Крута! Андрэй Горват выдаў новую кнігу пра палац у Нараўлянскім раёне

Беларускі пісьменнік Андрэй Горват расказаў, што скончыў працу над кнігай «Дом». Гэта гісторыя пра нараўлянскі палац і асабіста пра самога аўтара. Кніга пісалася з 2021 года і некалькі разоў адкладалася, бо, па словах Горвата, ён не быў гатовы ставіць у гэтай гісторыі кропку.

Аўтар падкрэслівае ў сваіх сацсетках, што «Дом» – гэта не толькі тэкст, але і прыгожая рэч, якую хочацца захаваць. Па словах Андрэя, яго кні­га спа­лу­чае элемен­ты рэаліз­му і ма­гіч­на­га рэ­аліз­му. У ёй брон­за­выя львы пра­гуль­ваюц­ца па пар­ку, а лю­дзі з пар­трэ­таў – па ка­лі­до­рах. «За­хо­дзя­чы ў дом, будзь­це га­то­выя: гас­па­дар у лю­бы мо­мант мо­жа вяр­нуцца з веч­нас­ці, каб ад­ка­заць на тэ­ле­фон­ны званок».

Обложка книги "Дом" Андрея Горвата.

Творчыя прэзентацыі і інтэрв’ю ён праводзіць не плануе. Затое ў наступныя тыдні пісьменнік паедзе ў Вільнюс, Беласток, Варшаву, Гданьск і Познань – у гэтыя гарады ён прывязе адзін асобнік кнігі, які належаў гаспадару палаца. Падчас гэтых паездак ён прапануе ўсім ахвотным сустрэцца, пагаварыць і зрабіць фота з кнігай.

Улетку, магчыма, такія сустрэчы адбудуцца і ў іншых гарадах ці краінах. Уся інфармацыя пра кнігу, а таксама ўрыўкі з яе даступныя на сайце. Там жа можна яе і набыць. Як гэта зрабіць з тэрыторыі Беларусі, аўтар пакуль не ведае, але абяцае: адказы будуць пазней.

Дарэчы, летам 2021 года вядомы беларускі пісьменнік Андрэй Горват («Радзіва “Прудок”») разам з сябрамі набыў нараўлянскі палац на Палессі за 54 тыс. руб. і ўзяўся за яго аднаўленне.

Журналісты CityDog.io наведвалі хлопцаў у гасцях і падрабязна расказвалі пра гісторыю палаца і іх планы па рэканструкцыі. Звярніце ўвагу на фота з той паездкі ў 2021 годзе – там добра бачна, што ў палаца няма даху.

Наровлянский дворец.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: музей імя І. Луцкевіча.

#Беларусь
Еще по теме:
Вау! «Янушкевіч» выпустит на беларуском книги одного из самых важных писателей XX века
Вау! «Янушкевіч» выпустит на беларуском книги одного из самых важных писателей XX века
Смотрите, какие крутые книги двух минчанок выпустили беларуские издательства
Смотрите, какие крутые книги двух минчанок выпустили беларуские издательства
поделиться