Для прогулок, фотосетов и вдохновения. Дизайнеры показывают 9 идеально красивых мест Минска

Для прогулок, фотосетов и вдохновения. Дизайнеры показывают 9 идеально красивых мест Минска
С холодами в Минск приходит время новых пейзажей в Instagram. Минские дизайнеры показали красивые места в городе, о которых вы или не знали, или не обращали на них внимание.

С холодами в Минск приходит время новых пейзажей в Instagram. Минские дизайнеры показали красивые места в городе, о которых вы или не знали, или не обращали на них внимание.

ДМИТРИЙ ХОМИЧ
дизайнер бренда RUSLO


В Минске мало каких-то красивых, идеальных мест, но я выбрал пару точек, которые для меня таковыми являются.


SURF COFFEE НА КИРОВА

Даже странно, если кто-то говорит мне, что еще не был здесь. Это кафе – одно из немногих мест, где можно делать все, что захочешь: танцевать, фоткаться, кататься, юзать Wi-Fi, работать. Идеально красивое место: немного минимализма, простоты – такой интерьер помогает перезагрузиться. Просто сидишь и смотришь, что тебя окружает, а в голову может прийти какая-то идея.

Например, я мог бы посмотреть на черную блестящую плитку на стене и решить, что в новой коллекции будет что-то черное и блестящее.
 


Летом тут есть классная терраса, где висят лампочки. Когда их включают, здесь очень атмосферно и кайфово, можно расслабиться. Вообще, тут бывают разные люди: и гопники, которые могут забрести случайно, и бабушки, которые заходят попить кофе. Но в основном все-таки здесь собирается молодежь.
 


ГОСТИНИЦА «ПЕКИН»

Это место у меня ассоциируется с маленькой Америкой. Очень интересное совмещение парка с гостиницей, которая по стилю простая, но в сочетании с деревьями создает красивый вид и классную зону отдыха.

Очень круто, что дорожки полностью сделаны из бетона. Люблю серый цвет, часто использую его в одежде.
 


В городе практически нет гостиниц, где можно свободно передвигаться по территории и что-то делать. Сразу выйдет охранник и попросит удалиться. А здесь можно. Однажды я видел, как около самого входа с обратной стороны девушки расстелили плед и устроили небольшой пикник. И очень здорово, что можно такое сделать: просто ходить и тусоваться.

Здесь очень атмосферно, уютно и культурно. Недавно поставили лавочки, поэтому отдыхать стало еще комфортнее. Плюс классная зеленая зона. Я когда-то жил неподалеку, часто тут гулял по парку.


ARENA CITY. ОБРАТНАЯ СТОРОНА ЗДАНИЯ

Здесь мне дико нравится вот эта стена. Когда проходишь мимо, от нее идет тепло и пахнет булочками. Плюс она серая, а мне нравится серый цвет. И по линиям она очень классная.
 


Вообще, это техническая сторона здания, и многим может показаться странным такой выбор, но меня она привлекает как объект. Это сочетание металла и бетона очень классное.

Такой индустриальности в архитектуре Минску очень не хватает. Везде какая-то плитка, облицовка, непонятные цвета. Во многих городах Европы такое решение используют в экстерьере зданий, а не прячут в закутках торговых центров. Мне кажется, нам не хватает такого: если взять тот же проспект, там только старая советская архитектура. Может быть, для кого-то она и классная, но круто, когда можно добавлять что-то в таком духе, техническую сторону – это была бы своеобразная фишка для города.
 

 

ИЛЬЯ АКСЕНОВ
дизайнер бренда LSTR Adzieńnie 


– Для меня идеально красивое место в Минске не связано с архитектурой. И это точно не такие очевидные банальности, как Немига или Ботанический сад. Для меня идеально красиво то, что связано с природой и (или) какими-то личными воспоминаниями.

Роща на Курчатова, недалеко от биологического факультета и общежитий БГУ, одно из таких мест.  


РОЩА

С Рощей у меня связаны самые теплые воспоминания о свободной и веселой студенческой жизни, когда перед тобой открывались все перспективы и казалось, что все в РБ будет классно. На первом курсе я жил здесь недалеко, в бэгэушном общежитии номер 3. Потом, до того как это стало мeйнстримом, поселился на улице Октябрьской, в «двойке». Но Роща круче.

Мне кажется, раньше тут было больше активности: палились костры, отмечались праздники, и просто собирались шумные компании. А потом контроль стал строже, все же это памятник природы республиканского значения «Дубрава». Хотя, может, все совсем не так.
 


Это уникальное место, потому что дубрава смешана с ельником, а это бывает очень редко: когда начинает расти ель, она закисляет почву, вытесняет дуб, и вместе они не уживаются. Поэтому здесь редкий ландшафт. Кроме дуба и ели растут лиственницы, орех, орляк. Раньше усадьба принадлежала роду Гуттен-Чапских, потом, понятно, стала «достоянием народа».

Но дубов здесь на самом деле осталось очень мало – они погибают. И этот процесс эстетически выглядит весьма привлекательно.
 


Здесь есть очень крутые полянки, которые сейчас скрыты под снегом и их трудно будет найти. Пикники и посиделки здесь по-прежнему устраивают, только все проходит аккуратно, и нигде нет мусора и следов присутствия.

Еще здесь классно потому, что это место, куда можно приехать побродить, покопаться в своих мыслях, и здесь не будет каких-то лишних людей (конечно, если это не май). Остаться наедине с собой – вот что делает Рощу идеальным местом.

Казалось бы, поверни голову чуть в сторону – и там уже цивилизация: видны дорога, общаги. Но все равно в данный момент ты здесь один, и больше никого. Вот оно, то самое чувство сопричастности природе.
 


ДЕРЕВНЯ ЩОМЫСЛИЦА. ПИТОМНИК ДЕКОРАТИВНЫХ РАСТЕНИЙ

Сейчас мы находимся на базе учебно-опытного республиканского унитарного предприятия БГУ. Его сотрудники разбили здесь прекрасный ландшафтный сад.
 


Мне этот ландшафтный уголок отдаленно напоминает японский сад камней. Я просто обожаю эту страну и большой фанат японских брендов. С моей точки зрения, они восхитительны в плане дизайна, отношения к вещам и какой-то жизненной философии.

Еще здесь очень необычно, и мало кто знает, что есть такое место, а это, в свою очередь, делает его особенным. Ведь про музей камней знают или слышали все. А здесь такая красота. Там необычные деревья, тут нетипичные для нашей страны кустарники.
 


ШАБАНЫ. УЛИЦА СЕЛИЦКОГО. КРЫША

Мы уже много лет снимаем в этом здании помещение. Наши швеи иногда выходят сюда покурить. Когда мы только сюда переехали, то хотели поставить здесь столик и бар, но быстро отказались от этой идеи – швеи сразу забыли бы про работу.
 


Это, конечно, не самое идеальное место в Минске, но очень своеобразное: кругом заводы, трубы, дым, кладбище кранов на фоне. Это круто и лично меня настраивает на рабочий лад. Место очень нетипичное.

Когда оно полностью покрыто снегом, то смотрится еще эффектнее. А летом сюда слетается огромное количество чаек, и крыша превращается в импровизированную набережную. Она всегда открыта, и, если кто-то захочет приехать и подняться – пустим без проблем. Главное – чтобы здесь не устраивали бедлам.
 

 

МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ
дызайнер


– Прыгожыя месцы ёсць не толькі ў цэнтры, а і на перыферыі горада – у новых мікрараёнах. Яны ёсць паўсюль, але пра іх нічога не кажуць.

“Прыгожае” – расплывістае паняцце, гаворачы пра “прыгожае”, сёння мы будзем мець на ўвазе гарманічную прастору. Мы ўбачым месца, якое стала прыгожым з нічога дзякуючы таму, што архітэктар гэту прастору арганізаваў.


ІВВ, ПРАСПЕКТ ГАЗЕТЫ ПРАЎДА, 11

Месца, якое стала прыгожым з нічога, – гэта тэрыторыя, прылеглая да комплексу Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Раў, больш вядомага ў народзе пад назвай IBB.
 


На пачатку 90-х заснавальнікі цэнтра аб’явілі конкурс, у якім перамог нямецкі праект. Яго пазней і рэалізавалі.

Зверху комплекс выглядае як фрагмент адной з работ Эль Лісіцкага, дакладна як на фірмовым знаку цэнтра. Шукаючы нейкую прывязку да Беларусі, нямецкі архітэктар выкарыстаў працу мастака, творчы лёс якога звязаны з віцебскім УНОВІСам.

Шкада, што нашы архітэктары робяць гэта вельмі рэдка: яны не шукаюць натхнення, інспірацыі, сувязяў у гісторыі той зямлі, на якой працуюць. А тут легла, пацэліла ў яблычак.

Тут архітэктар запраектаваў не толькі будынак, але і прастору навокал. Вывучыў гэту прастору, праявіў усе яе каштоўныя якасці і ўпісаў у гэту прастору будынак. І не адзін, а цэлы комплекс.
 


У нас гэта вялікая рэдкасць – калі новы будынак арганічна інтэгруецца ў існуючае асяроддзе. Гэта якраз і адрознівае добрую працу архітэктара ад кепскай. Ну, і яшчэ характарызуе ўзровень культуры замоўцаў – інвестараў, прадстаўнікоў выканаўчай улады, бо часта ад архітэктара ўвогуле мала чаго залежыць.

Месца пад будаўніцтва ІББ было непрыдатнае – пустка насупраць дзевяціпавярховых панэлек, паміж агромністай аўтастаянкай і заднімі агародамі прыватнага сектара. Да таго ж няроўнае, з вялікай лагчынай пасярэдзіне – на Паўднёвым Захадзе такіх лагчын багата, гэта перасохлыя рэчышчы колішніх ледавіковых рэк. Лагчыну захавалі (а не зрылі бульдозерамі!), яна ўтварае невялікі амфітэатр з мягкай пластыкай адхонаў, пакрытых травяным газонам.

У прылеглай прасторы прадуманы, пралічаны і рацыянальна выкарыстоўваюцца нават зусім невялікія перапады рэльефу. Яна не ўкатана ў пануры плоскі пляц, як большая частка сталіцы, а радуе сваёй арганічнай, з зямлі прарослай разнастайнасцю.

Вось перапад на тры прыступкі, пляцоўка, лесвіца, альпійская горка, тэраса зусім невысокая, а вось ужо метры на два адхон, у ім схавана пляцоўка для сметніц, яшчэ і шчыльным кустоўем прыкрыта.
 


Пазней насупраць IBB паўсталі будынкі офіса ОБСЕ. Не ведаю, хто рабіў праект, але ён працягвае нутраную логіку папярэдняга – новы архітэктар таксама паставіўся да геамарфалогіі з павагай. Ён выкарыстаў прыродны перапад вышыняў, запраектаваў падпорны мур і паставіў на яго край чатыры двухпавярховыя будынкі.

З боку лагчыны за кошт перападу мясцовасці на адзін паверх атрымалася болей. Раней у Мінску было шмат такіх будынкаў – і ў Верхнім горадзе, і ў Траецкім, і ў Ракаўсікм прадмесцях. Мінск жа на гарах...
 


Я не ведаю, што ў гэтых будынках зараз, але спачатку, калі тут яшчэ быў ОБСЕ, ідэя праекта праглядалася лепш, нават у літаральным сэнсе. З усіх бакоў будынкі маюць вялікія вокны, можна нават сказаць, шкляныя сцены, утвораныя ваконнымі шыбамі ўпрытык адна да адной. Праз іх будынак праглядаўся наскрозь – не так, як на вітрыне, канечне, а хутчэй як на карцінах галандцаў, калі мы бачым чаргаванне асветленых і цёмных пакояў і калі святло само па сабе выглядае каштоўнасцю.
 


Пазней за будынкам IBB пабудавалі консульства Германіі, таксама малапавярховае, паважнае, як належыць такім установам, і за высачэзным плотам. Але яно хаця б не вытыркалася. А пустку, якая прылягае да праспекта Дзяржынскага, засадзілі дрэўцамі, якія досыць хутка разрасліся.

У прынцыпе, гэты створаны на пустым месцы кавалак гарманічнай гарадской прасторы мог бы стаць своеасаблівай стартавай кропкай, узорам і планкай якасці для далейшага яе развіцця. Ну, хаця б наглядным дапаможнікам...
 


Нічога гэтага, на жаль, не адбылося. На месцы Пятроўшчыны вырас мікрараён “Алые паруса”. Мясцовыя казалі, што дамы будуе жонка Лужкова, але гэтыя вежачкі і арачкі – выдатны прыклад стылю, які ў Маскве называюць “лужкоўскім”.

Мала таго, што яны самі па сабе ўяўляюць сумнеўную, мягка кажучы, эстэтычную вартасць, дык да таго ж аніяк не ўлічваюць раней паўсталую прастору і забудову, задаюць абсалютна іншы маштаб, стылістыку і разбураюць краявід.
 


МЫШКА

Мышка – маленькая плыткая рэчка, вытокі якой тут недалёка, за Міхалова. Праз пару кіламетраў, за 10-й бальніцай, яна зліваецца з Лошай, а тая ўпадае ў Свіслач, там дзе Лошыцкі парк, адразу за сажалкай і сядзібай.

Даліна Мышкі – выдатны прыклад вельмі прыгожага месца, створанага прыродай. Можна сказаць, месца ўнікальнае як для мегаполіса. Тут вельмі маляўнічы рэльеф – высокія берагі, часам з амаль вертыкальнымі адхонамі.
 


Тут рай для птушак – самая вялікая папуляцыя саловак, качкі, нават шэрая чапля. Не кажучы ўжо пра розную драбязу, якой у горадзе ўжо не сустрэнеш. Тут раслі (не ведаю, ці яшчэ растуць зараз) занесеныя ў Чырвоную кнігу кветкі і проста кветкі, характэрныя для пойменных лугоў Беларусі.

І дрэў тут шмат – старых вербаў з нахіленымі да зямлі, пакручастымі стваламі, чаромхі, ракіт. Часам яны ўтвараюць сапраўдныя джунглі, з ледзь заўважнымі сцежкамі, перасоўвацца па якіх часам даводзіцца ледзь не на кукішках – так нізка навісаюць галіны дрэў.

Раней уздоўж Мышкі паўставалі двары, потым ля іх разрасталіся вёскі. Ад фальваркаў там-сям захаваліся прысады – кляновая алея ў Міхалова (яе нядаўна спілавалі), ліпавая і глогавая ў Пятроўшчыне, там дзе школа-інтэрнат.

Яшчэ быў захаваўся адзін маляўнічы хутар паблізу ад праспекта Дзяржынскага. Ён быў бачны з акна тралейбуса, як едзеш на Паўднёвы Захад. Там ля самай вады пад гарой стаялі два ці тры дамы: адзін з іх, той, які бліжэй да трасы, быў на два паверхі і меў франтон з моцна абпаленай чорна-брунатнай клінкернай цэглы. Вось там і біла тая крынічка з вадаспадам. А над усім гэтым расла высачэзная старая яліна. Дамкі побач з ёй выглядалі цацачнымі.

Дадайце сюды крыху шэрані на хмызах і дрэвах, уявіце пах дыму з комінаў – і вось, на маю думку, “ідэальная прыгажосць”! Гарманічная, сувымерная чалавеку прастора, краявід, псіхалагічны камфорт, ідылія...

Але гэта прыгажосць не прагаворана, не асэнсавана, не прачута. Яна не мае статусу чагосьці каштоўнага, хутчэй наадварот. Дамкі тыя, вядома, знеслі. Зараз там проста раскурочаная пустка. Тое, што захавалася, захавалася нейкім цудам. Таму што не дайшлі рукі. Пакуль што.
 


Але гэта пытанне часу, бачна, што тут ужо прайшліся спецы з “хускварнай”, неахайна, па-варварску прарадзілі, папілавалі, паламалі бульдозерамі. Пасля гэтага быў збор подпісаў на zvarot.by і калектыўная скарга. А на яе адказ – адказных органаў, што не, усё нармальна, ніякай шкоды прыродзе не было нанесена, няма прычын хвалявацца.

На жаль, у сталіцы няма структуры, прынамсі я яе не ведаю, якая б магла на належным узроўні, ашчадна і якасна навесці тут мінімальны парадак. Жадання таксама няма; можа, гэта і добра.

Мне тут усё дзіка падабаецца, таму, калі можна, я зраблю пару здымкаў, і рушым далей.
 


ПАРК ІМЯ ПАЎЛАВА. ЛОША. ГАРАДЗІШЧА

Парк імя аднаго з апошніх старшынь Мінгарвыканкама Міхаіла Якаўлевіча Паўлава знаходзіцца ў другім канцы праспекта імя газеты “Праўда”. Відаць, калі прыдумвалі назву для парка, мелі на ўвазе, што называць парк у народзе будуць проста: Паўлаўскі. Як гэта было прынята ў Расійскай імперыі – Паўлаўскі, Аляксандраўскі, Міхайлаўскі. Па-царску, можна сказаць. Не называць жа парк Курганны альбо Малінаўскі! Парк Дворышча таксама немілагучна.

Я хажу туды звычайна пешшу, а па дарозе ў мяне шэраг розных архітэктурных аб’ектаў, якія для мяне асабіста ўжо знітаваны з паркам і як бы з’яўляюцца яго ўводнай часткай.
 


Парк радуе. Тут маляўнічы і вельмі выразны рэльеф, добра, што яго захавалі і зрабілі такую рэкрэацыйную зону. Тут заўсёды шмат людзей, яны проста шпацыруюць, займаюцца спортам, дзеткам можна валяцца на траве. Газон рэгулярна абкошваюць, і трава тут расце як мае быць.

Ну і вада... Вада – гэта заўсёды прыгожа. Дрэў тут таксама панасадзілі багата: вось дубы, наша любімае дрэва, якое амаль знікла з гарадскога краявіду, там ліпы. А во паглядзіце, якая ледавіковая даліна пайшла ўглыб жылых кварталаў! Каньён! Нават мост давялося праз яе перакінуць, а цягнецца яна праз палову раёна ажно да вуліцы Голубева.
 


На поўнач ад яе захаваліся некалькі вялікіх курганаў, яны ўносяць у гарадскі кравід разнастайнасць, і не толькі візуальную і эстэтычную, яны надаюць ёй і іншы прасторавы маштаб, і іншы гістарычны. І тут на ўскраіне парка таксама курганы. І вуліца называецца Курганная.

А проста перад намі, вось гэта гара, гэта гарадзішча. Туды можна падняцца і адтуль паглядзець навокал. Нельга сказаць, што яно прыгожа выглядае знізу, ды і зверху не сказаць каб асаблівая прыгажосць праглядалася. Тут іншае.
 


Тут адчуваеш зямлю, яе веліч і спрадвечнасць. Прастору. Час тут адчуваеш. А вось візуальна гэта не перадаецца. Не пераносіцца гэта на карцінку. Тут эстэтыка, а значыцца, і ў нейкім сэнсе прыгажосць іншага кшталту. Не кідаецца ў вочы. Начальству яе не пакажаш.

Таму вось тут нейкіх брамак нагарадзілі і муроў такіх нізенькіх. Ну, кшталту замак. Але тут яны невялікія, моцна не псуюць прастору. А вось на тым беразе альтанку паставілі ўжо як мае быць – з размахам! Нашто яна там? Ані прастора, ані краявід ад яе лепей не сталі.
 


І наадварот, масткі з камянёў праз рэчку бліжэй да вытоку, там, дзе яна яшчэ зусім плыткая, а часам знікае зусім, і глядзяцца вельмі арганічна ў краявідзе і функцыянальна патрэбны. Адно толькі зроблены па-савецку – з бетоннай трубой вялікага дыяметру, якая вытыркаецца з абодвух бакоў мастка на пару метраў.
 


Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя касякі і недахопы, вельмі добра, што парк ёсць. Хаця б таму, што ён захоўвае тое, што, хутчэй за ўсё, было б знішчана. А таксама пашырае наша ўяўленне аб прыгажосці, даводзіць, што эстэтычныя вартасці вымяраюцца не толькі і не столькі “карцінкай”, але шэрагам іншых, больш складаных і адначасова больш дакладных катэгорый.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фото: CityDog.by.

Еще по этой теме:
Роковая красавица из нуар-фильмов. Смотрите, что сделали стилисты и дизайнеры с образом обычной минчанки
Дизайнер Цеслер сделал крутой постер про день Октябрьской революции
«Ой, это же лысая Барби!» Красивые минчанки с ультракороткими стрижками рассказывают, каково с этим жить
поделиться