Сёлета на праспекце знікла арыгінальная беларуская шыльда “Іў Рашэ”: яе змяніў лацінскі варыянт. CityDog.by пацікавіўся, з чым гэта звязана, а заадно падлічыў, як часта сустракаецца беларуская мова на шыльдах у цэнтры горада.
У краме “Іў Рашэ” замену шыльды патлумачылі проста: гэта частка брэндбуку. Брэндбук быў распрацаваны яшчэ чатыры гады таму, і з 2010 года ўсе крамы, якія адчыняюцца ў Беларусі, выглядаюць аднолькава. А тыя, што яшчэ не адпавядаюць брэндбуку, паступова рэканструююцца.
Мы паспрабавалі знайсці хоць якую статыстыку пра мовы на мінскіх шыльдах. Але ні ў Мінскрэкламе, ні ў Камітэце архітэктуры і будаўніцтва такіх лічбаў няма.
Затое старшыня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Алег Трусаў лічыць, што сітуацыя з беларускай мовай у Мінску апошнім часам палепшылася: “Нават у новым раёне на вуліцы Матусевіча, на дзіва, шмат беларускіх шыльдаў, 30-40%: і сэканд-хэнды па-беларуску, і продаж курыных кумпячкоў, чаго толькі няма, прычым усё гэта з’явілася сёлета. У Мінску шыльды мяняюцца кожны месяц: то зачыняецца фірма, то адчыняецца, сітуацыя вельмі нестабільная, бо вельмі дарагая арэнда. Таму з’яўляюцца то беларускія шыльды на месцы рускіх, то рускія на месцы беларускіх, але часцей за ўсё змяняюцца не толькі шыльды, але і арганізацыі пад імі.
У любым выпадку сітуацыя лепшая, чым была некалькі гадоў таму. А ў іншых гарадах як была кепская, так і засталася. Мы рабілі статыстыку па Магілёве, 27.06.2013 складзены адпаведны акт: нашыя сябры хадзілі па гістарычным цэнтры, па адной вуліцы, яны абследавалі 290 рэкламных аб’ектаў і шыльдаў. З іх на рускай мове – 247 (85,2%), на англійскай (ці па-англійску і па-руску) – 25 (8,6%), на беларускай (з рускімі дублямі) – 18 (6,2%), а выключна беларускай мове толькі 6 шыльдаў, гэта 2%”.
Мы вырашылі правесці аналагічны міні-эксперымент у цэнтры Мінска і прайшліся ад плошчы Перамогі да ЦУМа, лічачы ўсе шыльды, якія сустракалі па дарозе.
Шыльды, дарэчы, бываюць рэкламнымі (больш за 5,5 м2) і не-рэкламнымі (менш за 5,5 м2). Мы лічылі і малыя, і вялікія. Усяго набралася 98 штук, з іх:
61 (62,2%) – на рускай мове;
1 (1,02%) – на рускай мове з англійскім дубляваннем;
13 (13,3%) – на беларускай мове;
4 (4,08%) – на беларускай мове з рускім ці англійскім дубляваннем;
19 (19,4%) шыльдаў – на англійскай мове.
Паводле беларускага заканадаўства, шыльды можна рабіць як на беларускай мове, так і на рускай – розніцы няма. Гэта тычыцца як спальных раёнаў, так і гістарычнага цэнтра. Шыльды на будынках, якія маюць гістарычную каштоўнасць, дадаткова ўзгадняюцца ў Міністэрстве культуры. Але не на прадмет мовы, а дзеля таго, каб не псаваць вонкавы выгляд будынкаў.
А якія шыльды ў Мінску падабаюцца вам?
Фота: Сяргей Мухо.
Вы мне скажете, что нет языка - нет нации? Ну не знаю, американцам отсутствие своего языка не мешает быть патриотами.
На белорусском логично смотрятся вывески белорусских фирм, магазинов и кафе, особенно с национальной кухней или товарами.
Фильмы переозвучивают? Ну первый раз такое слышу. Пример в студию.
Впрочем, это мелочь - певцы суржиков и трасянок и австралийский говор и пиджин записать самостоятельными языками )))