Выдавецтва «Янушкевіч» прэзентавала новае, ліцэнзаванае выданне «Брацтва пярсцёнка» – першай кнігі знакамітай трылогіі «Валадар пярсцёнкаў» Джона Р. Р. Толкіна. Да старту продажаў кнігу можна замовіць на 20% танней.
У продаж кніга паступіць 19 снежня, но папярэдні заказ ужо адкрыты. Новы пераклад на беларускую мову ажыццявіў Ігар Кулікоў. Вокладка і мастацкае афармленне – Настасся Пазняк.
Як будзе выглядаць кніга?
У цвёрдай вокладцы, фармат 140х205 мм, 572 старонкі, з лясэ (тканевай закладкай) і залатым хот-стампінгам на вокладцы.
У кнігу ўключаны карты «Частка Воласці» і «Захад Серадзем’я ў канцы Трэцяй эпохі», а таксама «Прадмова да другога англійскага выдання» і «Тлумачэнне некаторых імён і назваў».
Як замовіць
На Knihauka.com можна аформіць папярэдні заказ на выданне з паштовай і кур’ерскай дастаўкай у асобныя еўрапейскія краіны, у тым ліку і ў Беларусь.
Кошт – 69,9 зл. (58 руб.). У звычайным продажы кніга будзе прыкладна на 20% даражэй.
Важна: пры афармленні папярэдняга заказу не класці ў кошык іншыя кнігі, бо яны прыдуць не раней за 18 снежня 2023 года.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Knihauka.com.