У Чыжоўскім заапарку актыўна будуюць экзатарыум. А з доўгачаканым прытулкам для пінгвінаў мінская мэрыя вырашыла пакуль пачакаць.
Экзатарыум, над якім з'явіцца шкляны купал дыяметрам 36 м і максімальнай вышынёй 12 м, праектаваўся ў «Мінскпраекце» некалькі год.
Чыжоўскі заапарк ператвараецца ў вырай не толькі для мінчукоў, але і для экзатычных жывёл. На чарзе – экзатарыум (новы стары праект заапарка, анансаваны яшчэ ў 2004 годзе) – вялікі і складаны па тэхнічнай арганізацыі трапічны павільён. Відаць, што самае важнае ў чыжоўскім экзатарыуме – амаль натуральныя ўмовы жыцця жывёл Паўднёвай Амерыкі. Мінімум сетак, агароджы і рвы, якія будуць аддзяляць наведнікаў ад тэрарыумаў і акварыумаў. У павільёне будзе падтрымлівацца трапічны клімат – з адпаведным паветрам, вільготнасцю, раслінамі. Цяжка сказаць, ці можна яшчэ здзівіць мінчукоў капібарамі, тапірамі, рознымі відамі папугаяў, малпаў і рыбак. | Але зразумела: 8-метровы вадаспад (гэта блізка да 3-х павярховага дома) экзатарыума стане «завлекалочкой» нават для тых, хто заязджае ў Чыжоўку гады ў рады. І хаця б часовай заменай пінгвінам, якіх мы чакаем у Мінску ужо некалькі год. – Летам у нашых планах пакрыць экзатарыум шкляным купалам, – кажа дырэктар Мінскага заапарка Юрый Рабаў. – Цалкам аб’ект будзе здадзены ў 2013 годе. Паралельна праектуецца і пінгвінарыум. Магчыма, яго будаўніцтва пачнецца ўжо ў наступным годзе. Так што пінгвіны ў Мінск прыедуць, але пазней. |
Фота: ais.by