Полацкую прадпрымальніцу асудзілі за аватарку ў сацыяльных сетках. Што гэта была за аватарка — невядома.
Таццяну Шастак затрымалі перад падачай калектыўнага звароту мясцовым уладам, сёння стала вядома, што жанчыну асудзілі за аватарку ў сацыяльных сетках. Блізкія Таццяны просяць людзей не пісаць ёй у сацсетках, бо яны пад кантролем міліцыі, нагадваюць праваабаронцы.