16 беларусак, на якіх варта падпісацца ў сацсетках, каб адукоўвацца

16 беларусак, на якіх варта падпісацца ў сацсетках, каб адукоўвацца
Adu.place падабралі годны кантэнт: на якіх беларусак можна падпісацца ў сацсетках, каб адукоўвацца? Ад студэнцкага жыцця і мастацкага музея – да ёгі і падарожжаў – беларускі паказваюць і расказваюць, як асветніцтва можна ладзіць у любой сферы. Гартайма!

Adu.place падабралі годны кантэнт: на якіх беларусак можна падпісацца ў сацсетках, каб адукоўвацца? Ад студэнцкага жыцця і мастацкага музея – да ёгі і падарожжаў – беларускі паказваюць і расказваюць, як асветніцтва можна ладзіць у любой сферы. Гартайма!

Анастасія Кей

Знакамітая блогерка нарадзілася ў Мінску, але з дзяцінства шмат пераязджала і навучалася ў Еўропе, закончыла магістратуру ў Гарвардзе ў 2020 годзе. Анастасія працавала ў кансалтынгу, але потым паглыбілася ў тэму адукацыі і цяпер вядзе блог на YouTube. Там вы зможаце знайсці парады, як самаадукоўвацца і развіваць софт-скілы.

Што важна, Насця чытае шмат навуковай літаратуры і «перакладае» яе на больш простую мову. Тайм-менеджмент, замежныя мовы, нейрабіялогія і кагнітывістыка – гэта ўсё пра тэмы блога. Акрамя гэтага, вы можаце падпісацца на Насціну штотыднёвую рассылку.

Анастасія

Анастасія жыве ў Ніцы і вучыцца прыкладным мовам, нядаўна здала французскую мову на С2 і выкладае яе. У блогу яна распавядае пра вучобу і лайфхакі па вывучэнні французскай мовы. Яна імкнецца паказаць, што мовы – гэта важна і не балюча, і робіць гэта на сваім прыкладзе.

Пакуль Анастасія не вядзе асабістых заняткаў, але набірае вучняў і вучаніц у размоўныя клубы. Дзяўчына расказвае, як калісьці пад дахам на лецішчы бабулі чытала «Хобіта», а цяпер гісторыі падарожжаў і пераадольванняў – ужо не аповед Толкіна, а яе жыццё. Пра гэта і піша, а пачынала з «Эразмуса» ў Лілі ў 2021 годзе!

Дар’я Латышэвіч

У профілі Дашы напісана, што яна хрысціянка, гісторык і магістр. Пра гэта яна і раказвае на сваёй старонцы. Дзяўчына працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі, таму праз яе старонку заўсёды можна зазірнуць крыху далей выставачных заляў, бо яна паказвае шмат бэкстэйджу, звычайна незаўважнага наведвальнікам.

Яна шмат чытае – як мастацкую літаратуру, так і нонфікшн, а таксама расказвае пра ўсё гэта ў блогу. Таксама Дар’я шмат расказвае пра хрысціянства – калі вам цікавая тэма, далучайцеся да інстаграма.

Ганна Сямёнава

Пра Ганну мы нядаўна пісалі ў нашым матэрыяле. Беларуска вядзе тэлеграм-канал пра сваю вучобу ў Стэнфардзе. Калі дзяўчына вучылася ў 10-м класе, то паглядзела фільм Дудзя пра Крэмніевую даліну і вырашыла паступаць у Амерыку – як бачыце, у яе ўсё атрымалася.

У канале яна паказвае розныя бакі сваёй вучобы, а таксама расказвае пра складанасці. Фотаздымкі стэнфардскага кампуса, лайфхакі па паступленні ў ЗША, невідавочныя праблемы вучобы – Ганна шчыра расказвае пра ўсё гэта на сваім канале.

Маша Скараход

Маша – выкладчыца англійскай мовы, раней у яе была афлайн-школа ў Мінску, пасля кавіду яна перайшла на анлайн-выкладанне. А пачынала яна з першай школы, якую стварыла на другім курсе! Цяпер яна распрацоўшчыца курсаў і абяцае навучыць запамінаць словы, нават калі ў вас «дрэнная памяць». Яна часам набірае студэнтаў і студэнтак, але, нават калі набору няма, праз Машын інстаграм можна нядрэнна прашарыцца ў англійскай. Тут вы знойдзеце і натхненне вучыць мову, і канкрэтныя граматычныя парады.

Ганна Пазняк

Ганна паспела заснаваць лічбавае медыя ў Беларусі, арганізаваць некалькі міжнародных імпрэз і зрабіла кар’еру ў міжнародным PR. Пасля гэтага – зразумела, што хоча вучыць людзей софт-скілам, – пачала рабіць анлайн-мерапрыемствы па гэтай тэме. Нядаўна запусціла свой першы курс.

У яе інстаграме – пра тое, як ладзіцца наша камунікацыя з сабой і іншымі людзьмі і што мы можам зрабіць, каб быць бліжэй. Шмат чытае, любіць танцы і вініл, займаецца ёгай – гэта таксама можна знайсці на яе старонцы, апроч тэм аўтэнтычнасці, софт-скілоў, лідарства і эмацыйнага інтэлекту.

Лілія

Лілія закончыла амерыканскую ВНУ UCLA па праграме перападрыхтоўкі Design of Communication Art, графічная дызайнерка-пачаткоўца, спявачка-аматарка і музыка. Акрамя таго, маці двух дзетак – усёй сям’ёй яны эмігравалі ў Сан-Францыска, калі малодшаму сыну было ўсяго пяць тыдняў. У юнацтве спявала ў рок-гуртах, цяпер шмат адукоўваецца – пра гэта і расказвае на сваёй старонцы.

У яе можна знайсці вучэбныя цікавосткі: напрыклад, допіс пра 35 адукацыйных праграм для міжнародных студэнтак і студэнтаў на магістарскія і доктарскія ступені ў ЗША, якія цалкам фінансуюцца.

Дарына Ягорава

Дарына – сертыфікаваная «Ёга-Альянсам» (USA Yoga Alliance) выкладчыца ёгі. Калі сачыць за яе старонкай, можна шмат даведацца пра розныя методыкі навучання ёге: яна не толькі паказвае прыгожыя асаны, але і шмат расказвае пра філасофію, публікуе глыбокія разважлівыя допісы на тэму фізічнага і ментальнага здароўя. Дарына шмат падарожнічае, жыла ў Японіі, Англіі, таму паралельна расказвае пра гэты бок свайго досведу.

Вольга Галубка

Чытачы і чытачкі Adu.place ужо знаёмыя з ёй, бо пляцоўка расказвала пра Волю ў адным са сваіх матэрыялаў. У 38 гадоў, праз 16 гадоў пасля атрымання дыплома бакалаўра ў МДЛУ, яна паступіла ў Вестмінстарскі ўніверсітэт на магістарскую праграму «Міжнародная камунікацыя, устанаўленне сувязей і адвакацыя». Цяпер у сваім фэйсбуку яна расказвае пра вучобу ў Лондане – у каментарыях распачынаюцца цэлыя дыскусіі пра тэрміны і падыходы, – а таксама посціць фотаздымкі з утульных лонданскіх бібліятэк.

Вера Крамко

Вера – выкладчыца англійскай мовы і амбасадарка Стоўбцаў, як яна сама сябе называе. Са сваім больш чым 15-гадовым досведам рэпетытаркі яна ў рылзах з брытанскім вымаўленнем вучыць вас мове, а потым посціць цудоўныя ўпрыгажэнні з бісеру, якія сама вырабляе.

Паралельна расказвае пра сваё жыццё ў Стоўбцах і клёвыя месцы ў горадзе. Акрамя гэтага, муж Веры – каваль, таму незвычайных гісторый пра гэту прафесію яна таксама ведае далёка не вобмаль!

Паліна Муштукава

Паліна вучылася на малекулярнай медыцыне ў Германіі, зразумела, што гэта не яе тэма, і вярнулася ў Беларусь вучыцца на хіміка. Таму яна ўпэўненая, што можна памыліцца і зрабіць крок назад, каб потым прайсці два наперад.

У 2020 годзе атрымала дыплом хіміка-фармацэўткі, выкладае хімію, а ў 2022 годзе паступіла ў магістратуру ў Талінскі ўніверсітэт. У інстаграме – пра шлях праз памылкі і перамогі, а таксама хімію, якая зразумела нават гуманітарыям.

Ксенія Валністая

Ксенія – піяршчыца і камунікацыйная менеджарка ў tech-сферы. Што гэта такое, яна апісвае на сваёй старонцы. Ладзіць мерапрыемствы па нэтворкінгу ў Мінску, дапамагае кампаніям стаць больш заўважнымі. А яшчэ запісвае айцішны цікток, які цікавы не толькі айцішнікам і айцішніцам.

@ksunhrun

Как вам такой вариант релокации? 🤔 #айти #программирование #программист #япония #работа #поискработы

♬ оригинальный звук - Жизнь айтишницы 💅🏻

Анастасія

Насця вучыцца ў Лінцы і на сваёй старонцы паказвае студэнцкае жыццё ў Аўстрыі. Лайфстайл пра паездкі на вучобу, падарожжы, сустрэчы з сям’ёй, веганства і экалогію.

Карына Гінько

Карына называе сябе піяр-менеджаркай беларускай гісторыі і вясёлым гідам Гродна. Грунтоўна і сэнсоўна пра падарожжы – гэта да яе, бо да таго ж Карына – магістарка гістарычных навук. У блогу і гістарычныя факты, і прыгожыя мясціны, і легенды і паданні. А яшчэ музеі, выставы, беларускія вёскі! Але найвялікшая любоў дзяўчыны – Гродна, дзе яна і жыве. Пра яе нідзе вы не знойдзеце так шмат, як на яе старонках. З нядаўняга часу яна таксама вядзе цікток.

@hosciechka

#беларусь #купала #янкакупала #вязынка #гісторыябеларусі #каханне #карьера #беларускіцікток #беларускіярэкамендацыі #беларускаякультура #пісьменнікі #паўліна #мядзёлка #будслав #женщинытакиеженщины #минскаяобласть #гродненскаяобласть #витебскаяобласть #брестскаяобласть #безответнаялюбовь #свадьбабеларусь #ревность #цётка #алаізапашкевіч #жанчыны #мужчына #мыразам #беларусы #беларусыпоймут #беларускае #беларускаемастацтва #фемінізм #фемінізмбеларусь #феміністка #перваявстреча #мінск #семьябеларусь #белорусскаясемья

♬ оригинальный звук - HOSCIECHKA | KARYNA HINKO✨

Дзіяна

Дзіяна вучыцца ва ўніверсітэце Кларка ў ЗША. Вядзе прыгожы інст і карысны тэлеграм. Апісвае яго як канал пра сваё «задроцтва», але якое класнае! Напрыклад, апошні допіс – пра тое, якія класы дзяўчына вывучае ў гэтым семестры. З невідавочнага – семінар па псіхалогіі падлеткаў. Ёсць кружочкі, мемы і рэцэнзіі на кніжкі. Усё каб натхняцца і адпачываць! Не прапусціце суперкарысны допіс, як Дзіяна выкарыстоўвае чат GPT для навучання.

Крысціна

Беларуска паступіла ў University of Pennsylvania Wharton Business School Class of 2028 з поўным фінансаваннем у снежні 2023 года і вядзе свой тэлеграм-канал пра вучобу ў ЗША. Ведае англійскую мову на С1, шмат піша пра мову, паступленне і ўніверсітэт.

 

Фото: Adu.place.

поделиться