Беларусы выпусцілі дадатак для анлайн-знаёмстваў ABODVA і дадалі туды белмову

Беларусы выпусцілі дадатак для анлайн-знаёмстваў ABODVA і дадалі туды белмову
Беларускія распрацоўшчыкі прэзентавалі беларускамоўную версію дадатку для анлайн-знаёмстваў ABODVA. Тут замест асабістых старонак з фота аўтары прапануюць выкарыстоўваць відэапрофілі.

Беларускія распрацоўшчыкі прэзентавалі беларускамоўную версію дадатку для анлайн-знаёмстваў ABODVA. Тут замест асабістых старонак з фота аўтары прапануюць выкарыстоўваць відэапрофілі.

Стваральнікі дадатку выступаюць супраць трэндаў анлайн-знаёмстваў і падыходу «гартай, стаў падабайку, чакай супадзення», таму прапануюць фармат відэаклуба, дзе ў кожнага карыстальніка ёсць адно 10-секунднае відэапрывітанне, самапрэзентацыя ці іншы крэатыўны ролік з вашым рэальным голасам. Па словах распрацоўшчыкаў, відэа дапамагае ўбачыць чалавека як у першыя 7 секунд вашай рэальнай сустрэчы.

Да асаблівасцей распрацоўшчыкі дадаюць яшчэ і прынцып мадэрацыі: уся інфармацыя профілю і відэа правяраюцца толькі ўручную і рэальнымі людзьмі. Таксама маецца класічны падыход да пошуку спатканняў па фільтрах, якія можна задаць самастойна.

Ну, і як файны бонус: «Dla biełarusaŭ, chto pavažaje ’Hramatyku dla škoł’ ad Taraškeviča, taksama dastupna viersija łacinkaj».

#Беларусь
поделиться