Выхадныя набліжаюцца, таму самы час выбіраць івенты на ўікенд. CityDog.io вырашыў дапамагчы вам з гэтай задачай і склаў спіс самых яскравых мерапрыемстваў, якія хутка адбудуцца ў Мінску.
Вучымся маляваць рыб
- 13 сакавіка, 19:00.
- Студыя скетчынгу «Рисуй кривее» (вул. Талбухіна, 4/42).
- Уваход: 75 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.
Мінчан запрашаюць на незвычайны майстар-клас – будзем маляваць сушаных рыб з натуры. Паралельна навучымся новым скетч-прыёмам і проста павесялімся.
Абнаўляем гардэроб на маркеце
- 14 і 15 сакавіка, 12:00.
- Прастора «Цэх» (пр-т Машэрава, 11/2).
- Уваход: вольны.
З надыходам вясны з’яўляецца жаданне абнавіць гардэроб. Адпраўляемся ў «Цэх», каб адшукаць натхненне і новыя вобразы, – на маркеце будуць прадаваць адзенне, упрыгажэнні і аксесуары.
Клічам вясну
- 14 сакавіка, 12:00.
- Літаратурны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5).
- Уваход: 10 руб., патрэбна рэгістрацыя.
У доме-музеі Якуба Коласа ладзяць гуканне вясны. Будзе карагод, аднаўленне старажытных абрадаў і спевы. Прывабная магчымаць не проста паслухаць пра фальклор, а стаць часткай беларускай традыцыі.
Адрываемся на метал-канцэрце
- 14 сакавіка, 20:00.
- Бар «БВ спот» (вул. Кульман, 9).
- Уваход: 20–25 руб.
Праводзім суботу гучна і адпраўляемся на канцэрт беларускіх метал-гуртоў. Гэтым вечарам на сцэне выступяць «Кукуруза» і Joyful Jackals.
Адпачываем у прыемнай кампаніі
- 15 сакавіка, 15:00.
- Творчая прастора Accidental Point (вул. Кальварыйская, 21).
- Уваход: вольны.
У прасторы ладзяць вечарыну, якую арганізатары характарызуюць як «сімбіёз інтэлектуальнага вольнага часу, лакальнай культуры і свядомага адпачынку». Запланавана лекцыя пра рэп-панк, турнір па дартсе і выступленне гурта «Минимаркет».
Робім маканыя свечкі
- 15 сакавіка, 17:00.
- Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
- Уваход: 50 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.
На майстар-класе навучымся рабіць маканыя свечкі. Гэта калі кнот апускаецца ў распалены воск, а ў выніку атрымліваецца шматслойны і прыгожы выраб.
Глядзім кіно па-беларуску
- 15 сакавіка, 18:00.
- Прастора «Дом з марамі» (вул. Багдановіча, 129а).
- Уваход: 15 руб., патрэбна рэгістрацыя.
Заканчваем уікенд праглядам кіно ў беларускай агучыцы. На гэты раз пакажуць другую частку «Зорных войнаў». Ідзём?
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












