У Мінску адчыняецца новая крама Symbal. Глядзіце, што там будзе (спойлер: зніжкі ўвесь тыдзень!)

У Мінску адчыняецца новая крама Symbal. Глядзіце, што там будзе (спойлер: зніжкі ўвесь тыдзень!)
Сёння на Машэрава, 18, насупраць культурнага цэнтра “Корпус”, адчынілася новая крама “беларускамоўных” тавараў Symbal. А побач з ёй – новае памяшканне культурнай пляцоўкі “Арт Сядзібы”. Мы даведаліся, што тут ёсць і як гэта выглядае.

Сёння на Машэрава, 18, насупраць культурнага цэнтра “Корпус”, адчынілася новая крама “беларускамоўных” тавараў Symbal. А побач з ёй – новае памяшканне культурнай пляцоўкі “Арт Сядзібы”. Мы даведаліся, што тут ёсць і як гэта выглядае.

Павел Белавус, кіраўнік крамы і культпляцоўкі, правёў для нас экскурсію.

 

Пра НОВЫ Symbal

– Так супала, што адкрыццё прыпадае на 950-годдзе Мінска. Таму гэты тыдзень будзе праходзіць пад знакам гэтага свята. Мы плануем таксама вывесіць каля ўваходу сцягі Мінска з бела-чырвона-белай стужкай.

Тры гады мы пазіцыянавалі наш праект як інтэрнэт-краму. І з часам вырашылі, што нам трэба адкрыць у горадзе сваю прадстаўнічую краму, куды проста прыемна прыйсці, пагаварыць па-беларуску, паглядзець, што цікавага з’явілася. Ну, і хацелася стварыць краму, якая будзе сапраўды добрая, прыгожая, яскравая і з унікальнымі таварамі.

 

Тут у нас ужо будзе і офіс, і склад, і пункт вывазу замоў праз сайт, і рознічная крама.

На сённяшні дзень у нас каля 500 варыянтаў розных тавараў. З новага – напрыклад, цішотка на мне. Мы ўжо пачынаем святкаваць 100-годдзе БНР, якое адбудзецца ў сакавіку. А яшчэ ў нас з’явіліся брошкі і наручныя гадзіннікі.

Пра ТЫДЗЕНЬ зніжАК

– Паколькі мы ўсё ж такі Symbal, у нас паўсюль будзе прысутнічаць сімвалічнасць. Мы доўга думалі, якая ж лічба звязана з Мінскам, і вырашылі, што гэта 17. Чаму? Па-першае, гэта лічбавы код Мінска. Ну, і год семнаццаты. Вось мы і вырашылі зрабіць зніжку 17% на ўвесь тыдзень на ўсе тавары.

Калі вы не плануеце цягам тыдня зазірнуць у краму Symbal, можна аформіць замову з кур;ерскай дастаўкай праз інтэрнэт-краму. А каб атрымаць зніжку ў 17%, трэба ў кошыку пры афармленні замовы ўвесці прома-код MINSK950.

А для выпускнікоў ёсць акцыя, па якой можна атрымаць зніжку за сярэдні бал атэстата ці дыплома. Гэта зніжка не сумуецца з 17%, трэба выбіраць нешта адно. За сярэдні бал ад 7 да 8 – 5%, ад 8 да 9 – 10%. Калі сярэдні бал 9 і больш — зніжка на ўсё 20%. За ідэальную дзясятку па ўсіх прадметах – зніжка 30%, а пяці першым чалавекам любая цішотка на выбар у падарунак.

 

Пра “Арт Сядзібу”

“Арт Сядзіба” пакуль што працуе ў фармаце публічнай культурнай прасторы, дзе адбываюцца літаратурныя сустрэчы, майстар-классы, кінапрагляды і іншае.

– Далей мы, спадзяюся, за месяц даробім там кафэшку, – распавядае Павел. – Гэта будзе ўжо такая невялікая кафейня з круасанамі, кавай і магчымасцю проста пасядзець, пагутарыць. А адкрытая прастора для мерапрыемстваў будзе чалавек на 40.

Мы каля года маніторылі розныя пляцоўкі, бо хацелі, каб памяшканні былі побач. Атрымліваецца, што ў Мінску ёсць 4 асноўныя кропкі актыўнасці: Зыбіцкая, Рэвалюцыйная, Кастрычніцкая і скрыжаванне Куйбышава і Машэрава. Апошняе – дзякуючы “Гарызонту” і “Корпусу”. І мы рады, што цяпер з’яўляемся часткай вось гэтага дзвіжу. У “Арт Сядзібе” можна праводзіць мерапрыемствы чалавек на 40, у “Корпусе” ўжо на 500. Ну, а “Верх” прымае да некалькіх тысяч.

Павел кажа, што, каб правесці мерапрыемства ў “Арт Сядзібе”, трэба проста напісаць на artsiadziba@gmail.com. Івэнт не абавязкова павінен быць на беларускай мове: “Галоўнае, каб не трэшняк”.

Напрыканцы Павел кажа пра планы: “Мы хочам, каб гэта месца стала турыстычным. Мы будзем працаваць з аэрапортам, з вакзалам, каб гіды, экскурсаводы прыводзілі свае групы і людзі набывалі тут небанальныя сувеніры”.

Крама Symbal
Мінск, пр-т Машэрава, 18
 

 
МАТЭРЫЯЛ ПАДРЫХТАВАНЫ ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ КАМПАНІІ SAMSUNG ELECTRONICS*.
Клікніце, каб падпісацца на навіны Samsung Беларусь.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: CityDog.by.

*ООО “Самсунг Электроникс Рус Компани”, ИНН 7703608910

Еще по этой теме:
Тэст: Кемлівы ці сэксі? Праверце, які вы беларус
Тэст. Праверце: ці атрымаецца з вас экскурсавод па Мінску?
«Обольстительница» и «икона стиля» – что вы знаете об одной из самых влиятельных и сумасшедших минчанок
поделиться