Па сённяшніх мерках Францыск Скарына – айцішнік і стартапер: узяў новую інфармацыйную тэхналогію (друкаванне) і выдаў унікальны кантэнт (пераклады Бібліі). Разам з праектам ад МТС “БелЛіт: мабільны гід” мы падрыхтавалі для вас новы тэст. Праверце: калі б вы былі Скарынам, ці змаглі б запусціць свой стартап у XVI стагоддзі?

Вы – Францыск Скарына, на двары 1500-я гады. Каб запусціць стартап, вам спатрэбіцца адукацыя. Якую выбераце?
-
Доктар медыцыны.Так. Скарына атрымаў гэту ступень у Падуанскім універсітэце ў 1512 годзе, яго партрэт дагэтуль вісіць там на кафедры. А да гэтага ён вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. І так, Скарына сапраўды лячыў людзей.
-
Доктар права.Не зусім. У 1512 годзе Скарына атрымаў ступень доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце, яго партрэт дагэтуль вісіць там на кафедры. А да гэтага ён вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. І так, Скарына сапраўды лячыў людзей.
-
Друкар, канечне.Неа, такому ва ўніверсітэтах не вучылі. Затое Скарына атрымаў ступень доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце ў 1512 годзе, яго партрэт дагэтуль вісіць там на кафедры. А да гэтага ён вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. І так, Скарына сапраўды лячыў людзей.

Для стартапа патрэбны ўмовы. Выбіраем горад, дзе будзем запускаць друкарскі стартап у XVI стагоддзі.
-
Вільня.Не зусім. Спачатку Прага – тут Скарына выдаў сваю першую кнігу ў 1517-м. А потым – яшчэ каля 20. Але праз 3 гады ён пераедзе ў Вільню.
-
Прага.Так, тут Скарына выдаў сваю першую кнігу ў 1517-м. А потым – яшчэ каля 20. Але праз 3 гады ён пераедзе ў Вільню.
-
Падуя.Не, Прага. Тут Скарына выдаў сваю першую кнігу ў 1517-м. А потым – яшчэ каля 20. Але праз 3 гады ён пераедзе ў Вільню.
-
Нясвіж.Не, друкарня ў Нясвіжы з’явіцца гадоў праз 40. Скарына выдаў першую кнігу ў Празе ў 1517-м. А потым – яшчэ каля 20. Але праз 3 гады ён пераедзе ў Вільню.

З горадам ясна. Цяпер пра фінансы: адкуль браць грошы на стартап у XVI стагоддзі?
-
Прафінансую ўсё сам. Мой тата – полацкі купец, грошы ёсць.Скарына ўкладаў свае грошы, але гэтага не хапала. Таму шукаў багатых фундатараў.
-
Папрашу грошай у караля.У караля хапае сваіх праблем. Але багатыя людзі таксама ёсць: Скарына шукаў фундатараў, і сёння мы б назвалі гэта “краўдфандынг”. Але ўкладаў і свае грошы.
-
Краўдфандынг: знайду багатых фундатараў.Менавіта так, Скарына шукаў мецэнатаў. Але ўкладаў і свае грошы, якія зарабляў медыцынай.

У мяне агонь-ідэя: буду выдаваць Біблію на беларускай мове. Але з якой мовы перакладаць?
-
З лаціны.З лаціны і з чэшскай (Біблію па-чэшску надрукавалі яшчэ ў 1487-1488 гадах). Перакладаў Скарына, дарэчы, не на беларускую – яго мову называюць беларускім варыянтам царкоўнаславянскай. А вось прадмовы пісаў на роднай мове.
-
З грэчаскай.З лаціны і з чэшскай (Біблію па-чэшску надрукавалі яшчэ ў 1487-1488 гадах). Перакладаў Скарына, дарэчы, не на беларускую – яго мову называюць беларускім варыянтам царкоўнаславянскай. А вось прадмовы пісаў на роднай мове.
-
З чэшскай.Так, з лаціны і з чэшскай (Біблію па-чэшску надрукавалі яшчэ ў 1487-1488 гадах). Перакладаў Скарына, дарэчы, не на беларускую – яго мову называюць беларускім варыянтам царкоўнаславянскай. А вось прадмовы пісаў на роднай мове.

ОК, цяпер наладзім тэхналагічны працэс.
-
Я сам зраблю друкарскі станок (я ж першадрукар). Друкаваць буду сам, дома.Скарына зрабіў хітрэй. У Празе ў той час ужо выдавалі кнігі, таму ён арандаваў друкарню з абсталяваннем і персаналам. А шрыфт, кажуць, наогул закупіў у Венецыі.
-
Друкаваць буду сам, але станкі закуплю.Скарына зрабіў хітрэй. У Празе ў той час ужо выдавалі кнігі, таму ён арандаваў друкарню з абсталяваннем і персаналам. А шрыфт, кажуць, наогул закупіў у Венецыі.
-
Здыму гатовую тыпаграфію з гатовым персаналам.Так, у Празе ў той час ужо выдавалі кнігі, таму ён арандаваў друкарню з абсталяваннем і друкарамі. А шрыфт, кажуць, наогул закупіў у Венецыі.
Стартапу патрэбны лагатып. Зараз выберам:
Па парадку: 1. Фрагмент гравюры Альбрэхта Дзюрэра; 2. А вось гэта знак з гравюры, на якой Скарына; 3. Зноў Дзюрэр; 4. Ханс Хольбэйн; 5, Ханс Вайдзітц; 6. Віргіліюс Соліс.

Стартап – добра, але недзе трэба жыць.
-
Пажыву прама ў офісе – у тыпаграфіі.Такіх звестак у нас няма. Але вядома, што ў Вільні Скарына ажаніўся і жыў у доме сваёй жонкі Маргарыты. Кажуць, яна мела неблагі домік каля рынку.
-
Усе грошы ў бізнес, а жыць буду ў жонкі.Так. Калі Скарына пераехаў у Вільню, ён ажаніўся і жыў у доме сваёй жонкі Маргарыты. Кажуць, яна мела неблагі домік каля рынку.

Цяпер пра юзабіліці і інтэрфэйсы: мае кнігі будуць выглядаць па-новаму. Як?
-
Буду ставіць прабелы паміж словамі, а яшчэ – абзацы.Так, упершыню ў кірылічнай традыцыі Скарына ўвёў прабелы і абзацы, а яшчэ – тытульны аркуш. Гэтыя юзабіліці-рашэнні працуюць і сёння.
-
Буду пісаць злева направа.Так сабе інавацыя. Але Скарына ўпершыню ў кірылічнай традыцыі ўвёў прабелы і абзацы, а яшчэ – тытульны аркуш. Гэтыя юзабіліці-рашэнні працуюць і сёння.

Цяпер я вядомы стартапер, але пра мяне пайшлі дрэнныя чуткі. Якія?
-
Кажуць, я ператвараю камяні ў золата.Яшчэ горш: былі байкі, што Скарына хацеў атруціць Марціна Лютэра. Канечне, ніякіх пацверджанняў няма.
-
Кажуць, я хацеў атруціць самога Марціна Лютэра.Так, былі нейкія такія байкі. Пацверджанняў, канечне, няма.
-
Кажуць, я ваўкалак.Упс, памыліліся героем і стагоддзем. Затое былі байкі, што Скарына хацеў атруціць Марціна Лютэра. Канечне, ніякіх пацверджанняў няма.

Стартап больш-менш працуе, але патрэбны новыя рынкі збыту. Я з’ездзіў у Маскву са сваімі кніжкамі, і там іх:
-
Раскупілі, прасілі прывозіць яшчэ.Пра паездку ў Маскву – гэта толькі версія. Але ёсць звесткі, што туды прыязджаў выдавец са сваімі кнігамі, “выдадзенымі па-руску”. І іх спалілі па загадзе князя.
-
Скралі.Пра паездку ў Маскву – гэта толькі версія. Але ёсць звесткі, што туды прыязджаў выдавец са сваімі кнігамі, “выдадзенымі па-руску”. І іх спалілі па загадзе князя.
-
Спалілі.Пра паездку ў Маскву – гэта толькі версія. Але ёсць звесткі, што туды прыязджаў выдавец са сваімі кнігамі, “выдадзенымі па-руску”. І іх спалілі па загадзе князя.

Шкада, але давядзецца мне закрыць свой стартап. Што пайшло не так?
-
Канкурэнты!Неа, канкурэнтаў у Скарыны не было. Адна з версій – гіганцкі пажар у горадзе. Другая – маравая пошасць, яна ж чума. А можа, і тое, і іншае.
-
Пажар у Вільні.Так, адна з версій – гіганцкі пажар у горадзе. Другая – маравая пошасць, яна ж чума. А можа, і тое, і іншае.
-
Маравая пошасць.Прызнайцеся: клікнулі, каб даведацца, што за пошасць? Гэта чума. І гэта адна з версій, чаму Скарына пакінуў Вільню. Другая – гіганцкі пажар.

Канец стартапу. Чым цяпер заняцца?
-
Пайду ў манахі.Не, Скарына вярнуўся ў Прагу, працаваў садоўнікам і батанікам у караля Фердынанда – ствараў і даглядаў батанічны сад. Амаль ідэальны па тых часах даўншыфтынг.
-
Пайду ў настаўнікі.Не, Скарына вярнуўся ў Прагу, працаваў садоўнікам і батанікам у караля Фердынанда – ствараў і даглядаў батанічны сад. Амаль ідэальны па тых часах даўншыфтынг.
-
Пайду працаваць ландшафтным дызайнерам.Дакладна: Скарына вярнуўся ў Прагу, працаваў садоўнікам і батанікам у караля Фердынанда – ствараў і даглядаў батанічны сад. Амаль ідэальны па тых часах даўншыфтынг.
УП «Проспектпресс», УНП 101520868