Як выжываць побач з блізкімі, якія паміраюць, якім усе нешта павінны, як не скаціцца ў гістэрыку і захаваць сябе, CityDog.io расказала псіхалагіня, кандыдатка псіхалагічных навук Наталля Аліфіровіч.
Слухайце і (ці) чытайце: калі вам складана чытаць па-беларуску, можаце ўключыць гэты падкаст – голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш дапамагае разумець і вывучаць родную мову.
Маці ці бацька паміраюць ад хваробы і сталі невыноснымі, патрабуючы немагчымага. Гэта мой эгаізм ці я мушу стаць абслугай?
Наталля Аліфіровіч
Псіхалагіня
– Смерць – частка жыцця кожнага з нас. Раней людзі жылі вялікімі камунамі, дзе паралельна праходзіла некалькі працэсаў: нехта нараджаўся, нехта хварэў, нехта паміраў. Гэта было натуральна. Сёння смерць для нас з’яўляецца нечым, з чым мы вельмі моцна не хочам сутыкацца. Многія паміраюць у шпіталях і хоспісах, мы часта не бачым іх пакут. Мы стараемся схавацца ад смерці, хаця яна непазбежная.
Вядомы псіхааналітык Эрык Эрыксан пры распрацоўцы сваёй канцэпцыі псіхасацыяльнага развіцця лічыў, што апошняя фаза жыцця кожнага з нас, старасць, – гэта чарговы крызісны момант. Ён можа завяршыцца альбо спрыяльным зыходам, калі чалавек завяршае свой зямны шлях з адчуваннем, што пражыў жыццё не дарма, што ён цэласны, інтэграваны, мудры, альбо чалавек перажывае роспач, безвыходнасць, адчуванне, што ён чагосьці не зрабіў, не паспеў, не дасягнуў.
У такой сітуацыі чалавек спрабуе хоць нешта выправіць. Часта такія людзі пачынаюць «чапляцца» за блізкіх, патрабуючы пацвярджэння, што яны каштоўныя, іх любяць, дзеля іх гатовы ісці на ахвяры.
Бывае, што ў чалавека, які памірае, яшчэ і складаны характар: ён заўсёды жыў для сябе, быў эгаістычным, агрэсіўным, нястрыманым. Дзеці такіх бацькоў часта імкнуцца трымацца ад дамашніх тыранаў на адлегласці, рана сыходзяць з дому, з’язджаюць далей. Даведаўшыся пра смяротны дыягназ, такія бацькі працягваюць паводзіць сябе звыкла: кантраляваць, вінаваціць, агрэсіўна ціснуць, патрабаваць.
Вядома, гэта страшна – сыходзіць з жыцця. І таму такія людзі дэманструюць вельмі дзіцячыя паводзіны, нездарма кажуць «стары – што малы». Да канца жыцця такія людзі часта становяцца невыноснымі для сваіх блізкіх. Бацька, з якім ніколі не было цёплых адносін, які быў вечна ўсім незадаволены, лаяўся і бясконца абвінавачваў, патрабаваў, раптам гэтыя патрабаванні ўзмацняе. Таму трэба разумець: жаданне звесці адносіны да мінімуму – гэта не ваш эгаізм, а нармальная чалавечая рэакцыя на таксічнае асяроддзе. І вы не павінны станавіцца абслугай, калі, канешне, самі свядома не прынялі такое рашэнне.
Ёсць розныя зыходы: некаторыя дзеці ўпадаюць у жудасную віну і сорам, калі спрабуюць ратаваць аднаго з бацькоў. Яны кідаюць справы, ставяць сваё жыццё на паўзу. Але нічога не дапамагае, таму што падзякі ад такога з бацькоў не дачакаешся, а сілы і энергія сыходзяць у нікуды.
Ці трэба выбудоўваць межы з тым, хто памірае? І як гэта рабіць?
У мяне ёсць прыклад, калі 70-гадовая маці гаворыць сваёй 45-гадовай дачцэ: «Чаму я захварэла на рак, а не ты? Ты – няўдачніца, дурнаватая, страшненькая. Гэта ты павінна была памерці ад раку, а не я. Ну, калі так, ты павінна мяне даглядаць».
Ці бацька патрабуе, каб дарослае дзіця кінула сваю сям’ю, перасялілася і жыло ў яго, пры гэтым адмаўляючыся ад паслуг сядзелкі, якая прыходзіць, ад медсястры, ад паслуг дома састарэлых, спрабуючы стаць цалкам залежным ад аднаго чалавека. Я бачыла шмат гісторый: напрыклад, дачка пераязджае да маці, і ў яе разбураецца ўласная сям’я – праз год такога жыцця ад яе сыходзіць муж.
Або калі дачка цалкам аддала сябе догляду за патрабавальнай маці, а яе ўласнае дзіця стала ўжываць наркотыкі, у яго быў перадоз і яно памерла. Бабуля жывая дагэтуль, хаця прайшло ўжо 10 гадоў.
Важна разумець, што кожны з нас мае сваё жыццё. Бацькі падарылі нам бясцэнны дар – жыццё. Як бы мы ні імкнуліся, мы не можам вярнуць яго бацькам. Мы не можам падарыць ім жыццё ўзамен. Усё, што ў нас ёсць, – гэта нашы падзяка, любоў і цярпенне. Таму больш здаровы варыянт – дамаўляцца са сваяком, які памірае, пра тую долю свайго ўдзелу, якую мы рэальна можам яму даць.
Якія жаданні паміраючага чалавека я мушу выконваць безумоўна?
Трэба забыцца пра безумоўныя жаданні. Безумоўная любоў, прыняцце і выкананне ўсіх жаданняў магчымы толькі паміж маці і немаўлём – і тое толькі першыя 2-3 месяцы жыцця. Усё астатняе ў нашым жыцці – па ўмовах. Важна ацаніць, што кажуць дактары, колькі засталося бацьку ці маці, што яму ці ёй неабходна канкрэтна: лекі, шпіталь, санаторый, дапамога сядзелкі.
Праблема ў тым, што ў нас няма адзінага нарматыўнага ўзору падтрымкі састарэлых сваякоў. Напрыклад, на Усходзе мадэль вельмі выразная, у іх практычна адсутнічаюць дамы састарэлых. Звычайна бацькоў там «даглядае» малодшы сын, гэта не абмяркоўваецца, гэта культурная норма.
У Заходняй Еўропе, у ЗША вітаецца ранняя сепарацыя: бацькі звычайна не жывуць з дарослымі дзецьмі, не няньчаць унукаў, а ўкладваюцца ў сябе. І ў канцы жыцця на заробленыя грошы знаходзяць сабе пансіянат – тое, што ў нас называюць домам састарэлых. Чалавек праводзіць там пакінуты яму час з аднагодкамі, дзе іх забаўляюць, ёсць пачцівы медперсанал.
Мы ж хочам усяго і адразу: каб было і як на Захадзе, і як на Усходзе. Але на постсавецкай прасторы пакуль толькі ідзе пошук «добрай формы» завяршэння адносін з пажылымі, якія хварэюць, якія паміраюць, сваякамі.
Ёсць людзі, якія, даведаўшыся пра смяротны дыягназ, захрасаюць у фазе гневу, вельмі злуюцца на ўсіх навакольных. І пачынаюць паводзіць сябе так, быццам усе астатнія ім нешта павінны.
Калі бацькі затрымаліся ў фазе злосці, яны будуць бясконца лаяцца, агрэсаваць, кантраляваць, вінаваціць сваё дзіця. Задача дзіцяці – паспрабаваць пагаварыць з бацькамі. Нават калі гэта бескарысна і бацькі не пачуюць, дарослае дзіця зробіць гэта для сябе: растлумачыць, што вельмі шкадуе, што бацькі сыходзяць, што будзе імкнуцца клапаціцца. Важна запомніць: у якой бы фазе завяршэння жыцця ні знаходзіўся ваш бацька ці маці, мы можам клапаціцца пра іх роўна столькі, колькі можам. У кожнага з нас ёсць шмат сацыяльных даўгоў – і, акрамя бацькоў мы павінны сваім дзецям, партнёрам, сацыяльнаму асяродку. Усім, з кім мы знаходзімся ў адносінах «даваць – браць».
«Ты хочаш ад мяне пазбавіцца, здаўшы ў дом састарэлых, у хоспіс!» – «Не, мама, у мяне проста няма магчымасцей: я не змагу так цябе даглядаць і клапаціцца, як паклапоцяцца пра цябе там».
Трэба ўсё прагаворваць максімальна спакойна і дакладна. Зараз ёсць добрыя прыватныя дамы састарэлых, каштуе гэта каля 400 долараў за месяц, там забяспечваюць кругласутачны догляд і клопат. І, калі дзіця зарабляе і ўтрымоўвае сям’ю, неразумна кідаць усё і станавіцца сядзелкай.
У такой сітуацыі трэба прымаць рашэнне, зручнае не таму чалавеку, які памірае, а таму, хто пра яго клапоціцца. Як бы па-блюзнерску гэта ні гучала, але чалавек перад тварам смерці можа паводзіць сябе як годна, так і вельмі па-дзіцячы. У любым выпадку трэба прагаварыць, якія справы яму важна дарабіць, што яшчэ неабходна завяршыць: што трэба зрабіць па хаце, з завяшчаннем, што яму хочацца яшчэ ў гэтым жыцці паспець. І не дазваляць чалавеку садзіцца сабе на шыю, ні да чаго добрага гэта не прывядзе.
«Аддам усё ў фонд міру!» Калі бацькі шантажуюць спадчынай
Гэта складаная сітуацыя. Дзіця павінна набрацца цярпення і пацвярджаць чалавеку яго перажыванні.
«Мама, табе вельмі страшна. Я чую, як ты напалохана, табе здаецца, што я цябе кідаю, але гэта не так. Я дапамагаю табе як магу. Але ў мяне маленькія дзеці, нездаровы муж, абавязкі на працы, я доўга ішла да гэтай пасады – калі я яе страчу, то больш ніколі не змагу зарабіць такіх грошай і ўсё жыццё пражыву з дзецьмі ў маленькай кватэры. Але, мама, я люблю цябе, хачу пра цябе клапаціцца. І вось што я магу зрабіць…» І далей дзіця прапануе: наняць медсястру, пакаёўку і інш.
Разумею, наколькі катэгарычнае ў гэтым месцы «савецкае» пакаленне: «Чужога чалавека ў хату не пушчу! Яны ўкрадуць мае паедзеныя моллю дываны і футра…» Мы не зменім светапогляд сваіх бацькоў, але можам паспрабаваць новае: прыводзіць новага чалавека ў дом, прапаноўваць іншыя варыянты – акуратна змяняючы жыццё блізкага. Калі пойдзем на повадзе, нашы адносіны сапсуюцца настолькі, што працэс канання сваяка ператворыцца ў пекла.
Псіхатэрапеўтычная задача, якая часта кладзецца на плечы дарослага дзіцяці, – дапамагчы бацьку, які памірае, прыняць факт, што яго жыццё заканчваецца і што з жыцця трэба пайсці годна.
Калі чалавек, які памірае, кажа, што дзіцяці патрэбны толькі яго грошы, кватэра, важна быць сумленным: «Так, мне прыемна, што ў мяне будзе і такі рэсурс, але я люблю цябе не таму, што ў цябе ёсць кватэра і грошы. А таму, што ты дала мне жыццё, прывяла ў гэты свет, навучыла мяне чытаць, катацца на ровары…» Не паддавайцеся на гульню чалавека, які памірае, спрабуйце весці сваю «гульню» – успамінаць добрае, дзякаваць, падтрымліваць.
Адны бацькі, калі паміраюць, клапоцяцца пра дарослых дзяцей, іншыя быццам хочуць забраць з сабой у магілу. Што рабіць?
Калі бацькі таксічныя і трэплюць нервы па поўнай, дзіцяці трэба шукаць рэсурсы. Не ўзмацняць канфрантацыю, не пераконваць, а выконваць для свайго сваяка функцыю кантэйнера. Прыходзіць, «забіраць смецце» – і недзе яго разгружаць. Гэта вельмі цяжкая функцыя, звычайна ў таго, чые родныя паміраюць, вельмі маленькі ўнутраны кантэйнер, ён не здольны ні сціснуць сваё ўнутранае смецце, ні перапрацаваць.
«Я дажываю апошнія дні, а ты нават не можаш прыехаць пасадзіць бульбу, каб мне перад суседзямі сорамна не было!» Ёсць прыказка: мерцвякі хапаюць жывых. Гэта вельмі цяжка, гэта нелагічны працэс, тут можна толькі адказваць «так» ці «не», таму што любыя тлумачэнні часцей за ўсё прыводзяць толькі да спрэчак, да страты жыццёвай энергіі, эскалацыі канфлікту – да таго, што ўсе застаюцца незадаволенымі.
Як супакоіцца, калі родны чалавек ператварыўся ў самадура?
Трэба зразумець, што колькасць страху, болі і гневу ў чалавека, які памірае, бязмежная, часта ён не спраўляецца з гэтымі перажываннямі. Але вы не можаце з ім зліцца, не можаце забраць увесь яго боль, кантэйніраваць увесь яго гнеў.
Затое можа паглядзець на сваё жыццё. Дапамагае тэхніка, якую мы робім на спецыялізацыях па крызісах і траўмах.
Калі вы з’язджаеце ад чалавека, які памірае, у галаве зрабіце практыкаванне: падумайце, што б вы зрабілі, калі б у вас застаўся месяц жыцця. Як бы вы яго правялі, куды б паехалі, што б яшчэ зрабілі? Пафантазіруйце, запішыце гэтыя справы – яны выцвярэжваюць і нават часам натхняюць.
Потым уявіце, што ў вас застаўся не месяц, а год: як вы яго сплануеце? А затым вам далі ўжо пяць гадоў жыцця... Гэта тэхніка дазваляе рабіць сённяшняе жыццё больш шчаслівым. Важна сёння пачынаць жыць так, каб атрымліваць задавальненне тут і зараз.
Фото: архіў Наталлі Аліфіровіч.
Мне 70. Я дзед і ў мяне два ўнука. Дачка замужам. Часам езжу да іх. Пару разоў ў месяц. Я ў Нью Ёрку, а сям'я дачкі ў прыгарадзе NY. Многа ці не 70? Ня ведаю. Пакуль што дрыгаюся. Але буду казаць пра рак, які тут узгаданы і з якім ускосна прышлося сутыкнуцца маёй сям'і некалькі гадоў таму. Вось ужо восем з паловай няма маёй жонкі. Яна была хворая на рак грудзі.
Нядаўна ў бчб інтэрнэце прабегла інфа аб той жа хваробе маладых беларусак. Я, маючы нейкі вопыт у тэме, звярнуўся спачатку да адной з іх, а потму да другой. Яны за мяжой РБ. Пісаў кожнай у канцы ліста, маўляў, "купі квіток Варшава (ці Вільнюс) - Мінск ды з'язджай дадому ў Беларусь. Хоць у сваёй зямлі навек застанешся." Першая (мяркую яе бацькі) мяне адразу на ФБ заблакавала. На сайце БАЖ потым прачытаў, што яна сказала журналістам, што звярнуліся два боты, а астатнія грамадзяне яе падтрымалі: "Трымайся!" Відаць адным з ботаў быў я. Другая на маё здіўленне зайшла на маю старонку і адказала: "мне вас очень жаль. потому что жить с раком проще, чем жить с таким мышлением как у вас. Сочувствую." Я ответил: "Попробуйте. Дай вам Бог здоровье и праведное мышление." - "И вам )", - адказала ў адказ дзяўчына і заблакавала мяне ў ФБ.
Што яшчэ я пісаў дзяўчынкам хворым на рак, акрамя ВЯРТАЙЦЕСЯ дадому? Прывёў цалкам свой каментар на Свабодзе ад 4 лютага 2016 да артыкула Галіны Абакунчык «Жыцьцё пасьля раку»: «Важна дазволіць сабе быць самім сабой». Ён ніжэй.
Я таксама думаю, што ў бліжэйшы час не збіраюцца. Час X для гэтай хваробы прыблізна 5-6 гадоў пасля аперацыі = пасля выдалення грудзі. Да таго ж яны гэтага не пазнаюць, бо мяне заблакавалі.
"Па-другое, хто б хацеў быць арыштаваным і дажываць свае дні за кратамі без усялякай медычнай дапамогі?"
Арыштаванымі ЗА ШТО? За бчб дурасць у юнацтве? Не. Болей таких жа самых бчб засталося ў РБ, чым пад уплывам бчб прапаганды, напрыклад, ТУТбаю з'ехалі пасля падзей-2020. І нічога. Сапяць у дзве дзіркі праз нос, ды чакаюць калі Хартыя97 ці NEXTA прыйдуць на Беларусь ды дапамогуць зрынуць чз дыктатуру, каб усталяваць замест яе сьветлую дэмакратычную бчб дыктатуру. Якая, дарэчы, ў сваіх СМІ за 28 гадоў праўлення Лукашэнкі не дадумаліся да свабоды слова і свабоды іншай думкі на старонках сваіх СМІ. Нахалеры беларусам змяняць чз часы на бчб трусы, калі яны адна і тая ж дыктатура, толькі колеру іншага? ЧЗ і БЧБ прыхільнікі - тыя ж самыя зомбі, толькі рознага колеру. Абое рабое.
"...дажываць свае дні за кратамі без усялякай медычнай дапамогі."
Мая памерлая жонка не была за кратамі і медычная дапамога была амерыканская. Вынік я ўжо тут выказаў.
Некалі ў адчаі пазваніў у Консульства РБ у Нью Ёрку, назваў сваё імя, распавёў пра праблему. Толькі пазваніў, ні пашпарту, ні якіх іншых дакументаў па тэлефоне не паказваў. Праз некаторы час консул перазваніў мне і сказаў: "Раім ехаць дадому к лекару такому-та. Ён, магчыма, дапаможа." Але мая сям'я вырашыла лячыцца ў Штатах.
Гэтыя дзве бчб дурнічкі, аб якіх я казаў, будуць лячыцца ў Літве і Польшчы. Шкада іх.
Гэта не абраза. Ў дадзенай тэме НЕ Я ПЕРАБЛЫТАЎ тэму здароў'е і колер зомбі прапаганды ў бчб СМІ, а дзяўчынкі і вы.
Прапаную скончыць пікавання. Бо я пра рак, а вы пра бел-чырвона-белую ідэалагічную заразу.
А лекары ДЭМАКРАТЫЧНЫХ Літвы і Польшчы за грошы страхоўкі дзяўчынак распавядуць ім такія ж байкі, якія бчб СМІ дураць мозг беларусам і беларускам амаль тры дзесяцігоддзя запар за гранты.
Хопіць, спадарыня, бчб пургі ў гэтай тэме. Калі ласка.
Anatol Starkou 04,02,2016 11:19
Ірына Жыхар: "Вельмі важна дазволіць сабе быць самім сабой, незалежна ад таго, што скажуць іншыя людзі і нават самыя блізкія."
На практыцы яно так і ёсць. Толькі крыху ў іншым варыянце, дый некалі я казаў аб гэтым крыху інакш, а менавіта:
- невозможно остановить человека во время онко болезни, упорото идущего к смерти по своему сознательному выбору-пути, кажущемуся ему верной дорогой к жизни.
Ірына Жыхар: "Бо калі чалавек дазваляе сабе быць сабой, то дазваляе і людзям вакол быць самімі сабой."
Гэта абмылка / заблуждение. Бо ўжо ніколі блізкія (я кажу пра іх) з моманту, калі даведаліся, что вы хворы на рак, не застануцца самімі сабой ці тымі, якімі былі да гэтай бязрадаснай весткі. Бо яна "прынцыпова зьменіць лад жыцьця ўласны і жыцьця блізкіх людзей".
Ірына Жыхар: "І калі ўзьнікае праблема захворваньня, неабходна задаць сабе пытаньне: што я магу зрабіць, каб гэтую праблему вырашыць? І не перакладаць гэтую праблему на плечы іншых людзей."
Як я сказаў вышэй, з плячэй блізкіх гэтая праблема ўжо ніколі не зваліцца. НІКОЛІ. А рабіць трэ наступнае:
(1) выкл інтэрнэт і не чытайце ніякай літаратуры ці інфы па тэме рак;
(2) бяжыце да лекара як мага хутчэй, калі пачулі, што нешта з вамі не тое і магчыма гэта рак, а затым рабіце ўсё, што скажа лекар;
(3) ідзіце ў царкву, касцёл, сінагогу, мячэць і г.д., што вам па духу / веры бліжэй.
Першыя два пункты падоўжаць ваша жыццё, а трэццяе не перашкодзіць у любым выпадку.
Наконт літаратуры пра рак: если бы хоть один букварь имел праведное решение от раковой болезни, то его автор давно купался в лучах славы, а его находку расхватали бы врачи всего мира.
Зразумела, што вышэйсказанае я казаў не ў якасці спрэчкі з Ірынай, і не толькі ёй адной, а ўсім, хто прачытае гэтую дыскусію на СВАБОДЕ. Бывайце здаровы.
Вновь приведу самую главную фразу в теме рак или в моем семейном случае рак груди. Эта фраза вот уже шесть лет висит на сайте Свабоды. А именно:
Невозможно остановить человека во время его онко болезни, упорото идущего к смерти по своему сознательному выбору-пути, кажущемуся ему верной дорогой к жизни.
1. Какая может быть медицина в Литве, если там по большому счету после распада СССР нет ни науки, ни промышленности? А что есть? Мягко говоря, недружелюбие к России и, как следствие, к Беларуси, союзнице РФ. А еще там есть литовский язык, который нам непонятен и одна из девчонок говорила, что ей приходилось с врачом говорить через переводчика.
Последнее знаю по себе, когда говорил с американским врачом=молодой симпатичной женщиной через переводчика по телефону, которая даже не помню что она говорила на русском, вместо слова стельки. Именно их мне прописывала врач. Но это стельки и мы с врачом после такого перевода разобрались. При этом врач сказала мне, что переводчик была очень слаба. Я согласился. Но это стельки для обуви, а не рак груди.
2. Вторая девчонка (она молодая мама и очень близка к возрасту моей дочери) была довольна, что получила страховку и очень надеется, под одобрямс читателей бчб СМИ, что Польша ей поможет справиться с раком груди. Дай Бог. Но я не думаю, что технологии неслабой американской медицины были свободно экспортированы в Польшу и там они применяются местными медиками налево и направо, в качестве лечения заблудившихся белорусских оппозиционерок. Я так не думаю.
Я думаю, что белорусская медицина, в частности в данной теме рак груди, не слабее польской, американской и уж тем более сильнее литовской. Я так думаю, а решать вам - тем кто находится за бугром Беларуси, но подозревает эту страшную хворь. Будьте здоровы.
Вось, што вышэй я пісаў пра літэратуру, а насамрэч ШЭСЦЬ гадоў таму на СВАБОДЗЕ: "выкл інтэрнэт і не чытайце ніякай літаратуры ці інфы па тэме рак" і яшчэ вось гэта "Наконт літаратуры пра рак: если бы хоть один букварь имел праведное решение от раковой болезни, то его автор давно купался в лучах славы, а его находку расхватали бы врачи всего мира."
Іншымі словамі, відавочна, што дзяўчынка марнуе час свайго жыцця на бчб інтэрв'ю і шмат чаго іншага, аб чым кажа ў інтэрв'ю, не разумеючы гэтага.
І фінал. Это мои слова, сказанные в 2016 на Свабодзе: "Невозможно остановить человека во время его онко болезни, упорото идущего к смерти по своему сознательному выбору-пути, кажущемуся ему верной дорогой к жизни."
И вот что сегодня о ней пишет БАЖ: "...пачала курс хіміятэрапіі пасля дзвюх аперацыяў. Медыкі кажуць, што такое імклівае развіццё раку магчымае толькі пры вялікім стрэсе. Мы паразмаўлялі з ІМЯРЭК пра самыя страшныя падзеі ў ейным жыцці і пра тое, як нязвыкла для траўмаванага беларускай медыцынай чалавека сутыкнуцца з польскай."
Бачыце? Да тэмы РАК, да тэмы ЗДАРОЎЕ аўтар польскага СМІ прычапляе тэму ПАЛІТЫКА. Затым палова артыкула пра падзеі 9-10 жніўня 2020. Вось так лечыцца рак у Польшчы для беларусак. Палітыкай. Але я буду казаць аб іншым:
У маёй жонкі таксама была дзве аперацыі. Адна выдаленне грудзі, а другая чыстка цела тамака ж у тым жа месцы, так сказаць. Гэтыя аперацыі ўсяго толькі надзея. Невялічкая надзея для хворага чалавека і яго сям'і, маўляў, спадзяемся, што усё ж усё будзе добра. І неважка дзе тыя аперацыі робяцца - ў Амерыцы, як у выпадку маёй сям'і, ў Польшчы-Літуве, ці ў Беларусі.
Стрэс, моцны стрэс = чытай страх прысутнічае з першай хвіліны, калі жанчына западозрыла нешта не ладнае, і страх не пакідае яе ўвесь час хваробы. Не пакідае і яе сям'ю. Вось што я пісаў шэсць гадоў таму на Свабодзе: "Бо ўжо ніколі блізкія (я кажу пра іх) з моманту, калі даведаліся, что вы хворы на рак, не застануцца самімі сабой ці тымі, якімі былі да гэтай бязрадаснай весткі. Бо яна "прынцыпова зьменіць лад жыцьця ўласны і жыцьця блізкіх людзей"... З плячэй блізкіх гэтая праблема ўжо ніколі не зваліцца. НІКОЛІ."
За дзень да смерці маёй жонкі мне пазваніла дачка і параіла прыехаць у шпіталь да маці, дзе жонка была ўжо немалы час. Прыехаў перад работай. Пачакаў пакуль ёй зрабілі неабходныя працэдуры і недзе ў 8 раніцы размаўляў з ёй. Яна была добразычлівай, але два разы так бы мовіць выключалася на некалькі імгненняў. Спытала вады. Я набраў яе ў бутылачку і даў ёй папіць. Жонка ў сваю чаргу прапанавала ўзяць з сабой на работу яе бутэрброд з хлеба і агурцоў, і сказала: "Заўтра прыйдзі." Развіталіся і я паехаў на працу. Ў гэты момант дачка ехала на сваёй машыне з прыгараду Нью Ёрка, дзе жыве, да маці ў шпіталь. На заўтра зранку дачка пазваніла ізноў і сказала, што ёй званілі з шпіталю: "Мама памерла." Пасля першай аперацыі выдалення грудзі прайшло амаль шэсць гадоў. Зразумела, што яна ўвесь час хваробы не працавала. Дый не магла б. Сілы не было.
Вось фінал сённяшняга артыкула на страронцы БАЖ:
«Незалежна ад сябе я губляю сябе. І гэта вельмі цяжка. Гэта не толькі валасы, пазногці і скура. Гэта час жыцця. Я ў тым ліку гандлюю сваёй знешнасцю, такая праца. І з аднаго боку, я не магу кінуць працу, бо няма такой опцыі, а з другога, я не ведаю, як тую працу рабіць, быць запатрабаванай у гэтым стане. І я не ведаю, колькі часу гэта забярэ. Вельмі горка і балюча», – дзеліцца сваімі перажываннямі ІМЯРЭК."
Бывайце здаровы. Гэта мая апошняя публікацыя тут.