Куды пайсці ў выхадныя 28 красавіка – 1 мая ў Мінску, Варшаве, Гданьску, Вільнюсе і Тэль-Авіве

Куды пайсці ў выхадныя 28 красавіка – 1 мая ў Мінску, Варшаве, Гданьску, Вільнюсе і Тэль-Авіве
Кіно, модныя барахолкі, выставы, тэатр – сабралі крутыя мерапрыемствы гэтых выхадных, каб вы не засумавалі і якасна адпачылі.

Кіно, модныя барахолкі, выставы, тэатр – сабралі крутыя мерапрыемствы гэтых выхадных, каб вы не засумавалі і якасна адпачылі.

МІНСК

Чацвер–нядзеля: абнавіце гардэроб на маркеце KaliLaska

27–30 красавіка.

Вул. Кальварыйская, 33/4.

Уваход: вольны.

Чатыры дні будзе праходзіць дабрачынны маркет KaliLaska. З чацвярга па суботу ўвесь час будуць абнаўляць асартымент і песціць вас навінкамі, а ў нядзелю правядуць мегасэйл са скідкай 50%.

Купіць можна будзе рэчы на цёплую вясну і пачатак лета: джуты, лёгкія трэнчы, вятроўкі, кеды, футболкі, туфлі і сукенкі.

Пятніца: паглядзіце кіно 1962 года

28 красавіка, 19:00.

Музей Азгура (ул. Азгура, 8).

Кошт: 10 руб. (тут).

 

Праект Cinemascope у рамках кінаклуба «Анталогія» ў Музеі-майстэрні Азгура вяртае на экран культавыя фільмы сусветнага кінематографа. У пятніцу будуць паказваць кіно 1962 года «Самотнасць бегуна на доўгую дыстанцыю».

Паказ адбудзецца ў скульптурнай залі музея з выкарыстаннем бесправадных навушнікаў. Фільм на мове арыгінала (англійская) з рускімі субтытрамі.

Пятніца: адпачніце на стэндапе


28 красавіка, 20:00 і 22:00.

Bar Standup (Партызанскі пр-т, 12).

Кошт: 20 руб.

У пятніцу ў бары Standup пройдзе адразу два шоу: у 20:00 – «Гэта стэндап», у 22:00 – «Гэта імправізацыя».

Кажуць, што гэта просты алгарытм вясёлага і лямпавага вечара: правадны мікрафон, сцэна, зала неабыякавых людзей і комік, які выйшаў падзяліцца сваімі назіраннямі і перажываннямі. І ўсё гэта вы знойдзеце на пятнічных шоу.

Субота: запішыцеся на варкшоп па роспісе шопераў

29 красавіка, 12:00.

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13).

Кошт: 20 руб.

У суботу ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе майстар-клас «Пісаная торба», на якім вы можаце распісаць торбу ў традыцыйнай тэхніцы маляваных дываноў. Ладзіць яго мастачка Ірына Князева, куратарка выставы «Казкі з маляванак».

Варкшоп будзе складацца з трох частак: куратарскай экскурсіі па выставе ад Ірыны Князевай, расповеду майстрыхі пра мастацтва маляваных дываноў з мультымедыйным суправаджэннем і практычнай часткі – роспісу шопера па матывах беларускіх маляванак (свой выраб можна будзе забраць з сабой).

Запіс па нумарах: +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47.

Субота: паглядзіце фільм Новага Галівуду

29 красавіка, 19:30.

Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3).

Білеты: 10 руб. (тут).

Эпоха Новага Галівуду – гэта асаблівы перыяд у гісторыі галівудскага кіно, які зарадзіўся ва ўмовах крызісу 60-х, калі самыя распаўсюджаныя на той момант жанры (вестэрн і пеплум) перасталі знаходзіць водгук у аўдыторыі. Гэта эпоха адрознівалася небывалай творчай свабодай у рамках студыйнай сістэмы: аўтараў не абмяжоўвалі ні ў выбары тэм, ні ў тым, як іх падаваць, дзякуючы чаму амерыканскія карціны таго часу практычна сцерлі грань паміж камерцыйным кіно і інтэлектуальным.

Адну з карцін таго часу можна будзе паглядзець у суботу ў прасторы «Манахром». Паказваць будуць на мове арыгінала (англійская) з рускімі субтытрамі.

Субота: павесяліцеся на піжамнай імпрэзе


29 красавіка, 23:00.

Flame Space (пр-т Машэрава, 9/8).

Кошт: 30–40 руб. (тут).

Вас клічуць цалкам паглыбіцца ў вясну і застацца ў адных піжамах і прыгожых рэчах «на дамашнім». Мяккія ложкі, падушкі, якіх не хапае на ўсіх, размовы да раніцы і бясконцыя танцы без кропелькі сарамлівасці.

Дрэс-код: піжамы, халаты, дамашняе адзенне, тапачкі і любыя б’юці-аксесуары.

Нядзеля–панядзелак: пачніце летні сезон у батанічным садзе

30 красавіка і 1 мая.

Батанічны сад.

Уваход: 12 руб. – поўны, 6 руб. – ільготны.

Батанічны сад запрашае на святочнае адкрыццё летняга сезона. У нядзелю і панядзелак на пляцоўцы каля Экспазіцыйнай аранжарэі вас чакаюць музычныя выступленні, ваўнянае шоу, стужачны лабірынт, дзіцячая анімацыя і аквагрым для дзяцей, а таксама конкурсы і святочныя сюрпрызы!

Святкаваць будуць з 13:00 і прыкладна да 17:00. А ў панядзелак з 12:00 да 14:00 дзеці змогуць яшчэ і паласавацца бясплатнай цукровай ватай.

Усе выхадныя: схадзіце на выставу «Сны аб Японіі»

Да 18 чэрвеня.

НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47).

Кошт: 14 руб. – дарослым, 12 руб. – студэнтам, 10 руб. – льготны.

З 15 красавіка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе новы выставачны праект «Сны аб Японіі». У экспазіцыі прадстаўлены больш за 60 ксілаграфій у стылі укіё-э, што перакладаецца з японскай як «карціны свету, які знікае».

Ад ціхамірных пейзажаў гары Фудзі да вытанчаных вобразаў акцёраў Кабукі і гейш – выстава прапануе зазірнуць у свет японскага мастацтва і культуры. А яшчэ арганізатары падрыхтавалі імерсіўны фільм «Сны аб Японіі», які дае магчымасць прасачыць шматвяковую гісторыю укіё-э і акунуцца ў свет прыгажосці, самабытнасці і гармоніі японскай культуры.

ВАРШАВА

Пятніца і субота: паглядзіце перфарматыўны спектакль Юры Дзівакова «Дрэнная кроў»

28 і 29 красавіка, 19:30.

Teatr Powszechny (Jana Zamoyskiego, 20).

Білеты: 10 злотых (тут).

У пятніцу і суботу ў Teatr Powszechny адбудзецца прэм’ера спектакля беларускага рэжысёра Юры Дзівакова «Дрэнная кроў». Вас чакае гісторыя пра канчатковае развітанне з мінулым і ўваход у невядомую будучыню.

Ролі іграюць беларускія і польскія акцёры. Спектакль будзе на польскай мове.

Субота: зазірніце на дабрачынную барахолку

29 красавіка, 13:12.

Бар «Карма».

Уваход: вольны.

Усю нядзелю ў бары «Карма» збіраюць рэчы, а ўжо ў гэту суботу будуць іх распрадаваць. Гэта будзе гаражны сэйл, выручка з якога пойдзе на дабрачыннасць.

Лоты будуць каштаваць мінімум 50 злотых. Чыстае крутое адзенне можна прынесці яшчэ і ў чацвер да 20:00.

Нядзеля: пабывайце на вясновым канцэрце Змітра Вайцюшкевіча

30 красавіка, 19:30.

Beer Station Centrum (ul. Lwowska, 17).

Кошт: 50 злотых на ўваходзе наяўнымі.

У нядзелю Зміцер Вайцюшкевіч грае вясновы канцэрт у Варшаве. Схадзіце за добрым настроем, сяброўскай атмасферай, любімымі песнямі і крафтавым півам – будзе добра.

ГДАНЬСК

Нядзеля: зганяйце на канцэрт N.R.M.

30 красавіка, 19:00.

Paszcza Lwa (Kwietna, 39).

Білеты: 10 еўра (тут).

Упершыню за шмат гадоў легендарны гурт N.R.M. выпраўляецца ў тур пад назвай «Любіш – Любі». У праграме – песні з новага, яшчэ не выдадзенага альбома і старыя любімыя хіты.

Усе выхадныя: завітайце на выставу Анастасіі Рыдлеўскай

Да 31 мая.

Бар «Карма» (Tandeta, 1).

Уваход: вольны.

У гданьскім бары «Карма» адкрываецца новая выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро», на якой прадстаўлены карты Таро, намаляваныя за апошнія 2 месяцы, – і мастачка раскажа пра кожную з іх.

На выставе будуць не толькі арыгінальныя творы, але і друкаваная калода карт, да якіх можна дакрануцца і замовіць варажбу, бо ўсе іншыя спосабы асэнсаваць тое, што адбываецца, сябе не апраўдалі.

ВІЛЬНЮС

Пятніца і нядзеля: паслухайце лекцыі па гісторыі

28 і 30 красавіка, 19:00.

Omni Academia (Aukštaičių g., 6–30).

Удзел: free donation (запіс пад пастом).

У Omni Academia пройдзе цыкл лекцый па гісторыі Беларусі ад Андрэя Бандарэнкі – і дзве з іх якраз на выхадных.

У пятніцу – «Forum gloriosum Cracovense. Як жыў і гандляваў сярэднявечны кракаўскі рынак». У нядзелю – «Грунвальдская бітва. Ліпеньскі дзень, які змяніў лёсы народаў». Не забудзьце запісацца!

Нядзеля: пабывайце на канцэрце Nakapiano

30 красавіка, 19:30.

Клуб Paviljonas (Pylimo g., 21B).

Білеты: 15 еўра (заказаць тут).

У нядзелю праект Анастасіі Шпакоўскай Nakapiano грае вясновы, абуджальны канцэрт. Вас чакае пранізлівая лірыка, шчырыя эмоцыі, нервы – усё, за што так любяць Naka.

«Свет змяняецца. Змяняемся мы. Мяняем гарады, жыццё, лёсы. Але ж нязменнасць ёсць у творчасці, у любові. Усё тое, што робіць нас сумленнымі і жывымі, думаючымі і сапраўднымі».

Усе выхадныя: паспейце на выставу беларускай мастачкі

Да 4 мая.

CreateCulture Space (Karmelitų g., 5).

Уваход: вольны.

Яшчэ колькі дзён у CreateCulture Space працуе выстава беларускай мастачкі Палiны Рачкоўскай «Я губляю свае карані».

«Пераезд у іншую краіну, будзь ён добраахвотным альбо не, кожным чалавекам пражываецца па-рознаму. Хтосьці адчувае эйфарыю і хутка адаптуецца да новых умоў, а хтосьці адчувае разгубленасць, фрустрацыю і праходзіць праз крызіс ідэнтычнасці.

Выстава адлюстроўвае асабісты погляд і вопыт пражывання эмігранцкай дэпрэсіі аўтаркай. Прадстаўленыя працы адлюстроўваюць спробу пераўтварыць боль у нешта іншае і знайсці візуальную мову для шырокага дыяпазону эмоцый, выкліканых вопытам пераезду і сітуацыяй у свеце ў цэлым».

Што пачытаць па тэме:

ТЭЛЬ-АВІЎ

Панядзелак: паглядзіце прэм’еру спектакля па беларускай п’есе

1 мая, 20:00.

Тэатр «Маленькі» (вул. Хома у-Мігдаль, 32).

Білеты: 90 шэкелей (тут).

У панядзелак у Тэль-Авіве адбудзецца прэм’ера спектакля па беларускай п’есе «Любое месца, дзе засталіся сляды».

Ці магчыма захаваць эмпатыю ў чалавеку да чалавека ў момант катастрофы і ўсеагульнага страху? Якая цана гэтай эмпатыі і якая цана яе адсутнасці? Гераіня губляе памяць і на працягу ўсяго шляху па кавалачках збірае мазаіку сваёй ідэнтыфікацыі.

П’еса складаецца з 11 дзей і напісана на чатырох мовах: беларускай, украінскай, рускай і іўрыта.

#Беларусь #Варшава #Вильнюс #Минск
поделиться