Адаптаваны для Беларусі пошукавік авіябілетаў даступны па адрасе aviasales.by. Ён паказвае кошт білетаў і гатэляў у беларускіх рублях, тут жа ёсць прапановы ад Belavia.
Якія фічы будуць у Aviasales для беларусаў?
Як расказалі ў прэс-службе Aviasales, з-за таго, што доля беларускіх карыстальнікаў на сайце павялічваецца, было вырашана запусціць адаптаваны да нашай краіны сайт. У беларускай версіі сэрвісу ёсць “Каляндар нізкіх коштаў”, які дапамагае выбраць найлепшы час для падарожжаў.
У хуткім часе спецыяльна для беларусаў запусціцца бот, які дапаможа шукаць яшчэ больш танныя білеты.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/04_april/12_17151/1.jpg)
Aviasales – найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе інтэрнэт-пошукавік авіябілетаў, які актыўна развіваецца на рынках СНД. Ён дапамагае параўнаць кошт і знайсці выгадны варыянт пералёту ці пражывання. Пры гэтым аплата ажыццяўляецца на сайце агента або перавозчыка.
Тут будуць лоўкостары?
“Мы ведаем звычкі беларускіх падарожнікаў, таму ў нашым пошуку прадстаўлены ўсе галоўныя еўрапейскія лоўкостары”, – расказалі CityDog.by у прэс-службе Aviasales.
А куды беларусы лятаюць часцей за ўсё?
Па статыстыцы Aviasales, беларусы найчасцей шукаюць білеты ў Расію, Украіну, Грузію, Турцыю і ЗША. Але сустракаецца і экзотыка накшталт Кюрасаа.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.