Расказваем, куды пайсці і чым заняцца на выхадных. Тут вам і танцы, і выставы, і майстар-класы. Выбірайце, што даспадобы, і браніруйце сабе месца.
МІНСК
Пятніца: схадзіце на імпрэзу, прысвечаную Канстанцыі Буйло

13 студзеня, 18:00.
Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30).
Уваход: вольны.
Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на імпрэзу «Курганная кветка», прысвечаную паэтцы Канстанцыі Буйло – першай паэтцы беларускай літаратуры, «якая не баялася пець пра жаданне асабістага шчасця». Яе раннія вершы напоўнены нечаканай для беларускай літаратуры «эратычнай інтуіцыяй», як цікава заўважыў Антон Луцкевіч.
Пятніца: паспрабуйце танцаваць бачату
13 студзеня, 19:00.
Экс-клуб Dozari (пр-т Незалежнасці, 58/1).
Удзел: бясплатны (рэгістрацыя праз дырэкт).
Запрашаюць усіх, хто раней увогуле не танчыў ці мае ў танцах зусім невялічкі досвед. На майстар-класе вы зможаце засвоіць базавыя крокі, даведацца пра ўзаемадзеянне ў пары і пазнаёміцца з іншымі ўдзельнікамі. І не хвалюйцеся: там будуць такія ж самыя навічкі.
Пятніца: адпачніце на адмысловай вечарыне
13 студзеня, 23:59.
Прастора «Фабрыка» (пр-т Машэрава, 11/2).
Вас клічуць адпачыць пасля навагодніх святаў на адпаведнай вечарыне, якую так і назвалі – «Адпачынак». Абяцаюць добрую музыку, напіткі на бары і прыемную атмасферу.
Пятніца–нядзеля: даведайцеся, якія расліны лепш за ўсё пасуюць вашаму дому

13–15 студзеня, 14:00.
Батанічны сад.
Удзел: 5 руб.
Батанічны сад кліча на інтэрактыўны практыкум па вырошчванні пакаёвых раслін. На мерапрыемстве даведаецеся, якія віды лепш за ўсё падыходзяць для дома і як іх вырошчваць.
Працягласць мерапрыемства – 2 гадзіны. Папярэдні запіс не патрэбны, але пытанні можна задаць: +375 29 320 17 17, +375 17 379 69 15.
Усе выхадныя: паспейце завітаць у Lidbeer Dvor, пакуль той не закрыўся да вясны
Да 15 студзеня.
Lidbeer Dvor.
Уваход: вольны.
Lidbeer Dvor працуе апошнія дні – потым закрыецца аж да мая. Падрабязную праграму мерапрыемстваў глядзіце ў апісанні да паста. Ад сябе толькі дададзім, што будзе шмат цікавага: і кросінг падарункаў, і квэст для дзяцей, і жывая музыка, і нават фермерскі маркет. А ў нядзелю яшчэ і вялікае закрыццё з вядучым і падарункамі.
МІРСКІ ЗАМАК
Субота: пабывайце на традыцыйным калядным балі ў замку

14 студзеня, 19:00.
Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2, Мір, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобл.).
Білет: 120 руб. (купіць тут).
У Мірскім замку пройдзе традыцыйны калядны баль. Таямнічыя маскі і сілуэты, вытанчаныя ўборы і жывая музыка – дазвольце сабе заблукаць у XVIII стагоддзі. Вас чакаюць танцавальныя майстар-класы, прыемныя сюрпрызы і фуршэт.
Дрэс-код: для спадароў – строгі гарнітур, для спадарынь – сукенка (пажадана ў стылі XVIII стагоддзя) і абутак без абцасаў.
ГОМЕЛЬ
Пятніца: пашчадруйце ў кампаніі Казы і Мядзведзя

13 студзеня, 11:00.
Каля філіяла Веткаўскага музея ў парку, за саборам Пятра і Паўла (пл. Леніна, 4).
Удзел: вольны.
У пятніцу, на Шчодры, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць традыцыйны паход гаманкім-звонкім гуртом у горад. У кампаніі Казы і Мядзведзя з традыцыйнымі спевамі і вясёлымі зычэннямі пойдуць на базар!
Абяцаюць весялуху, спевы, танцы, гульні – а можа, і пачастункі. Традыцыя патрабуе пераўвасобіцца ў нейкага персанажа, таму захапіце стракатую хустку, незвычайны капялюш, размалюйце твар – і далучайцеся.
БРЭСТ
Пятніца: навучыцеся вырабляць кармушкі для птушак

Берасцейскі сталярны каворкінг «Вжух» паўтарае файны майстар-клас, на якім вы навучыцеся майстраваць простыя ды ладныя кармушкі для птушак. Майстар дапаможа на кожным этапе працы. Працягласць – 2 гадзіны. Дзецям таксама можна.
ВАРШАВА
Пятніца–нядзеля: купіце квіток на спектакль пра беларускія пратэсты

13, 14 і 15 студзеня, 19:00.
Nowy Teatr (ul. Madalińskiego, 10/16).
Білеты: 65 злотых – поўны, 45 злотых – льготны (купіць тут).
У варшаўскім Новым тэатры іграюць спектакль «1,8 м» драматурга і рэжысёра Івана Вырыпаева, прысвечаны беларускім палітвязням. 1,8 м – менавіта столькі плошчы даводзіцца на аднаго зняволенага ў беларускіх турмах. Спектакль заснаваны на тэкстах, якія палітвязні агучвалі ў судах і пісалі ў лістах родным.
Як цяпер жывуць людзі, якія сядзелі ў турме за выказванне свайго меркавання? Як атрымалася, што ў цэнтры Еўропы так пачварна гвалтуюць закон? Спектакль іграюць беларускія ды польскія акцёры на польскай, беларускай, рускай мовах.
Субота: схадзіце на шпацыр «Беларуская Варшава»

14 студзеня, 13:00.
Парк Траўгута, ля крыжоў паўстанцаў.
Удзел: donation.
«Менскі шпацыр», які вадзіў мінчан ачмурэннымі маршрутамі па горадзе, цяпер перабраўся ў Варшаву і ператварыўся ў «Варшаўскі шпацыр». Таму ў суботу вас клічуць далучыцца да дэбютнага шпацыру па беларускай Варшаве.
Падчас шпацыру вы пабачыце палацы, вуліцы і скверы, помнікі, звязаныя з нашымі суайчыннікамі, жыццёвы шлях якіх яднае гісторыю двух народаў. І даведаецеся пра іх процьму гісторый!
Нядзеля: схадзіце на беларускамоўны стэндап

15 студзеня, 18:00.
Boho Club (Żurawia, 22).
Білеты: 50 злотых.
Суполка беларускіх комікаў Pan Standup дае першы ў новым годзе беларускамоўны стэндап у Варшаве. Выступаюць Міхась Ільін, Ягор Анісімаў і Дзіма Нарышкін.
ВРОЦЛАЎ
Субота: паглядзіце музычны калядны спектакль «Маленькая чэмпіёнка»

Ва Вроцлаў з музычным калядным спектаклем «Маленькая чэмпіёнка» едуць Андрусь Такінданг і Аквалерыя. Вас чакае чароўная гісторыя пра дзяўчынку Ніну і яе калядныя прыгоды. А яшчэ, вядома ж, песні, забаўкі, гульні ды шмат іншага!
ВІЛЬНЮС
Пятніца: завітайце на паэтычны вечар у пошуках настальгіі

Паэтычны вечар – магчымасць сесці разам і прачытаць свае ці чужыя любімыя тэксты, атрымаць фідбэк ці проста пабыць побач. Тэма вечара – пошук і настальгія, станы, агульна актуальныя для беларускіх творцаў і слухачоў. За вечар можна будзе паслухаць тэксты маладых аўтарак і аўтараў, выступіць на адкрытым мікрафоне, паспачуваць і выпіць гарбаты.
Субота: вывучыце свае ўласныя межы на Cuddle Party

Cuddle Therapy – гэта мерапрыемства, дзе ў прыязнай, бяспечнай абстаноўцы, у атмасферы цяпла і прыняцця можна даследаваць сябе ў тактыльным, НЕ сексуальным кантакце з іншымі людзьмі. Гэта спосаб папоўніць базавыя патрэбы ў цяпле, дотыку, а таксама навучыцца адкрыта выказваць свае жаданні, казаць «хачу» і «не хачу».
Субота: абмяняйцеся непатрэбнымі рэчамі на Charity SWAP Party

Swap Рarty – гэта ўтульная вечарына з пераапрананнямі і сяброўскім абменам непатрэбнымі рэчамі. У кожнай і кожнага ў гардэробе ёсць тое, што ўжо не такое любімае, як раней. Вось гэта ўсё можна прыносіць з сабой: адзенне, аксесуары, абутак і іншае (нават расліны).
Аранізатары прапануюць абменьвацца рэчамі, пазбаўляцца ад лішніх, прымяраць новыя стылі і заводзіць новыя знаёмствы – і ўсё гэта пад гарбату і ламбруска. Усе сабраныя на мерапрыемстве грошы і рэчы, якія застануцца, будуць перададзены на дабрачыннасць.