У Беларусі запусцілі платформу для віртуальных падарожжаў па страчанай архітэктуры

У Беларусі запусцілі платформу для віртуальных падарожжаў па страчанай архітэктуры
У Беларусі запрацавала Xraytours – платформа, якая з дапамогай 3D-мадэлявання і тэхналогій дапоўненай рэальнасці (AR) аднаўляе страчаныя архітэктурныя помнікі краіны. Карыстальнікі могуць віртуальна перанесціся да разбураных замкаў, касцёлаў, сінагог і цэркваў, каб убачыць іх у адноўленым выглядзе.

Як піша каманда праекта, платформа накіравана не толькі на захаванне культурнай спадчыны, але і на супрацьстаянне вынішчэнню беларускай ідэнтычнасці. За стагоддзі шматлікія гістарычныя аб’екты былі разбураны пад ціскам вайны, савецкай палітыкі і культурнай асіміляцыі. Xraytours вяртае гэтыя помнікі да жыцця, выкарыстоўваючы архіўныя даныя і гістарычныя матэрыялы для дакладнай рэканструкцыі.

Пры гэтым кожны жадаючы можа наведаць сайт Xraytours, пратэсціраваць платформу і нават зрабіць фота з адноўленымі будынкамі праз AR. Стваральнікі праекта просяць карыстальнікаў пакідаць зваротную сувязь, каб удасканальваць прадукт і пашыраць базу даступных гістарычных аб’ектаў.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по этой теме:
Папулярны беларускі замак плануюць моцна змяніць. Глядзіце, як ён можа выглядаць
поделиться