Гардэроб спявачкі: паўсядзённыя ўборы і сцэнічныя вобразы, натхнёныя Gucci і Дэвідам Боўі

Гардэроб спявачкі: паўсядзённыя ўборы і сцэнічныя вобразы, натхнёныя Gucci і Дэвідам Боўі
Сёння знаёмімся з чароўнай, але крыху фрыкаватай (гэта яна сама пра сябе так) Дусяй і яе гардэробам.

Сёння знаёмімся з чароўнай, але крыху фрыкаватай (гэта яна сама пра сябе так) Дусяй і яе гардэробам.

Дуся Шукшына, 31 год, спявачка

– Даўно, калі я яшчэ нават не думала стаць спявачкай, я запісала некалькі песень, дала паслухаць іх знаёмым і маме – і рэакцыя была даволі неадназначнай. Так што я далёка схавала тыя запісы і доўгі час да іх не вярталася.

А потым, праз некалькі гадоў, зноў на іх наткнулася, зноў паслухала і вырашыла, што яны добрыя. Я апублікавала свае песні анлайн, і гэтым разам рэакцыя была зусім іншай – я зразумела, што мне варта і далей спяваць.

На той момант я ўжо працавала шэф-кухарам, і кінуць працу, прызнаюся, было вельмі страшна. Мяне адгаворваў і псіхатэрапеўт, і блізкія людзі, але адзін вельмі добры сябар сказаў: «Не хвалюйся, усё будзе добра», – і я яму проста паверыла.

Паверыла, што ўсё магчыма, паверыла, што можна ўзяць і пайсці са стабільнай працы. Напачатку было вельмі цяжка фінансава, былі нягоды і даўгі, было вельмі не салодка – але, думаю, калі б не такі рэзкі крок, я б да гэтага часу знаходзілася ў музыцы толькі на паўстаўкі.

Не забывайте, что в «Гардеробе» можно лайкать образы.
Выбирайте самый крутой!

Девушка в голубой блузке и черной юбке Девушка в голубой блузке и черной юбке

Тут на мне дзіцячая спадніца і блузка.

Туфлі знайшла ў KaliLaska – яны вельмі камфортныя.

Шкарпэткі – Calzedonia. Гэта мая любімая крама для пошуку незвычайных шкарпэтак і калготак.

Змена прафесіі, вядома, паўплывала і на гардэроб.

Першыя спробы знайсці новы вобраз былі не вельмі ўдалымі – мне ўсё ніяк не атрымлівалася паказаць сваім знешнім выглядам тую жаноцкасць, якая ўва мне пераважае. Прыйшлося правесці вялікую працу над сабой: я шукала крыніцы натхнення, спрабавала капіраваць нешта, што мне падабаецца, гуляла са спалучэннямі колераў.

Мяжа паміж мной у жыцці і мной на сцэне вельмі тонкая. Так, ёсць нейкія выключна сцэнічныя вобразы, якія не вельмі зручныя для паўсядзённага нашэння, але многія мае ўборы перасякаюцца.

Девушка в персиковом топе и юбке Девушка в персиковом топе и юбке

Гэта мой любімы вулічны ўбор – менавіта так я часцей за ўсё шпацырую. Думаю, ён пры гэтым яшчэ адзін з самых яркіх маіх паўсядзённых вобразаў.

Кофта – старая маміна, а спадніцу знайшла ў Bershka.

Больш за ўсё мяне натхніў шматсерыйны фільм Gucci Ouverture Of Something That Never Ended. Уборы, выявы, інтэр’еры, гарадскія пейзажы, музыка і наогул уся атмасфера гэтага фільма, здаецца, ідэальна адлюстроўваюць мяне.

Гэта, мабыць, мой адзіны судотык з модай – у цэлым я ёй асабліва не цікаўлюся. Сучасная мода падаецца мне альбо занадта эксперыментальнай, альбо, наадварот, занадта банальнай і аднолькавай, так што ў нейкі момант я ўвогуле перастала за ёй сачыць.

Девушка в серебристом платье и высоких чулках Девушка в серебристом платье и высоких чулках

Гэта мой сцэнічны вобраз, які адсылае да ўбранняў Дэвіда Боўі. Гарнітур знайшла ў H&M: здаецца, што гэта сукенка, але на самой справе пад спадніцай там шорты.

Адзеннем я закупляюся рэдка: нешта мне дораць, нешта мне перадае мама. Часам я зазіраю ў KaliLaska, радзей – у гандлёвыя цэнтры. Мне рэдка ўдаецца знайсці ў масмаркеце цікавыя і прыдатныя рэчы, хоць бываюць выключэнні – накшталт блакітнай сукенкі Bershka, якую я паказала ў адным з вобразаў.

А вось сэканды – гэта не маё. Я не маю нічога супраць адзення адтуль, але самі сэканды мяне чамусьці адштурхоўваюць – магчыма, сваёй атмасферай.

Девушка в голубом платье и носках с сердечками Девушка в голубом платье и носках с сердечками

Сукенка – тая самая з Bershka.

Шкарпэткі – падарунак з Польшчы.

Мне падабаецца выглядаць жаноцкай і чароўнай – і ў той жа час крыху дзіўнай, незвычайнай. Хочацца быць вытанчанай, прыгожай, тонкай – і трохі фрыкаватай, каб у назіральніка ўзнікала адначасова і цікавасць – і нейкае абурэнне.

Пры гэтым, калі я сутыкаюся з тым самым асуджэннем або непрыняццем, гэта далёка не заўсёды прыемнае пачуццё – і ў такія моманты я ў залежнасці ад настрою або магу пасмяяцца над сабой, або неяк ганарліва асаджваю чалавека.

Девушка в бархатном горчичном платье Девушка в бархатном горчичном платье

Вобраз натхнёны Gucci: мне здаецца, што спалучэнне блакітнага, залатога і чырвонага – квінтэсенцыя іх стылю.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Беларусь #Минск
поделиться