Сёння паказваем гардэроб мастачкі і ілюстратаркі, якая выкладае лінагравюру і займаецца з дзеткамі.
ВАСІЛІСА ПАЛЯНІНА
мастачка і ілюстратарка
– Я зразумела, што магу назваць сябе мастачкай, прыкладна год таму. Раней саромeлася гэтага вызначэння і не магла браць на сябе адказнасць за такія словы ў поўнай ступені. А потым зразумела, што назваць сябе мастачкай (для сябе самой) – смеласць і кайф. Гэта павага да таго, што ты робіш, і пэўнае стаўленне да сваёй дзейнасці.

Так, гэта вялікая адказнасць, але ты прымаеш яе і вучышся жыць унутры яе. Як і любы іншы выбар чалавека – гэта крок для прымання і свядомасці.
Цяпер я менш займаюся графікай, амаль не займаюся жывапісам. Мне больш цікавыя іншыя формы выказвання думак і рэагавання на навакольныя падзеі. Напрыклад, перформанс, фота і інсталяцыя для мяне цяпер значна цікавейшыя сродкі выразу, але, безумоўна, гэта ўсё фармальныя абалонкі сутнасці.

Я выкладаю лінагравюру і ілюстрацыю ў мастацкай майстэрні 6 «B», якая была створана ілюстратаркай Ксюшай Лагавой.
А яшчэ я выкладаю ілюстрацыю ў дзіцячай школе архітэктурнага мыслення.

Гэта кофта з блішчынкамі – дарагая майму сэрцу рэч. Яе набылі ў Парыжы гадоў 20 таму, потым прывезлі ў Мінск і падарылі вельмі блізкаму для мяне чалавеку, а яна ў сваю чаргу перадала яе мне. Страшна люблю гэту рэч. Яна не толькі элегантны космас, але яшчэ і пэўная моцная энергетыка.

У маім гардэробе ўсё досыць проста: я апранаю тое, што мне падаецца маёй камфортнай скурай на дадзены момант жыцця. Я не моцна заганяюся фарматам месца і больш арыентуюся на асабісты настрой.
Люблю прыгожыя рэчы, люблю рэчы з гісторыяй, блышыныя кірмашы і эксперыменты са знешнасцю. Але гэта ўсё другасна.

У гэтым луку я інтэгруюся са сваёй інсталяцыяй з выставы «Вада як сама», якая складаецца з дзвюх асобных частак і падымае пытанне ўнутранай самасці.
Я жыву сваім асабістым унутраным і адначасова ўсеагульным светам, мне падабаюцца змены, перапынкі і перазагрузкі.

Я люблю жыццё. Я цвёрда разумею, што ў ім ёсць да халеры цяжкіх і балючых момантаў, але я дакладна ведаю, што яны фарміруюць з нас тых, кім мы па выніку станем, перш за ўсё для сябе саміх.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: CityDog.by.
Посмотрела за окно, посмотрела на девушку, и не так меланхолично стало)
с самыми теплыми пожеланиями!