Крута! Беларусы зрабілі аўдыяспектакль пра легенду беларускай паэзіі

Крута! Беларусы зрабілі аўдыяспектакль пра легенду беларускай паэзіі
Аўдыятвор пра беларускую паэтку Наталлю Вішнеўскую стаў даступны для слухачоў на Audiobooks.by.

Аўдыятвор пра беларускую паэтку Наталлю Вішнеўскую стаў даступны для слухачоў на Audiobooks.by.

Спектакль, заснаваны на кнізе «Неба мнагавокае», падрыхтавала выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм», а кампазіцыю ажыццявілі рэжысёркі Святлана Бень і Інга Лізянгевіч.

Кніга раскрывае праз лісты паэткі да Сяргея Грахоўскага трагічны, але натхняльны лёс Вішнеўскай, аднаго з самых таленавітых паэтычных галасоў Менска 1920–1930-х.

Наталля Вішнеўская, якой Якуб Колас прарочыў славу і ўплыў на беларускую літаратуру, стала ахвярай складаных гістарычных падзей і асобай, чый талент не змог дасягнуць сваёй вышыні.

Дарэчы, музыка да спектакля, напісаная кампазітаркай Вольгай Падгайскай, дадае эмацыйнага гуку гэтай трагічнай гісторыі, падкрэсліваючы цяжкасці і сілу Вішнеўскай, якая, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, вырасціла двух прыёмных сыноў і захавала паэтычную душу.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Минск
поделиться