Фота: з асабістага архіва гераіні.

«Кватэраздымка»: туалет будаваць нельга, адкрыты агонь забаронены, траціна ўчастка – строга пад сад. Мінчанка расказала, як уладкавана дача ў Баварыі

Фота: з асабістага архіва гераіні.

Аказваецца, у Германіі таксама ёсць дачы з агародамі – зусім як у нас. Ці не зусім як у нас? Мінчанка Каця, якая ўжо шмат гадоў жыве ў Мюнхене разам з мужам і сынамі, расказала для рубрыкі «Кватэраздымка», як усё ўладкавана на сапраўднай баварскай дачы.

мы здесь

«Мы чакалі сваю дачу 8 гадоў!»

– Садовыя таварыствы ў Германіі называюцца сады Шрэбера (Schrebergarten), або Kleingarten. Ідэя іх арганізацыі належыць доктару Шрэберу, які ў 19-м стагоддзі казаў, што гараджанам трэба больш знаходзіцца на свежым паветры. Немцам задума спадабалася, і такія сады-агароды добра прыжыліся і распаўсюдзіліся па ўсёй Германіі. Толькі ў Мюнхене, прама ў межах горада, садоў Шрэбера 20 ці 25 штук.

Тэрыторыя кожнага садовага таварыства разбіта на ўчасткі па 200–300 м2, на якіх можна паставіць невялікі домік, па плошчы не больш за 25 м2. У домік нельга праводзіць электрычнасць, ваду і каналізацыю, але на кожным участку ёсць калонка з вадой для паліву.

Дача в Мюнхене, общий вид домика.
Дача в Мюнхене, общий вид участка.

У нашым таварыстве каля 150 участкаў. Каб атрымаць адзін з іх у арэнду, трэба падаць заяўку на членства ў гэтай арганізацыі. Жадаючых вельмі шмат, трапіць у ліст чакання – вялікі поспех. У чарзе можа быць 40–50 чалавек, а ў год вызваляецца прыкладна 3-4 участкі.

Мы чакалі сваю дачу 8 гадоў! Хацелі атрымаць яе менавіта тут: тут спакойна, блізка да лесу, паблізу няма дарог і машын – ціха, чуваць толькі птушак. А ёсць і такія сады Шрэбера, якія з усіх бакоў атачаюць дамы, машыны, крамы.

Дарэчы, калі ты жывеш далёка ад таварыства, цябе проста не возьмуць у ліст чакання: трэба жыць у радыусе каля 20 км ад свайго будучага ўчастка. Наша дача знаходзіцца прыкладна ў 5 хвілінах язды на машыне ці ў 15 хвілінах язды на ровары ад дома.

Дача в Мюнхене, терраса возле дома.

«На сумоўі са старшынёй я выклала свой козыр: кожнае лета я праводзіла ў бабулі ў вёсцы»

– Атрымліваецца, мы з мужам пачалі задумвацца пра дачу 8 гадоў таму. Ліст чакання адкрыўся 3 гады таму, і мы адразу падалі заяўку – адправілі email з суправаджальным лістом, да якога далучылі свае даныя, фота і нават дзіцячыя малюнкі.

Затым было сумоўе са старшынёй таварыства. Я выклала свой козыр: у дзяцінстве я праводзіла кожнае лета ў бабулі ў вёсцы ў Беларусі, умею саджаць, капаць бульбу, збіраць каларадскіх жукоў і ўсё такое. Мы са старшынёй узаемна спадабаліся адно аднаму, і нашу сям’ю запісалі ў ліст чакання. Каб у ім знаходзіцца, у год трэба было плаціць 40 еўра.

У кастрычніку 2025 года мне прапанавалі два ўчасткі на выбар. Першы знаходзіўся проста каля галоўнай брамы, там было шумна і нязручна. А другі быў размешчаны ў самым далёкім канцы, у тупіку, дзе ніхто не мяшае табе спакойна калупацца ў градках. Натуральна, я адразу дала згоду на яго.

«Арэнда каштуе каля 500 еўра ў год, але туалет на ўчастку пабудаваць нельга»

– Нам трэба было выкупіць у папярэдніх арандатараў садовы домік, усе расліны і пабудовы, якія знаходзяцца на тэрыторыі. Яшчэ яны прапанавалі выкупіць іх садовы інвентар. Агулам гэта абышлося ў 4500 еўра. Ключы мы атрымалі ў сакавіку 2026 года.

Дача в Мюнхене, гостиная, диван.Дача в Мюнхене, гостиная, стол, окно.

У доміку ёсць адзін пакой і кухня.

У год арэнда каштуе каля 500 еўра, у гэту суму ўваходзіць страхоўка, членскія ўзносы і расход вады. Два разы ў год праводзяцца грамадскія работы працягласцю па паўдня: усе разам даглядаюць агульную тэрыторыю і паркоўку. Калі ты не можаш паўдзельнічаць, то адкупляешся грашыма (прыкладна 30 еўра, пакуль яшчэ не ведаю дакладную суму).

Дача в Мюнхене, кухня.Дача в Мюнхене, кухня, посуда.

Кухня садовага доміка.

Тэрыторыя нашага ўчастка даволі вялікая – амаль 300 м2. На ім размешчаны невялікі садовы домік, да яго прыбудавана камора і сховішча для садовага інвентару. Электрычнасць праводзіць нельга – але мы ўсталявалі магутны генератар, так што святло ў хаце ёсць. Яшчэ мы знаходзімся ў працэсе ўсталёўкі сонечнай батарэі на даху.

Ваду і каналізацыю ў дом праводзіць таксама нельга, як і будаваць туалеты на ўчастку. Прыбіральні знаходзяцца на тэрыторыі садовага таварыства, яны зачыняюцца на ключ, які ёсць у кожнага ўладальніка ўчастка.

Дача в Мюнхене, умывальник на улице.Дача в Мюнхене, дерево с гирляндой.
Дача в Мюнхене, качели во дворе.

«Усё строга нарміравана: ёсць вялікі спіс правіл»

– У садах Шрэбера ўсё строга нарміравана: для ўсіх магчымых выпадкаў ёсць вялікі спіс правіл і норм. Напрыклад, на ўчастках можна смажыць шашлык на газавым грылі або вуглях, але забаронены адкрыты агонь. Будаваць іншыя дамы нельга. Можна паставіць парнікі, зрабіць высокія градкі або арганізаваць сажалку, але практычна на ўсё трэба атрымаць пісьмовы дазвол.

Дарэчы, жыць на пастаяннай аснове на дачным участку таксама нельга, але не забаронена начаваць. Мы ўжо адзін раз начавалі – я спала ў доме, а хлопцы паставілі сабе палатку.

Дача в Мюнхене, вечер, палатка, качели во дворе.

Ёсць гадзіны, калі нельга шумець садовымі прыладамі і газонакасілкамі. Забаронены таксама прылады, якія працуюць на дызельным паліве, бо яны вельмі шумныя і шкодныя.

Наогул, галоўны сэнс гэтых садоў – вырошчванне гародніны і садавіны для асабістага спажывання. Гэта значыць, нельга арганізоўваць вытворчасць або прадаваць тое, што вырасціў. Можна саджаць усё што заўгодна, акрамя інвазійных, атрутных і іншых шкодных раслін.

Дача в Мюнхене, огород.

Суседзі ў нашага ўчастка з трох бакоў, мы з імі пасябравалі, ніхто нікому не перашкаджае, усе вітаюцца і дапамагаюць адзін аднаму. Сусед з аднаго боку разводзіць пчол – ён атрымаў на гэта дазвол. Літаральна нядаўна ён частаваў мяне мёдам. Другі сусед – старшыня садовага таварыства. Аднойчы ён адзначаў нейкае свята са сваімі сябрамі, яны крышку шумелі і, каб задобрыць мяне, выдалі мне цэлую талерку шашлыку з гароднінай.

«Перш за ўсё я пасадзіла бульбу»

– Мы прынялі наш участак у даволі жаласным стане: папярэднія ўладальнікі практычна ім не карысталіся, прыязджаючы два-тры разы на год, каб скасіць траву. Прыйшлося жудасна шмат працаваць, вывозіць смецце, рэшткі раслін.

Падчас «раскопак» я высветліла, што частка за домікам выбрукавана пліткай, якая была пакрыта 20-сантыметровым слоем лісця і зямлі. У імправізаванай частцы агарода знайшліся бетонныя пліткі-сцяжынкі паміж градкамі.

Дача в Мюнхене, садовый домик, дорожка.
Дача в Мюнхене, огород, грядки.

Па зборы законаў і правіл для садоўнікаў, мінімум траціна ўсёй тэрыторыі павінна выкарыстоўвацца для вырошчвання гародніны і садавіны: нельга закатаць усё ў газон або пасадзіць адзін гаршчок з памідорам і сказаць «усё, я вырошчваю сад».

У нас на тэрыторыі растуць дастаткова вялікія пладовыя дрэвы – яблыня, вішня, – некалькі маладых дрэў, а таксама маліна, парэчка, агрэст і клубніцы. Перш за ўсё я, вядома, пасадзіла на ўчастку бульбу.

Дача в Мюнхене, сад, дерево.

Першы час ад колькасці працы адвальвалася спіна. Але маёй сям’і падабаецца бавіць тут час. Напэўна, я больш за ўсіх гару гэтай ідэяй, люблю калупацца ў зямлі, а муж і сыны больш любяць смажыць мяса, катацца на арэлях, гуляць паблізу, гуляць з мячом. І, вядома, перыядычна мы збіраем тут сяброў, з якімі прыемна правесці вечар на прыродзе, паслухаць птушак і пагаварыць.

Дача в Мюнхене, вечер, домик, освещенное дерево.Дача в Мюнхене, вечер, домик, терраса, гирлянда.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Германия
Еще по теме:
Смотрим новую загородную «Квартиросъемку» из Литвы, у беларуской границы: большой дом с шикарными видами из окна
Квартиросъемка
«Квартиру мы не искали – она сама нашла нас»: минчанка показывает свою баварскую квартиру, куда она вложила всю душу. И это чувствуется – зацените сами!
Квартиросъемка
поделиться