшкі”. Едзьце самі, бярыце сабе каго ў пару, а калі няма каго браць, то не страшна. Як кажуць, “у сельсавеце разбяруць, па мілашачцы дадуць” (і па мілёнку, канешне). А калі вы ўжо ў шлюбе, то ў вас ёсць нагода яшчэ раз падцвердзіць свае клятвы!» – пішуць арганізатары на сваёй старонцы.

Што за гульня?

«Цярэшка» – беларуская народная абрадавая гульня для нежанатай моладзі. У даўніну мела сакральнае значэнне і была репетыцыяй вясельных абрадаў (маладыя людзі выбіралі сабе пару, жартоўна «жаніліся»). Нярэдка пары, якія складаліся ў час гульні, потым сапраўды браліся шлюбам.

Дзе: вёска Велеўшчына Лепельскага раёна, бібліятэка-клуб.

Калі: 7 студзеня, 19:00.

Што трэба: прыхапіце з сабой строі, зменны абутак, ваду і прысмакі на агульны стол. Будзе месца, дзе можна пераапрануцца.

Колькі каштуе: уваход вольны. Вам трэба толькі даехаць.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться