Кристина и Бася – мама и дочь. Недавно они выпустили свой пятый совместный подкаст «А што скажа мама?». Они рассуждают о проблемах молодых мам, про секс, про беларускую мову, выборы и митинги. Их выпуски можно послушать тут или тут. А почитать про них можно ниже.
– Напачатку мне было страшна і няёмка, – вспоминает Кристина (ей 41 год). – Страшна, што нешта скажу – і Бася (ей 22 года. – Ред.) будзе думаць пра мяне горш, перастане паважаць, пакрыўдзіцца.
З іншага боку, я разумела: адмоўлюся – гэта і будзе прычына для непавагі. Я думала, што мы пачнём, а я буду ўхіляцца ад адказу, шукаць эўфемізмы. Але я так прывыкла быць з Басяй шчырай, што ўсё неяк добра атрымалася.
Как все начиналось
Некоторое время назад Бася записывала выпуски подкаста «Беларускамоўныя». Но в какой-то момент девушка поняла, что хочет делать и что-то свое.
– Часам калі я думаю, то звяртаюся да мамы. І ў гэты раз яна накідала мне некалькі тэм, а я падумала: «Стойце, дык мы можам рабіць падкаст разам». Бо не ўсе людзі так шчыра могуць паразмаўляць з мамай.
«А што скажа...» девушка делает сама – запись, монтаж, промо. Даже обложку Бася нарисовала своими руками.
– Падчас запісу доўга не можам вырашыць, хто пачынае першай. Спачатку дзве хвіліны проста размаўляем, каб расслабіцца. Пасля кажам: «Прывітанне! Пра што сёння будзем размаўляць?» Звычайна на гэтым моманце хтосьці пачынае смяяцца.
Выпуски «А што скажа мама?» выходили с июля раз в неделю. А после августа подкаст ушел на паузу из-за событий в стране. Впрочем, благодаря им наши героини неожиданно получили отзыв от своей слушательницы: на сутках Бася сидела с девушкой, которая, оказывается, слушала подкаст.
Про задержание и Окрестина: «Я патрабавала, каб яе пасадзілі са мной у аўтазак, хоць там было мала месца»
Недавно мама и дочь сделали выпуск про митинги. Идея пришла после задержания Баси и Кристины. 9 сентября они были на акции в поддержку Марии Колесниковой и задержанных девушек. Кстати, их фото тогда попало в СМИ.
– Я была ўпэўнена, што нас адпусцяць да суда, – делится Бася. – Мама казала, што не. Яе адпусцілі з РАУСа і паабяцалі: дачка зараз таксама выйдзе. Дзе там! Мяне не адпусцілі.
– Калі я адна на акцыях, мне крыху прасцей, – добавляет Кристина. – Бо адказваю сама за сябе. Можа, паспрабавала б уцякаць, а так была толькі адна думка: не адпусціць Басю, быць побач. Таму мне і руку балюча выкруцілі: я ўчапілася і не адпускала дачку. Патрабавала, каб яе пасадзілі са мной у аўтазак, хоць там было мала месца.
Я крыху вініла сябе, што не абараніла Басю. Было ясна, што нас не б’ юць і ёсць шанец абысціся парай гадзін у РАУСе, таму была весялосць такая на адрэналіне. Ну, прынамсі я змагла накарміць дачку перад «суткамі» – у мяне ў торбе быў банан.
Першыя два дні да суда ўвесь час падавалася, што Басю павінны зараз адпусціць. Добра, што ёй далі ўсяго 7 сутак: далі б больш, пачала б сябе загрызаць. Але я ганаруся дачкой: не сядзеў – не беларус. Гэта як прызнанне вартасці, заслуг, як медаль.
Свои 7 суток Бася провела сначала на Окрестина, потом – в Жодино. Девушка вспоминает, что тяжелее было первые сутки без вещей. Для забавы задержанные читали украинский текст на упаковке влажных салфеток.
– Суд у мяне быў там жа, па скайпе праз тэлефон нейкага даішніка. Яго выклікалі, бо, відаць, людзей не хапала. Падчас суда на яго тэлефон прыходзілі апавяшчэнні з TikTok і «Вайбера».
После Окрестина девушку перевели в Жодино. И через выходящих сокамерниц Бася передавала записки Кристине – именно эти клочки бумаги помогали держаться маме и дочке.
– А гэту цыдулку мы пакінулі перад ад’ездам з Акрэсціна наступным дзяўчатам. Дарэчы, пакуль мы чакалі этапаванне на першым паверсе, побач стаяў хлопец, у якога нічога з рэчаў не было. Дык мы паспелі, стоячы тварам да сцяны, сабраць яму пакет з ежай, шкарпэткамі, сшыткам.
Про важные и тяжелые темы: «У нейкі момант яна даведалася, што ў мяне ёсць дзяўчына»
Через все, что Бася обсуждает с мамой, она прошла сама. Так случилось в выпуске про психологические проблемы: мама с дочкой подняли вопрос селфхарма.
– Мы з мамай не дужа размаўлялі на гэту тэму раней, – объясняет Бася. – Калі мне было 17-18, мама пабачыла парэзы на маёй руцэ і пачала задаваць пытанні. Тады яна не ведала, што рабіць. Мы дамовіліся, што яна адправіць мяне да псіхалагіні, але я выберу, да якой. Я схадзіла адзін раз і вырашыла, што далей сама спраўлюся. Мама таксама хадзіла некаторы час – да іншай.
Мы вырашылі закрыць гэты гештальт і паразмаўляць адна з адной. Зразумець, што ж мы мусілі рабіць у тых сітуацыях. Як важна нам было тады добра паразмаўляць!
Была думка, што адразу не атрымаецца запісаць выпуск. Але мы паспрабавалі і змаглі выгаварыцца. Атрымалася досыць кранальна.
– Самыя цяжкія тэмы былі пра ЛГБТК і сэлфхарм, – дополняет Кристина. – У першай тэме мы выступаем у некаторай ступені апаненткамі, не ва ўсім згодны адна з адной. Я згадзілася размаўляць на тэму ЛГБТК, калі Бася пагодзіцца абмеркаваць тэму царквы і рэлігіі. Яна проста наскрозь трыгерная.
У мяне акіян віны перад Басяй: бо я не змагла абараніць яе ад некаторых рэчаў, не ведала, як пра гэта размаўляць і што зрабіць. Здаецца, вось ты знойдзеш чароўнае слова, якое ўсё пераменіць. Але праблема ў тым, што мы амаль нічога не кантралюем. Такая фігня...
– Да 16 гадоў я хадзіла ў царкву, а потым сышла і пачала хадзіць на пасяджэнні Makeout, – делится Бася. – Маме гэта не падабалася, а мне падавалася, што яна занадта рэлігійная.
Першыя нашы размовы на тэму ЛГБТК былі не вельмі паспяховымі. У нейкі момант мама даведалася, што ў мяне ёсць дзяўчына. Мне было вельмі важна праз столькі гадоў даведацца, што яна думае на гэту тэму.
Про успешный разговор с детьми: «Ты слухаеш і разумееш: такая размова была патрэбна раней»
– Трэба пачынаць размаўляць са сваімі дзецьмі, трэба трэніравацца ў гэтым, – советует Кристина. – Трэба бачыць у дзецях суразмоўцу з таго моманту, як дзіцё пачынае размаўляць. Паспрабаваць убачыць свет, як яго бачыць іншы чалавек, – нават не кажу дзіцё, а проста іншы чалавек.
Калі дзеці пачынаюць хадзіць, то бацькі мусяць з іх вока абмераць кватэру: убачыць правады, смецце, вострыя вуглы. І тут таксама трэба як бы знізіцца да росту дзіцяці і аглядзець свет з яго пункту гледжання.
Яшчэ важна даваць выбар і адразу вызначаць межы, якія нельга пераходзіць.
Таксама няправільна згаджацца ва ўсім. Калі Бася хацела кінуць універсітэт, я, пакуль магла, угаворвала яе застацца. Але яна канчаткова прыняла рашэнне і сышла. Гэта яе выбар, з-за гэтага я стасункі не спыняю і далей падтрымліваю яе.
– Шмат праблем можна было б вырашыць, калі б людзі ўмелі размаўляць, – добавляет Бася. – У размове з бацькамі павінна быць атмасфера шчырасці і разуменне, што сказанае не будзе выкарастана супраць цябе, не паўплывае на стаўленне да цябе.
Менавіта з-за таго, што ў нас у сям’і прынята быць шчырымі і размаўляць на роўных, у нас і падкаст пайшоў (улыбается).
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: из архива героинь.