Гэты ўікенд абяцае быць насычанам – нас чакае своп раслінамі, некалькі гучных вечарынак і культурныя імпрэзы. CityDog.io адабраў самыя ціквыя івенты на выхадныя.
Развітваемся з «Восеньскім салонам»
- 7 лістапада, 18:00.
- Палац мастацтва (вул. Казлова, 3).
- Уваход: 25 руб.
Калі вы яшчэ не паспелі паглядзець адну з самых буйных выстаў беларускага сучаснага мастацтва – з’явілася добрая нагода азнаёміцца з экспазіцыяй. Куратарка Кацярына Янкоўская правядзе экскурсію і раскажа пра працы мастакоў, а таксама падкажа, якія адсылкі рабілі аўтары.
Паглыбляемся ў мастацтва
- 7 лістапада, 18:00.
- Галерэя «Арт-фабрыка» (вул. Свярдлова, 2).
- Уваход: 10 руб.
У галерэі ладзяць адкрыццё адразу двух выстаў – будзем захапляцца працамі віцебскіх мастакоў Вікторыі Крупскай і Віктара Мікалаева. У сваёй творчасці Вікторыя даследуе філасофію колераў, а Віктар цікавіцца часам і прасторай.
Танчым пад трэкі з нулявых
- 7 лістапада, 23:00.
- Рэстаран Babe (вул. Кальварыйская, 21).
- Уваход: вольны.
У пятніцу нас чакае тусоўка з вайбам нулявых. Дрэс-код адпаведны: глянцавыя топы, яркія прынты і маміны сонечныя акуляры. За музыку адказваюць діджэйкі Darsi і Sasha Zavyalova.
Ідзём на рэтра-рэйв
- 7 лістапада, 23:00.
- Прастора «Цэх» (пр-т Машэрава, 11).
- Уваход: 35 руб.
Арганізатары вырашылі адкрыць партал у эпоху рэйваў 90-х гадоў. Будзе велізарны танцпол, хіты з жанраў хаус, еўрадэнс і дыска, а таксама танцы да самай раніцы.
Вучымся рабіць гірлянду
- 8 лістапада, 14:00.
- Рэстаран Babe (вул. Кальварыйская, 21).
- Уваход: 75 руб., неабходна папярэдняя рэгістрацыя ў direct.
У суботу мастачка Ксенія Ярашчук будзе вучыць рабіць гірлянды з чаканкі. Спачатку ўдзельнікаў пазнаёмяць з матэрыяламі і тэхнікай, а пасля раскажуць, як прыгожа афармляць гірлянду і дадаваць ёй асаблівыя дызайнерскія элементы.
Абменьваемся раслінамі
- 9 лістапада, 14:00.
- Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95).
- Уваход: вольны.
Мінчан запрашаюць на раслінны своп – будзем абменьвацца кветкамі і выбіраць для сябе самыя прыгожыя. Сустрэча – апошняя ў сезоне, таму будзе сумна яе прапусціць.
Глядзім чорную камедыю і п’ём кактэйлі
- 9 лістапада, 18:00.
- Бар «Персонажи» (вул. К. Маркса, 33).
- Уваход: 150 руб.
Адпраўляемся ў «Персонажи», каб паглядзець чорную камедыю «Солтберн». Але гэта не звычайны кінапрагляд – атмасферу будуць дапаўняць араматамі. Таксама гасцям прапануюць спецыяльныя стравы і кактэйлі.
Слухаем маладых музыкантаў
- 9 лістапада, 20:00.
- Бар TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9а).
- Уваход: 25 руб.
Развітваемся з выхаднымі пад музыку ад маладых беларускіх індзі-гуртоў. На сцэну бара выйдуць Wetmed, Meansix і Lifo.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Monika Borys, Unsplash.com.











