Не так даўно мы схадзілі на тры самыя папулярныя фуд-пляцоўкі горада – «Пясочніца», «Лучшая улица» і «Лідбір Двор» – і параўналі, колькі там каштуюць бургеры. На гэты раз зрабілі тое ж самае, але з сэтамі – і вось што атрымалася.
Важна: у мінулы раз мы абяцалі зрабіць агляд на бургеры ў сэтах. Але вырашылі захапіць яшчэ і тыя, што з хот-догамі. Пастараліся абысці ўсе закавулкі і ўважліва вывучыць прапановы, каб нічога не прапусціць.
«Пясочніца»: сэты ў трох пунктах
Як і ў той раз, пачынаем свой агляд з гэтай пляцоўкі. І тут мы знайшлі адразу тры пункты, дзе можна пакаштаваць сэты. Самы танны абыдзецца ў 11,90 руб., самый дарагі – у 18 руб. Але давайце падрабязней.


Пункт «Шалёны кныр»
«Шалёны сэт» у памеры L – гэта кілбаска з агню, бульба фры, капуста, кетчуп і гарчыца. За яго выходзіць 12 руб. (300 г). І тут жа ёсць «Шалёны сэт» у памеры ХL: усё тое ж самае, але з дзвюма кілбаскамі. Яго кошт – 18 руб. за 400 г.


Пункт Burger Bro
- Сэт 1: бургер (с курынай катлетай), бульба фры і кетчуп – 14 руб. за 450 г (калі ў вас ёсць картка «Альфа-банка», то сэт абыдзецца ў 12 руб.).
- Сэт 2: бургер (катлета з ялавічыны), бульба фры і кетчуп – 14 руб. за 400 г (альбо 12 руб. з карткай «Альфа-банка»).
- Сэт 3: бургер (з катлетай з ялавічыны) і напітак на выбар (0,5 л) – 11,90 руб. за 270 г.


Кропка Salty Dog
- Сэт з «Гавайскім» хот-догам (ананас, хрусткая чырвоная цыбуля, вострыя халапеньё, соусы сальса и барбекю) и класічным хот-догам (марынаваныя агуркі, карамелізаваная цыбуля, кетчуп і гарчыца) – 14 руб. за 425 г (альбо 12 руб. з карткай).
- Сэт «Арызонскі» хот-дог і напітак на выбар (0,5 л) – 11,90 руб. за 190 г.


«Лучшая улица»: чым можна перакусіць каля парка Чалюскінцаў
На гэтай пляцоўцы больш любяць сэты з хот-догамі. Ёсць шмат цікавых варыянтаў, давайце глядзець.


Пункт Bulba Frites
- Бульба па-бельгійску + класічны хот-дог (кілбаска з індыка, кетчуп і гарчыца) – 19 руб. за 390 г.
- Бульба па-бельгійску + мексіканскі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, халапеньё, соус сальса) – 21 руб. за 410 г.
- Бульба па-бельгійску + амерыканскі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, цёрты сыр, кетчуп і гарчыца) – 22 руб. за 420 г.
- Бульба па-бельгійску + дацкі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, кетчуп і гарчыца) – 22 руб. за 430 г.
- Бульба па-бельгійску + хот-чыкен (кавалкі курыцы BBQ, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, соус сальса) – 21 руб. за 430 г.
- Бульба па-бельгійску + тэхаскі хот-дог (BBQ, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, соус барбекю) – 22 руб. за 430 г.


Пункт «Шалёны кныр»
«Шалёны сэт» у памеры L (кілбаска з агню, бульба фры, капуста, кетчуп і гарчыца) – 12 руб. (300 г) і «Шалёны сэт» у памеры ХL (з дзвюма кілбаскамі) – 18 руб. за 400 г.
Але калі вы на баку бургераў, то тут і для вас ёсць комба: «Шалёны бургер» (з мармуровай ялавічынай) і фры. Каштуе 25 руб. за 550 г.


«Лідбір Двор»: комба хот-дог + халодныя напіткі
Тут на сэты выбар не такі вялікі, як на папярэдніх пляцоўках, але ў адным месцы мы знайшлі менавіта тое, што шукалі: у пункце «На віна!» сэт з хот-догам і «Лідскім» каштуе 10 руб., а сэт з хот-догам і чырвонай сангрыяй – 15 руб.

.jpg)

.jpg)
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: CityDog.io.