В Минске продолжаются судебные процессы над участниками антиинтеграционных акций, которые прошли в столице 7-8 декабря. На одной из акций выступил без преувеличения классик белорусской литературы Владимир Орлов.
Во время акции Владимир Орлов прочитал в мегафон свое эссе «Незалежнасць – гэта…», которое было написано еще в советское время, но, по мнению автора, продолжает оставаться актуальным по сей день.
Административный процесс проходил сегодня в Ленинском суде столицы.
Вот несколько диалогов из суда
«Как писатель я должен быть свидетелем тех событий, которые происходят в защиту нашей независимости», – сказал Владимир Орлов.
«Но вину вы признаете?» – спросил судья Кисляк.
«Не признаю. ...> Я зачитал свое литературное произведение в поддержку независимости».
«Знали ли вы, что акция не санкционирована?» – спрашивает судья.
«Знал. Вернее, узнал на площади. Я прочитал там эссе “Незалежнасць – гэта…”»
«Есть ли в эссе какие-то лозунги?»
«Нет никаких лозунгов и призывов. Там выражены мечты моего и не только моего поколения о независимости».
И за что оштрафовали Владимира Орлова?
Классика белорусской литературы оштрафовали на 20 базовых величин (540 руб.) за участие в несанкционированном мероприятии.
Вот и само эссе «Незалежнасць – гэта...» Почитайте его
«Незалежнасьць – гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.
Незалежнасьць – гэта калі ты будзеш студэнтам і на лекцыі па вышэйшай матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскару, які вучыцца за грошы сваёй, а не тваёй краіны, нахінецца да цябе і запытае, што значыць слова “імавернасьць”, і ты па-французку растлумачыш яму.
Незалежнасьць – гэта калі ты будзеш служыць у войску не далей за памежны горад ці вёску твае зямлі, затое табе ніколі не загадаюць фарбаваць траву і прыбіраць тэрыторыю “вот отсюда и до обеда”. У нядзелю ты зможаш прыехаць да бацькоў ці да свае дзяўчыны, затое ніхто не назаве цябе “бульбашом”, а твайго сябра – “черножопым” за тое, што вы думаеце й гаворыце ў сьне па-свойму, і выдатнікі баявой і палітычнай падрыхтоўкі ня будуць у працэсе гэтай падрыхтоўкі рабіць табе “велосипед”, і табе ніколі не загадаюць гастрыць сапёрную рыдлёўку, каб акапацца ў Баку ці ў Тбілісі.
Незалежнасьць – гэта калі твая дзяўчына кажа, што хоча на выходныя ў Вену, і ты з чыстым сумленьнем абяцаеш ёй, што ў суботу вы вып’яце кавы насупраць палацу Шонбрун, і ведаеш, што перад вашай вандроўкаю ніхто не будзе высьвятляць у цябе, ці быў ты ў дзяцінстве жыдом, а таксама, ці быў ты раней за мяжою і калі вярнуўся адтуль, дык зь якой мэтаю.
Незалежнасьць – гэта калі на Дзяды, у Дзень памяці продкаў, ты ідзеш на могілкі й ведаеш, што паставіш сьвечку й пакладзеш кветкі, а ня станеш удзельнікам выпрабаваньня балёнчыкаў з нэрвова-паралітычным газам ці новае мадэлі гумовага дручка.
Незалежнасьць – гэта калі твой сын прынёс са школы пяцёрку па гісторыі і ты хваліш яго за гэтую пяцёрку, бо ведаеш, што ён атрымаў яе не па тым прадмеце, дзе вучаць пра Лядовае пабоішча і перамогу калектывізацыі, а па тым, дзе вучаць пра Грунвальдзкую бітву, якая ўратавала твой народ ад сьмерці, і кажуць праўду пра тую ўладу, што растраляла твойго дзеда й задушыла голадам тваю бабулю.
Незалежнасьць – гэта калі ты пазбаўлены магчымасьці пачуць, як твой прэзыдэнт вучыць з экрану суайчыньнікаў: “Хто как хаціт, той так і гаварыт”, бо твой прэзыдэнт – чалавек пісьменны і хоць адну мову ўсё ж ведае.
Незалежнасьць – гэта калі з тэлеперадач і газэт раптам зьнікаюць лісты нястомна-таямнічых вэтэранаў і вусьцішныя паведамленьні пра нацыяналістаў і экстрэмістаў з народных франтоў, якія нават ў начы ня сьпяць, а распальваюць паміж табой, Алёшам і Мішам, тату якога звалі Ісакам, а таксама Гражынаю, якая даўно ўжо твая жонка, міжнацыянальную варожасьць, каб учыніць сярод вас крывавую разьню й пусьціць пад адхон цягнік перабудовы.
Незалежнасьць – гэта калі ніхто ня страшыць цябе, што твой народ ня зможа выжыць без вялікага старэйшага брата, бо ня мае сваіх баксітаў ці алмазаў, і ты разумееш, што зусім дарэмна шкадаваў гарапашных галяндцаў ці бэльгійцаў, якія ня маюць ні баксітаў, ні алмазаў, ні нават старэйшага брата.
Незалежнасьць – гэта калі на Божай пасьцелі ведаеш, што пасьля таго, як ты памяняеш гэты сьвет на лепшы, на месцы царквы ці касьцёла, дзе цябе хрысьцілі і дзе ты вянчаўся, не выкапаюць сажалку з брудным лебедзем і не пабудуюць басэйн імя XVIII зьезду КПСС, а могілкі, дзе будуць спачываць твае косьці, не зьнясуць і не ператвораць у закіданы пустымі пляшкамі парк культуры й адпачынку імя таварыша Гарбачова або імя таварыша Лігачова.
Незалежнасьць – гэта...
Незалежнасьць – гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.
Я веру, што калі-небудзь так будзе.
Бо іначай проста ня варта жыць.
Люты, 1990 г.»
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото:
А если отдавать нечем, то через лет 10 дети у бати будут спрашивать что такое "цяжка" и как разговаривать по-трасянски.