Не просто дом, а дворец, где есть даже лестница для прогулок по крыше. Берлинский литературный коллоквиум (Literarisches Colloquium Berlin, LCB) – дом на берегу озера, где могут жить и работать авторы и переводчики из разных стран. Известная поэтка, минчанка Вольга Гапеева, считает, что оказаться там – ценный подарок.

«Квартирантом» этого дома Literarisches Colloquium Berlin стал в 1963 году.
Дворец, где было казино и, возможно, даже бордель
Уменьшенный дворец эпохи Возрождения был построен в районе Ванзе в середине XIX века. Винтажная мебель, высокие потолки, деревянная лестница, поскрипывающая при каждом шаге, массивные двери, большие окна... В разное время дом выполнял функции частного особняка, столовой для американских солдат, гостиницы с казино.
– Ёсць чутка, што падчас вайны, здаецца, ён выкарыстоўваўся як бардэль, – вспоминает Вольга интересный факт, который она узнала во время первого визита в резиденцию в 2009 году. После этого в LCB она была еще дважды (и как авторка, и как переводчица) в 2018-м.

Вольга Гапеева – поэтка, писательница, переводчица. Стипендиатка международных программ для писателей и переводчиков (Австрия, Германия, Латвия, Швейцария). Ее произведения переведены более чем на 10 языков.
– Асаблівасць LCB у тым, што гэта не толькі дом, дзе жывуць літаратары, а таксама і офіс для супрацоўнікаў калёквіуму, прастора для прэзентацый і абмеркавання кніг, правядзення выстаў, розных івэнтаў.
Ён знаходіцца ў маляўнічым месцы і мае цудоўнае архітэктурнае аблічча, якое мне вельмі падабаецца. Яно са сваёй гісторыяй, атмасфернае. Гэта, напэўна, плюс таго, калі ты паэтка або пісьменніца: ёсць магчымасць пажыць у такіх незвычайных месцах, часам нават замках.
Палюбавацца прыгажосцю краявідаў або проста нешта пачытаць, напісаць, паснедаць можна седзячы за столікам на тэрасе каля дома. Або спусціцца да возера – там таксама ёсць дзе пасядзець.


Первый этаж: черный вход, фотографии с историей и «стол-сводник»
– Сам будынак трохпавярховы, уваходы два. Калі праходзіць праз цэнтральны, то трапляеце ў фае, дзе стаіць раяль, на ім можна граць. Калі праз чорны – да ліфта, у якім я аднойчы засела. Гэта, дарэчы, адбылося ў дзень майго ўласнага выступу (для резидентов на время стипендии в LCB организовывают чтения. – Ред.), незадоўга да яго пачатку.
Скончылася ўсё добра: мяне хутка вызвалілі, і я паспела.




Вольга на том самом выступлении, перед началом которого застряла в лифте. Слева от нее – переводчик Томас Вайлер.
На першым паверсе ёсць выхад на тэрасу, адкуль можна трапіць да возера, некалькі залаў, дзе адбываюцца мерапрыемствы. Праграма распісана на месяцы наперад, і калі ты прыязджаеш, то атрымліваеш флаер, дзе пазначана, хто ў гэты час жыве ў рэзідэнцыі і што мае адбыцца.
Сустрэчы з рознымі аўтарамі і перакладчыкамі, фестывалі, панэлі, чытанні, дыскусіі і шмат чаго іншага. Уваход для рэзідэнтаў вольны, а для астатніх – каля 5 еўра. Больш за ўсё запомніла мерапрыемствы, у якіх брала ўдзел сама (улыбается). Астатнія наведвала не вельмі актыўна.
Месяц (менавіта столькі доўжыцца стыпендыя ў LCB) – гэта не вельмі шмат. Першыя дні сыходзяць на адаптацыю, пасля – уцягванне ў працу, паралельна з якой пачынаюцца ўласныя сустрэчы, выступы, чытанні. У выніку на тэксты застаецца няшмат часу, таму мерапрыемствы адыходяць на другі план.





Залы первого этажа украшены многочисленными фотографиями. На них – резиденты LCB разных лет, книги которых также можно найти в доме. «Калі глядзіш на гэтыя здымкі, адчуваеш подых гісторыі і дачыненне да літаратурнага працэсу», – отмечает Вольга.
Таксама на першым паверсе знаходзіцца кухня. Снеданні ў фармаце шведскага стала рэзідэнтам арганізоўвае LCB. Іх падаюць у гэтым зале. Дарэчы, стол, які стаіць далей ад акна, для мяне вельмі знакавы.
У 2015-м на фестывалі ў Славеніі я пазнаёмілася з нямецкім пісьменнікам Маціясам Гёрыцам, з якім пасля зусім не камунікавалі тры гады. І вось у маі 2018-га я прыехала ў LCB, дзе ў гэты час быў і Маціяс, ён прэзентаваў свой новы раман. Пабачыліся мы за снеданнем – сядзелі менавіта за гэтым сталом, – і з таго часу не расстаёмся.




Недалеко от резиденции была лавка с цветами и фруктами. В одну из прогулок Матиас решил сделать приятное Вольге и подарил ей букет, который вдохновил девушку на вот это стихотворение.
– Абед і вячэру гатавалі самі, – працягвае Вольга. – Улічваючы, што кухня агульная (у доме адначасова можа жыць да 10 чалавек), а часам не хочацца нікога бачыць і размаўляць, бывала, спускалася туды з думкай: «Хоць бы там нікога не было» (улыбается).
Але сапраўдным «катаваннем» былі агульныя для ўсіх стыпендыятаў вячэры ў рэзідэнцыі ў Швейцарыі (Château de Lavigny), якія маглі цягнуцца больш за гадзіну.


Я не аматарка гатаваць, таму выратоўвалася такімі простымі стравамі, як макароны і рыс. У выпадку, калі гатаваць самой зусім не хацелася, можна было пайсці ў кавярню непадалёк. А вось крама ад LCB знаходілася няблізка, таму прадукты звычайна набывала ў горадзе (литературный коллоквиум находится в пригородной части Берлина. – Ред.).
Дарэчы, аднойчы ў цэнтры Берліна, у дворыку з фантанам, я пабачыла качура. Мне падалося дзіўным, што сустрэла яго менавіта там. У выніку гэты качур натхніў мяне на верш. А вось гэты напісала, калі ехала ў электрычцы з цэнтра да Ванзээ («Нікаласзэе» называецца папярэдняя станцыя перад той, дзе знаходзіцца LCB), а маёй суседкай была дзяўчына з дзіцячым вазком.
Второй и третий этаж: комната с ванной, а не душем (что редкость) и стол вдохновения
– Другі і трэці паверх займаюць пакойчыкі для супрацоўнікаў LCB, дзе яны працуюць, нешта абмяркоўваюць, плануюць, а таксама пакоі, дзе жывуць літаратары.



Першы раз, калі трапіла у рэзідэнцыю (як аўтарка, па запрашэнні LCB), я жыла ў такім квадратным пакоі без зон, з акном, якое выходзіла на дах з лесвіцай, дзе можна было пагуляць. Але я не разыкавала туды падымацца, бо не ведала, ці можна.
Другі раз (тады я трапіла на стыпендыю як перакладчыца) пакойчык быў занадта маленькім, але вельмі светлым, што кампенсавала ягоныя памеры.




Пример комнаты в LCB.
А вось гэта выгляд зверху (з лесвіцы, якая вяла на дах) на частку пакоя, дзе я жыла, калі трапіла ў рэзідэнцыю трэці раз (зноў па запрашэнні, як аўтарка). Ён самы вялікі з усіх, з ваннай, а не душам, што для нямецкіх рэзідэнцый ці кватэр рэдкасць.
Гэты пакой мне вельмі падабаўся. Ён такі мінімалістычны, што вельмі добра для працы. Самым любімым месцам быў стол. За ім я скончыла раман «Кэмэл-Трэвэл» (автобиографический роман о детстве девочки, выросшей в БССР, который в этом году попал в шорт-лист самой престижной премии в белорусской литературе – премии имени Ежи Гедройца. – Ред.).
Калі працуеш над паэзіяй, сядзець за сталом не абавязкова. Натхненне на верш можа прыйсці на прыпынку, у краме, электрычцы, падчас шпацыру па горадзе, як у мяне было ўжо не аднойчы.

У пакоі таксама «лавіла» натхненне для вершаў. Напрыклад, неяк я глядзела ў акно, за якім быў яшчэ цёплы, прыгожы і жоўценькі лістапад (у Мінску, для параўнання, ужо ляжаў снег). І вось, гледзячы на краявід за акном, на багоўку, якая поўзала на падаконніку, напісала гэты верш.
Общее впечатление: «Месяц там заряжает на год в Беларуcи»
– Наогул асноўная каштоўнасць такіх рэзідэнцый, як LCB, у тым, што яны даюць магчымасць сканцэнтравацца, працаваць, пісаць, зараджаюць цябе энергіяй. Мне здаецца, гэта вельмі істотна для ўмоў Беларусі, дзе многія нашы літаратары вымушаны працаваць у мітусні. Бо ў вачах грамадства літаратура – хобі, і таму трэба шукаць баланс паміж ёй і асноўнай працай.
Гэта даволі цяжка, бо літаратура патрабуе канцэнтрацыі, увагі, самоты, чаго ва ўмовах рэальнага жыцця няпроста дасягнуць, асабліва калі ёсць сям’я.
Таму месяц у рэзідэнцыі – вельмі каштоўны кавалак часу, які любы літаратар або літаратарка спрабуе выкарыстаць менавіта для такой канцэнтраванай і прадукцыйнай працы.

Рабочее место Вольги в австрийском городе Грац, где она целый год провела на стипендии «Писатель года». Там девушка закончила работу над сборником поэзии «Словы, якія са мной адбыліся», а также над детской книгой «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі», выход которой состоится в ближайшее время.
Мяне, напрыклад, рэзідэнцыі ўратоўвалі. Канешне, я пісала і ў Мінску, і ва ўніверсітэце. Але менавіта ўдарная праца атрымлівалася падчас рэзідэнцый. Там ты не толькі зараджаешся энергіяй, але і бачыш, што літаратура – гэта важна, бо стаўленне да яе за мяжой іншае, чым у нас.
Сустракаеш таксама людзей, якія становяцца часткай твайго жыцця. Напрыклад, падчас першай стыпендыі ў LCB я пазнаёмілася з вядомай нямецкай паэткай Норай Гомрынгер, а ў Грацы (Аўстрыя) – з чарнагорскай мастачкай Мільянай Ісціянавіч. З імі мы сябруем да гэтага часу.
Таму месяц там зараджае цябе на год у Беларусі. У мяне было менавіта так.

Literarisches Colloquium Berlin – адна з маіх любімых рэзідэнцый. Мне там вельмі спакойна, падабаецца атмасфера, добра працаваць. Калі вярталася туды другі і трэці раз, было адчуванне, што я амаль дома. Гэта такое вельмі ўзвышанае пачуццё, як калі атрымліваеш нечаканы падарунак.
Пройтись по дому с обзором в 360 градусов и исследовать комнаты на нижнем этаже можно здесь.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: lcb.berlin, bbfc-cloud.de, lcb.de.