Строчыцкія перазвоны (0+)
14 сентября 2019
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: для взрослых – 10 руб.; для школьников – 5 руб.; для детей дошкольного возраста – бесплатно.
V Штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2019» («Звані з намі ва ўсе…!!!») адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 14 верасня. Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі.
Фэст пачнецца з малебна свц. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу. За малебнам чакае яркая праграма для ўсёй сям’і.
У праграме мерапрыемства:
- Выступленне званароў з розных рэгіёнаў Беларусі;
- Музыка і танцы ад народных і сучасных калектываў;
- Літаратурна-мастацкія замалёўкі;
- Знаёмства з гісторыяй звону;
- Майстар-класы і магчымасць пазваніць у званы для кожнага;
- Выстава званкоў;
- Экскурсія па музею (за грошы);
- Гульні для дзетак;
- Катанні на конях (за грошы);
- Палёты на дэльтаплане (за грошы).
Арганізатар званарнага канцэрту – дырэктар Мінскай школы званароў Багдан Бярозкін.
Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара.